RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бібліятэкі Магілёўскай вобласці

Сетка публічных бібліятэк вобласці налічвае 318 бібліятэк, з якіх 257 сельскіх, у тым ліку 165 інтэграваных са школьнымі.

У вобласці камп'ютэрызавана і падключана да сеткі Інтэрнэт з арганізацыяй электроннай пошты 100% устаноў.

Выкарыстанне камп'ютарных тэхналогій дазволіла аўтаматызаваць усе бібліятэчныя працэсы, у тым ліку абслугоўванне чытачоў, а таксама аб'яднаць усе напрацаваныя рэсурсы ў адзіны чытацкі інфармацыйны рэсурс - электронны каталог. Доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай сайтаў у інтэрнэт забяспечаны ў 23 раённых і гарадскіх бібліятэчных сетках вобласці і УК «Магілёўская абласная бібліятэка ім. В.І. Леніна».

З мэтай прадастаўлення насельніцтву афіцыйнай і актуальнай прававой інфармацыі шляхам стварэння публічных цэнтраў прававой інфармацыі на базе бібліятэк дзейнічае 121 такі цэнтр, з іх у сельскіх бібліятэках - 76, у тым ліку 74 - у аграгарадках.

Бібліятэкамі вобласці мэтавы паказчык Дзяржпраграмы па колькасці наведванняў публічных бібліятэк на 1000 насельніцтва выкананы на 130,9% і склаў 2926 пры заданні 2236.

Сукупны фонд бібліятэк складае 5 218,8 тыс. экзэмпляраў.

Сама сетка публічных бібліятэк на Магілёўшчыне пачала арганізоўвацца ў 1920-я гады. Паўсюдна адчыняліся хаты-чытальні, галоўнай задачай якіх з'яўлялася ліквідацыя непісьменнасці і палітычная прапаганда.

У студзені 1935 г. у Магілёве адкрыты філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. В.І. Леніна, які стаў метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк вобласці. У сувязі з утварэннем Магілёўскай вобласці ў 1938 годзе філіял рэарганізаваны ў абласную бібліятэку імя У.І.Леніна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка стала адным з месцаў, дзе збіраліся магілёўскія падпольшчыкі. Яе супрацоўнікі ўваходзілі ў склад падпольных груп, з'яўляліся сувязнымі партызанскіх атрадаў. У гады акупацыі найбольш каштоўныя выданні былі захаваны бібліятэкарамі і магіляўчанамі. Дзякуючы гэтаму ўжо на пяты дзень пасля вызвалення горада ў чэрвені 1944 г. бібліятэка аднавіла працу.

У 1967 годзе для бібліятэкі быў пабудаваны новы трохпавярховы будынак па вуліцы Крыленкі, 8. Змянілася структура бібліятэкі, для чытачоў арганізаваны камфортныя чытальныя залы і абанемент.

Сёння ўстанова культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. В.І. Леніна» - найбуйнейшы інфармацыйна-дакументны і культурны цэнтр рэгіёну, метадычны цэнтр фарміравання рэгіянальнай бібліятэчнай палітыкі. Праводзіць мэтанакіраваную работу па арганізацыі і правядзенні абласных конкурсаў прафесійнага майстэрства, якія даюць магчымасць выяўляць інавацыйныя методыкі, сродкі і тэхналогіі работы, шляхі ўдасканалення бібліятэчнай дзейнасці.

У 2011 годзе створаны першы ў Беларусі Музейны пакой гісторыі кнігі і бібліятэкі – нагляднае ўвасабленне развіцця бібліятэчнай справы вобласці. Багатая гісторыя бібліятэкі, разнастайнасць і ўнікальнасць яе кніжнага збору дазволілі зрабіць Музейны пакой комплексным інфармацыйна-культурным і адукацыйным цэнтрам. У 2012 г. Музейны пакой атрымаў і віртуальнае ўвасабленне.

Ва ўстанове культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. В.І. Леніна» створаны камфортныя ўмовы для абслугоўвання дзяцей і юнацтва: функцыянуюць аддзелы абслугоўвання дзяцей малодшага школьнага ўзросту і юнацкі, якія прадстаўляюць карыстальнікам увесь спектр сучасных бібліятэчных паслуг.

Краязнаўчая работа – важнейшы напрамак дзейнасці бібліятэк Магілёўшчыны. Захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны садзейнічае арганізацыя этнаграфічных куткоў і музейных пакояў у бібліятэках. Унікальныя экспазіцыі, якія змяшчаюць прадметы сялянскага побыту, нацыянальныя касцюмы XIX стагоддзя, вырабы традыцыйнага народнага тэкстылю прадстаўляюць Ленінская, Заходская, Махоўская сельскія бібліятэкі Краснапольскай, Шклоўскай, Магілёўскай бібліятэчных сетак, Лабкавіцкая і Грудзінаўская сельскія бібліятэкі-музеі Крычаўскай і Быхаўскай.

