Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва з’яўляецца юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе дзейнасць па забеспячэнні эканамічнай і арганізацыйнай падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Асноўнымі задачамі цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва з’яўляюцца:
• аказанне суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва садзеяння ў атрыманні фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, інфармацыйных, метадычных і кансультацыйных паслуг;
• падрыхтоўка, перападрыхтоўка і прыцягненне кваліфікаваных кадраў;
• правядзенне навучальных курсаў і маркетынгавых даследаванняў;
• аказанне іншага садзеяння ў ажыццяўленні суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва іх дзейнасці.
Інкубатарам малога прадпрымальніцтва з’яўляецца юрыдычная асоба, якая мае на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання або на іншай законнай падставе спецыяльна абсталяваныя пад офісы і вытворчасць тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) памяшканні і маёмасць у іх, прадастаўляе іх у адпаведнасці з заканадаўствам у карыстанне пачынаючым сваю дзейнасць суб’ектам малога прадпрымальніцтва ў мэтах аказання ім дапамогі ў развіцці і набыцці фінансавай самастойнасці.