RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» у Мсціславе

 

ПРАГРАМА

мерапрыемстваў свята сярэднявечнай культуры

«Рыцарскі фэст2018» у Мсціславе

4 жніўня (субота)

ПЛОШЧА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА

10.00 – 10.40– Урачыстае адкрыццё свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў – 2018» (шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў, творчых калектываў, конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора»).

Уваход свабодны

 

ЗАМКАВАЯ ГАРА

11.40 – 12.20– Рыцарскія конныя забавы (КГК «Залатая шпора»).

12.20 – 13.20– Турнір пяцёрак/дзясятак. Баі пешых рыцараў у фармаце 5х5 або 10х10. Турнір лучнікаў.

Кошт білета – 4 руб.

 

14.00 – 14.10 – Сцяг-шоу «Балаганы» (Тэатр агню і фарсу «Balagan Band»).

14.10 – 14.20 – Выступленне гурта «Літы Талер».

14.20 – 15.40 – Тактычныя бугурты («Захоп сцяга», «Ахова Караля» і г.д.). Масавыя бітвы

Кошт білета – 4 руб.

 

16.30 – 17.10 – Коннае прадстаўленне (КГК «Залатая шпора»).

17.10 – 17.20 – Хадульнае шоу «Балаганы на хадулях» (Тэатр агню і фарсу «Balagan Band»).

17.20 – 18.10 – Паказальныя выступленні і анімацыя з гледачамі (клуб «Шатландская пяхота»).

Кошт білета – 4 руб.

 

19.00 – 20.00 – Тэатралізаваны штурм замка, манеўры.

20.00 – 20.40 – Выступленне гурта «Літы Талер», майстар-клас для гледачоў па сярэднявечных танцах (Калектыў гістарычнага танца «1410»).

Кошт білета – 4 руб.

 

21.40 – 22.40 – Канцэрт фольк-рок гурта «Alkonost» (РФ).

22.40 – 23.20 – Фаер-шоу.

Кошт білета –6 руб.

 

5 жніўня (нядзеля)

ЗАМКАВАЯ ГАРА

00.20 – 00.40 – Фаер-шоу «Балаганы» (Тэатр агню і фарсу «Balagan Band»).

00.40 – 01.40 – Канцэрт фольк-рок гурта «PAWA» (г. Мінск).

01.40 – 02.40 – Сярэднявечная дыскатэка.

Кошт білета –6 руб.

 

11.00 – 12.00 – Коннае прадстаўленне (КГК «Залатая шпора»).

12.00 – 12.30– Паказальныя выступленні і анімацыя з гледачамі (клуб «Шатландская пяхота»).

12.30 – 12.40 – Цырымонія ўзнагароджання рыцарскіх клубаў, удзельнікаў фэста.

12.40 – 13.10 – Выступленне гурта «Літы Талер», майстар-клас для гледачоў па сярэднявечных танцах (Калектыў гістарычнага танца «1410»).

Кошт білета –5 руб.

Інфармацыя аб білетах

Кантактныя тэлефоны для набыцця білетаў у г. Мсціславе: 8(02240)59-113, 58-279; факс 8(02240)21-000

Электронная пошта: rckint@mail.ru

Ільготныя білеты для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў: 50% ад кошту поўнага білета.

Набыццё комплекснага білета (24 руб.) дае магчымасць наведаць некалькі мерапрыемстваў па выгаднай цане. У камплект комплекснага білета ўваходзіць наведванне ўсіх мерапрыемстваў на Замкавай гары, якія будуць праходзіць 4 жніўня з 14.00 да 02.40.

Акрамя гэтага, пры набыцці комплекснага білета прадастаўляецца дадатковы білет на бясплатнае наведванне наступных мерапрыемстваў на Замкавай гары:

11.40 – 12.20 Рыцарскія конныя забавы (КГК «Залатая шпора»); 12.20 – 13.20 Турнір пяцёрак/дзясятак. Баі пешых рыцараў. Турнір лучнікаў.

Па комплексным квітку Вы не зможаце наведаць вежу Данжон і раскоп старажытнага гарадзішча. У комплексны білет не ўваходзіць блок мерапрыемстваў 5 жніўня.

У праграме магчымыя змены.

ГІСТОРЫЯ

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» праходзіць у Мсціславе. Гэта своеасаблівая ілюстрацыя жыцця людзей у эпоху Сярэднявечча. Гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства прапануюць азнаёміцца з побытам людзей таго часу, дакрануцца да таямніц гісторыі і пагрузіцца ў чароўную атмасферу мінулага.

На мерапрыемстве збіраюцца людзі, якія любяць сярэднявечную музыку, вопратку і саму атмасферу сярэдніх стагоддзяў.

Арганізатары рыцарскага фэсту загадзя рыхтуюць змаганне лучнікаў, мечнікаў, наезнікаў, захоп замка. Усе ўдзельнікі прадстаўлення жывуць у палатачным гарадку. Пры гэтым усе палаткі пашыты сваімі рукамі. Носяць вопратку, пашытую сваімі рукамі па сярэднявечных эскізах. Ядуць тое, што гатуецца на вогнішчы.

У кожнага ўдзельніка ёсць свая роля, да якой ён рыхтуецца ўвесь год. Напрыклад, лучнікі трэніруюцца ў стральбе з лука, мечнікі рэпеціруюць бой на мячах ў поўным уборы. Акрамя ваенных дзеянняў, ёсць яшчэ і прадстаўнікі розных прафесій, якія вырабляюць сваю прадукцыю і тут жа прадаюць ужо гатовую.