Рус Бел Eng 中文

Субкантрактацыя

Субкантрактынг (субкантрактацыя) – адна з формаў вытворчага (прамысловага) аўтсорсінгу, якая ўжываецца прамысловымі прадпрыемствамі для аптымізацыі вытворчых працэсаў. Заключаецца ў тым, што адно прамысловае прадпрыемства (кантрактар) размяшчае на іншым прадпрыемстве (субкантрактары) заказ на распрацоўку або выраб некаторай прадукцыі ці на выкананне тэхналагічных працэсаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка, якое дазваляе кампаніі-кантрактару пабудаваць больш дзейсную і эфектыўную арганізацыйную структуру вытворчасці. Прымяненне механізма субкантрактацыі (субкантрактынга) дазваляе галаўному прадпрыемству (кантрактару) пазбавіцца ад непрадукцыйных выдаткаў на ўтрыманне незагружаных вытворчых магутнасцяў і сканцэнтраваць намаганні на найважнейшых задачах – тэхналагічным пераўзбраенні, абнаўленні мадэльнага рада выпускаемай прадукцыі. Субкантрактары (як правіла, малыя і сярэднія прадпрыемствы), выконваючы працу па субкантрактах, дасягаюць высокага ўзроўню загрузкі абсталявання і высокай прадукцыйнасці. Прымяненне механізма субкантрактацыі дазваляе аптымізаваць працэс вытворчасці і істотна павысіць канкурэнтаздольнасць як на ўзроўні прадпрыемства, так і на ўзроўні рэгіёна.