RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кінавідэаабслугоўванне

На тэрыторыі вобласці кінавідэаабслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 2 кінавідэапракатныя арганізацыі і 20 раённых аддзелаў кінавідэамерапрыемстваў, якія функцыянуюць пры цэнтралізаваных клубных сістэмах, пры якіх дзейнічаюць 10 кінатэатраў дзяржаўнай формы ўласнасці, 9 з іх аснашчаны сучасным лічбавым абсталяваннем. Таксама працуюць 2 лічбавыя залы ў г.п.Глуску і г.Кіраўску.

Кінаабслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца 130 стацыянарнымі кінаўстаноўкамі, з якіх 81 - на вёсцы і 39 перасоўнымі.

Асноўнымі задачамі з'яўляюцца: арганізацыя кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці; стварэнне спрыяльных умоў для далучэння грамадзян да твораў нацыянальнага і сусветнага кінамастацтва; папулярызацыя нацыянальнага кінематографа; задавальненне запытаў спажыўцоў у паслугах, якія забяспечваюць якасць і культуру кінавідэаабслугоўвання насельніцтва.

У мэтах задавальнення патрэбнасці ў аказанні кінапаслуг грамадзянам з інваліднасцю арганізаваны кінасеансы з тыфлакаментаваннем і субтытраваннем для гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі па слыху і зроку («Ніка», «Літл Гром», «Каляндар ма(й)я» і інш.).

У мэтах папулярызацыі беларускага кінематографа ў вобласці праводзяцца кінаакцыі: «Кіно маёй краіны», «Дні беларускага кіно», «Тураўская восень», «На канікулах - у кіно!». У кінатэатрах Магілёўскай вобласці праходзяць прэм'ерныя кінапаказы фільмаў, створаных Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».

Праведзены кінапаказы праграм VII Фестывалю расійскай анімацыі імя Барыса Дзяжкіна (гг. Магілёў, Бялынічы, Кіраўск, Касцюковічы, Магілёўскі раён), XXV Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно (г. Магілёў), XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», гг. Бабруйск, Быхаў, Глуск, Горкі, Кіраўск, Асіповічы).

У перыяд з 26 па 28 кастрычніка 2022 г. прайшоў XXV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка». Для ўдзелу ў фестывалі ў анімацыйныя конкурсы было заяўлена 174 фільмы з 44 краін свету.

Усяго па вобласці за 2022 год праведзена 29.514 кінасеансаў, у тым ліку з паказам фільмаў беларускай вытворчасці. Колькасць наведванняў (гледачоў) склала 527,3 тыс.чал.