Прыём грамадзян у МГА РГА «Белая Русь».
Адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці МГА РГА «Белая Русь» – праца з насельніцтвам па месцы жыхарства. Цэнтрамі гэтай працы і своеасаблівымі пляцоўкамі грамадскага дыялогу з’яўляюцца грамадскія прыёмныя, у якіх праводзіцца асабісты прыём грамадзян па розных хвалюючых пытаннях.
Мэтай гэтай працы з’яўляецца падказаць алгарытм вырашэння пытанняў, даць аргументаваныя тлумачэнні аб палітыцы дзяржавы ў розных сферах дзейнасці грамадства і садзейнічаць прасоўванню грамадска-значных ініцыятыў. На аснове аналізу зваротаў праводзіцца маніторынг грамадскай думкі па найважнейшых пытаннях развіцця краіны. Усе пытанні, якія паступаюць, у выпадку немагчымасці іх вырашэння падчас правядзення прыёму, перанакіроўваюцца для далейшага разгляду ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы. Акрамя гэтага, падчас электаральных кампаній на базе грамадскіх прыёмных «Белай Русі» ствараюцца выбарчыя штабы кандыдатаў у дэпутаты, якія падтрымліваюцца аб’яднаннем.
Грамадская прыёмная пры Магілёўскім абласным Савеце
РГА «Белая Русь» знаходзіцца па адрасе:
Г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб.45 (3-ці паверх)
Графік асабістага прыёму грамадзян у грамадскай прыёмнай:
4-ы аўторак месяца, з 16.00 да 17.30 (26.01.2021; 23.02.2021; 23.03.2021)
E-mail:
mogoblbr@mail.ru (з паметкай «У грамадскую прыёмную»)
Тэлефон для папярэдняга запісу:
8-0222 635106 (з 9.00 да 12.00 штодня)
Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб кіраўніцтвам Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь»
І.І.П., пасада |
Дні прыёму |
Час і месца прыёму |
---|---|---|
Гарошкін Аляксандр Рыгоравіч, старшыня |
2-я серада месяца (13.01.2021; 10.02.2021; 10.03.2021) |
г. Магілёў, вул. Дабралюбава, 1, з 9.00 да 13.00 (папярэдні запіс 8-0222 405653) |
І.І.П., пасада |
Дні прыёму |
Час і месца прыёму |
---|---|---|
Бубянцоў Віктар Віктаравіч, намеснік старшыні |
2-і аўторак месяца (12.01.2021; 09.02.2021; 09.03.2021) |
г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45, з 10.00 да 12.00 (папярэдні запіс 8-0222 635106) |