RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Тэл. прыёмнага пакоя: 8 (0222) 32-69-93 

 

Абавязкі

Курыруе пытанні:

• развіцця сацыяльна-культурнай сферы, ідэалагічнай работы, адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, працы і сацыяльнай аховы, аховы працы, дзяржаўнай моладзевай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі;

• рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у няўдалых сем’ях» у структурных падраздзяленнях аблвыканкама, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

Забяспечвае кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю, выкананнем дзяржаўных і абласных праграм (планаў), у тым ліку комплекснай мадэрнізацыі арганізацый, у напрамку дзейнасці ў курыруемых структурных падраздзяленнях аблвыканкама і арганізацыях.

 

Каардынуе пытанні:

• работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з кіруючымі кадрамі, фарміравання рэзерву кадраў і эфектыўнага яго выкарыстання;

• узаемадзеяння з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, абласным саветам АСВОД, грамадскімі, моладзевымі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, дзейнасці гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве па развіцці аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму, сацыяльнай аховы насельніцтва вобласці, ідэалагічнай работы;

• Магілёўскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;

• ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;

• устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай, агульнай і сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

• аддзяленняў творчых саюзаў; таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры; Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;

• абласных аддзяленняў фондаў міру, міласэрнасці і здароўя, дзіцячага фонду;

• Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «ДТСААФ»;

• воінаў-інтэрнацыяналістаў;

• Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне»;

• рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»;

• рэлігійных арганізацый;

• камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва«Магілёўскія ведамасці»;

• прадстаўніцтва бюро «Інтэрфакс»;

• арганізацый сістэмы «Белсаюздрук» і кніжнага гандлю;

• падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь;

• прадстаўніцтва Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;

• абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь

 

Кіраўніцтва камісіямі:

па прысваенні класаў дзяржаўных служачых намеснікам старшыні аблвыканкама, кіраўніку спраў аблвыканкама, кіраўнікам камітэтаў, упраўленняў, аддзелаў аблвыканкама, работнікам апарата аблвыканкама, а таксама аддзелаў і ўпраўленняў аблвыканкама, не надзеленых правамі юрыдычнай асобы

• па правядзенні кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу

• па разглядзе прадстаўленняў да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь і прадстаўленняў аб заахвочваннях Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па заліку стажу дзяржаўнай службы работнікам апарату аблвыканкама, аддзелаў, упраўленняў аблвыканкама, не надзеленых правамі юрыдычнай асобы

• па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на пасады намеснікаў старшыні аблвыканкама, старшыняў гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аблвыканкама па справах непаўналетніх па ўстанаўленні пенсій за асаблівыя заслугі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці,па супрацьдзеянні карупцыі

• абласным каардынацыйным саветам па праблемах сям'і, моладзі, аховы мацярынства і дзяцінства

• па дэмаграфічнай бяспецы і фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці

• для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, каардынацыйнай радай па справах пажылых людзей, ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, інвалідаў у Магілёўскай вобласці

• Прадстаўніцтва НАК у Магілёўскай вобласці і іншымі фарміраваннямі

 

Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:

камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);

галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя;

галоўнае ўпраўленне па адукацыі;

галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі;

упраўленне культуры

упраўленне спорту і турызму;

аддзел інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве (у частцы сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС).

 

Графік штотыднёвага (па суботах) правядзення «прамых тэлефонных ліній» у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце

ГРАФІК выязных асабістых прыёмаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у раёнах кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама