Рус Бел Eng 中文

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

 

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення з’яўляецца спецыяльным органам кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі кіраванне тэрыторыямі зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым у адпаведнасці з ч. 2 арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

Вышэйстаячыя арганізацыі: МНС Рэспублікі Беларусь і Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь.

Графік прыёму, адрасы, тэлефоны кіраўніцтва і спецыялістаў адміністрацыі зон адчужэння і адсялення.

У г. Магілёў прыём грамадзян і ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур ажыццяўляецца па адрасе: 212011, г. Магілёў, вул. Калужская, 41, 3 паверх, каб. 304. Кантактны тэл.(0222)-73-54-45, факс (0222)‑74‑36‑31.

Прыёмны час: 1-я і 3-я пятніца месяца з 09:00 да 16:00.

Адміністрацыйныя працэдуры якія ажыццяўляюцца:

·па выдачы пропускаў;

·па арганізацыі пахавальнай справы.

Парадак знаходжання грамадзян і работнікаў арганізацый, вывазу маёмасці з тэрыторый, на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, і атрымання пропускаў рэгулюецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1110 ад 03.12.2012 года.

Узоры заяў для атрымання пропускаў грамадзянам для наведвання тэрыторый зон радыеактыўнага забруджвання, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым:

·для наведвання ў агульным парадку.

Карты тэрыторый зон радыеактыўнага забруджвання, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым.

 

Інфармацыя для грамадзян і арганізацый: