Рус Бел Eng 中文

Адукацыя

Сістэму адукацыі вобласці ўзначальвае галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Арганізацыю працы і кіраванне на месцах забяспечваюць структурныя падраздзяленні Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, адміністрацыі раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

У Магілёўскай вобласці забяспечаны арганізаваны пачатак 2021/2022 навучальнага года.

1 верасня 2021 года за парты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці села 114,6 тысяч вучняў, сярод якіх каля 12 тысяч першакласнікаў.

У Дзень ведаў у г. Бабруйску Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці сярэдняй школы № 35. Установа была пабудавана менш чым за год у маладым мікрараёне горада.

Сетка ўстаноў адукацыі вобласці налічвае:

• 476 устаноў дашкольнай адукацыі (у тым ліку 1 ўстанова прыватнай формы ўласнасці);

• 340 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку 2 прыватныя ўстановы адукацыі, 4 ліцэі, 2 агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, кадэцкае вучылішча, 2 вучылішчы алімпійскага рэзерву);

• 33 установы спецыяльнай адукацыі (уключаючы 10 спецыяльных і дапаможных школ, школ-інтэрнатаў, 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі);

• 35 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (уключаючы абласны цэнтр творчасці);

• 15 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

• 19 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

• 6 устаноў вышэйшай адукацыі.

Акрамя таго, функцыянуе 1 дзіцячы дом, 26 сацыяльна-педагагічных цэнтраў, у тым ліку дзяржаўная ўстанова адукацыі «Абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр», 54 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 16 выхаваўча-аздараўленчых устаноў (з іх 10 – на базе ўстаноў адукацыі, 6 – на балансе іншых арганізацый), дзяржаўная ўстанова «Магілёўскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту дзяцей і моладзі», установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Установы адукацыі ўкамплектаваны кадрамі ў поўным аб’ёме. Больш за 20 тыс. педагагічных работнікаў працуе ў сістэме адукацыі вобласці. Гэта каманда прафесіяналаў, якія валодаюць сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі і здольныя, выкарыстоўваючы патэнцыял усіх без выключэння вучэбных прадметаў, прывіць падрастаючаму пакаленню любоў да ведаў, выхаваць годнага грамадзяніна сваёй Радзімы. У 2021 годзе да працы прыступіла 519 маладых спецыялістаў, з іх каля 40% атрымала сваё першае працоўнае месца ва ўстановах адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Комплексна вырашаць задачу павышэння цікавасці да вывучаемых прадметаў, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці дазваляе сёння сфарміраваная сістэма работы педагогаў па выяўленні, падтрымцы і развіцці творчых здольнасцей дзяцей.

Па выніках 2020/2021 навучальнага года 69% школьнікаў мае высокі і дастатковы ўзроўні ведаў. Сярэдні бал атэстата 8,5 балаў і больш мае 38,5% выпускнікоў сярэдняй школы. Атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём атрымалі 394 выпускнікі XI класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай – 513 выпускнікоў IX класаў.

Працэнт паступлення выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў апошнія гады стабільны і складае 57–60%. Больш за тое, каб дапамагчы заўтрашнім выпускнікам вызначыцца з выбарам прафесіі, ва ўстановах адукацыі рэалізуецца профільнае навучанне.

За апошнія пяць гадоў прадстаўнікамі вобласці заваявана 11 медалёў рознай вартасці на міжнародных прадметных алімпіядах, у тым ліку ў 2021 годзе выпускнік УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3» Палхоўскі Леанід удастоены бронзавага медаля па выніках удзелу ў Еўрапейскай геаграфічнай алімпіядзе.

Па выніках рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах удзельнікамі каманд вобласці ў 2021 годзе атрыманы 81 дыплом, у 2020 годзе пераможцамі стала 36 удзельнікаў, або 51% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў (у алімпіядзе прымалі ўдзел толькі навучэнцы XI класаў), у 2019 годзе – 78 дыпломаў.

У заключным этапе рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах навучэнцы школ Магілёўшчыны за два апошнія гады ўдастоены 22 дыпломаў, у тым ліку 15 дыпломаў – у 2021 годзе.

У мэтах удасканалення сістэмы работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі ў 2021/2022 навучальным годзе працягнуць функцыянаваць раённыя і абласныя рэсурсныя цэнтры, творчыя групы педагогаў для падрыхтоўкі навучэнцаў Магілёўскай вобласці да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

У новым навучальным годзе працягнуць функцыянаваць X і XI класы педагагічнай, аграрнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці. Афіцыйны статус набудуць класы ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Увядзенне ва ўстановах адукацыі пасадзе кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні дазволіць больш эфектыўна праводзіць навучальныя заняткі па дапрызыўнай падрыхтоўцы і фарміраваць у вучняў актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм, палітычную і інфармацыйную культуру.

Складана сабе ўявіць педагагічную сістэму вобласці без найважнейшых яе элементаў – прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Штогод каля 40 % выпускнікоў IX і XI класаў працягвае навучанне ва ўстановах дадзенага тыпу.

У 25 установах прафесійнай адукацыі, якія знаходзяцца ў ведамасным падпарадкаванні галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, ажыццяўляецца падрыхтоўка па 43 спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай і 41 спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адукацыйны працэс забяспечвае больш за 1,6 тыс. штатных педагагічных работнікаў.

Структура падрыхтоўкі рабочых кадраў штогод мяняецца не менш чым на 6 % і залежыць ад запатрабаванняў галін эканомікі рэгіёна. Упершыню ў вобласці ў 2021/2022 навучальным годзе ў адпаведнасці з замовай працадаўцаў на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі пачнецца падрыхтоўка па новай спецыяльнасці «Эксплуатацыя мехатронных сістэм прамысловага абсталявання», на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі адкрыта падрыхтоўка па прафесіі «Кантралёр якасці», адноўлена навучанне па прафесіях «Вальшчык лесу», «Аператар швейнага абсталявання» і інш.

Праведзена праца па ўдакладненні патрэбы ў працоўных рэсурсах, заключэння дагавораў аб узаемадзеянні, арганізавана мэтавая падрыхтоўка кадраў. Прыняты меры па ўзмацненні практыка-арыентаванай накіраванасці навучання і значна павялічаны аб’ём гадзін на вытворчую практыку. Працягнута праца па стварэнні ўмоў для навучання дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы кадраў для патрэб сельскай гаспадаркі. Для работнікаў галіны аграпрамысловага комплексу дадаткова за кошт сродкаў абласнога бюджэту і сродкаў арганізацый, а таксама за кошт уласных сродкаў грамадзян арганізаваны прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі па прафесіях «Машыніст (качагар) кацельні», «Кіроўца колавых трактароў катэгорыі «А», «В», самаходных машын катэгорыі «D», «F», «Аператар машыннага даення», «Жывёлавод», «Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання», «Фельчар ветэрынарнай медыцыны», «Аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм», «Аператар сушыльных установак».

Статьи: