RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» ў Шклове

Свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» адзначаюць у Шклове з 2006 года, паколькі раённы цэнтр па праву лічыцца агурковай сталіцай Беларусі. Амаль усе жыхары займаюцца тут вырошчваннем гэтай гародніны.

Адным з сімвалаў горада з’яўляецца помнік агурку, устаноўлены насупраць гарадскога рынку ў 2007 годзе. Кампазіцыя, аўтарам якой стаў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў, уяўляе з сябе вясёлага мужычка, у адной руцэ якога кошык агуркоў, у другой – жоўтая кветка гэтай гародніны, а на галаве – шапачка ў выглядзе агурочнага лісточка.

Падчас свята ў гарадскім парку размяшчаюцца шумныя падворкі рамеснікаў, апетытныя «ядомыя» палаткі, у якіх асаблівая ўвага нададзена менавіта стравам з гародніны і агуркоў у прыватнасці. Гаспадары парнікоў і цяпліц не проста частуюць ўсіх жадаючых хатнімі закаткамі, але і дзеляцца сакрэтамі прыгатавання маласольных і салёных агуркоў, расказваюць, як правільна іх вырошчваць.