Камп'ютэрызацыя дазволіла вывесці краязнаўства на новы ўзровень: выкарыстоўваюцца сучасныя крыніцы інфармацыі, ствараюцца краязнаўчыя базы даных, летапісы вёскі, устаноў і арганізацый, віртуальныя экскурсіі, гісторыка-аналітычныя нарысы. Найбольш поўнымі электроннымі краязнаўчымі рэсурсамі бібліятэк Магілёўшчыны з'яўляюцца базы даных «Край мой – Магілёўшчына», «Таленты ад роднай зямлі», «Жывая памяць пакаленняў», віртуальны музей народнага паэта Рэспублікі Беларусь Аркадзя Куляшова «Сэрца, дзеўсёй зямлі трывога», прадстаўленыя на інфармацыйных бібліятэк вобласці.

Адной з важных задач публічных бібліятэк з'яўляецца інфармацыйнае суправаджэнне як рэспубліканскіх мерапрыемстваў: Дзень беларускага пісьменства, фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі", так і рэгіянальных: свята паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг", фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія , Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка".

Краязнаўчая работа – важнейшы напрамак дзейнасці бібліятэк Магілёўшчыны. Захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны садзейнічае арганізацыя этнаграфічных куткоў і музейных пакояў у бібліятэках. Унікальныя экспазіцыі, якія змяшчаюць прадметы сялянскага побыту, нацыянальныя касцюмы XIX стагоддзя, вырабы традыцыйнага народнага тэкстылю прадстаўляюць Ленінская, Заходская, Махоўская сельскія бібліятэкі Краснапольскай, Шклоўскай, Магілёўскай бібліятэчных сетак, Лабкавіцкая і Грудзінаўская сельскія бібліятэкі-музеі Крычаўскай і Быхаўскай.

Ва ўмовах глабальнай цыфравізацыі публічныя бібліятэкі вобласці паспяхова адаптаваліся да новых патрэб карыстальнікаў, перафарматаваліся ў сучасныя медыяцэнтры, якія забяспечваюць свабодны доступ да розных відаў і крыніц інфармацыі, у тым ліку да ўласных інтэлектуальных Інтэрнэт-рэсурсаў. Валодаючы каласальным масівам аўтарытэтных дакументальных крыніц, яны напаўняюць свае вэб-сайты якасным і дакладным кантэнтам, прыцягваюць карыстальнікаў комплекснай і ўнікальнай інфармацыяй аб сваіх рэгіёнах. Гэта робіць краязнаўчыя веды максімальна даступнымі для насельніцтва і садзейнічае фарміраванню інфармацыйнай пісьменнасці.

На сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі анлайн-карыстальнікам даступны каля 20 краязнаўчых інтэрнэт-праектаў, сярод якіх найбольшую цікавасць выклікаюць база дадзеных успамінаў жыхароў вобласці пра Вялікую Айчынную вайну «Жывая памяць пакаленняў», віртуальны музей народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова «Сэрца, дзе », рэсурсы аб рэгіянальных славутасцях «Турыстычная карта Магілёўшчыны» і «Жыліцкі Версаль» і іншыя.

У цэлым па вобласці на сайтах публічных бібліятэк прадстаўлена больш за 120 краязнаўчых інтэрнэт-праектаў, якія папулярызуюць рэгіянальную гісторыка-культурную спадчыну ў віртуальным асяроддзі. У мэтах іх сістэматызацыі і аб'яднання на адной інфармацыйнай платформе, а для інтэрнэт-карыстальнікаў - спрашчэння пошуку неабходных звестак, створаны даведнік «Краезнаўчы партал Магілёўскай вобласці». Вольны доступ да яго арганізаваны на сайтах усіх бібліятэк рэгіёна.

Адной з важных задач публічных бібліятэк з'яўляецца інфармацыйнае суправаджэнне як рэспубліканскіх мерапрыемстваў: Дзень беларускага пісьменства, фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі», так і рэгіянальных: свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія  таржкі», Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк Магілёўшчыны высока адзначаецца журы штогадовых рэспубліканскіх конкурсаў «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» і «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання». За апошнія пяць гадоў на конкурсы ад Магілёўскай вобласці было прадстаўлена больш за 40 работ, большасць з іх былі прызнаны пераможцамі.

На сённяшні дзень дзякуючы працэсам інфарматызацыі, бібліятэкі пераўтварыліся ў сучасныя інфармацыйныя цэнтры, якія даюць доступ да рэгіянальных, нацыянальных і сусветных рэсурсаў.

Падведамасная арганізацыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»

Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Крыленкі, 8.

Тэлефон прыёмнай: т / факс 62 81 14

e-mail:reception@library.mogilev.by

сайт:www.library.mogilev.by