RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асіповіцкі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

Да ліпеня 1930 г. у складзе Бабруйскай акругі. З 15 студзеня 1938 г. – у Магілёўскай, з 20 верасня 1944 г. – у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 г. – у Магілёўскай вобласці. 25 снежня 1962 г. скасаваны, тэрыторыя раёна перададзена ў Бабруйскі раён. 6 студзеня 1965 г. адноўлены.

 

Асіповіцкі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (у суседнім Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр краіны), на захадзе Магілёўскай вобласці. Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. На поўначы і захадзе ён мяжуе з Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім і Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, на паўднёвым захадзе і поўдні з Бабруйскім і Глускім, на ўсходзе – з Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.

 

Насельніцтва: 45,9 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)

 

Плошча: 1 955 кв. км.

 

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Бярэзіна з прытокамі Свіслач і Пціч. На рацэ Свіслач створана Асіповіцкае вадасховішча.

 

Карысныя выкапні: торф, будаўнічыя пяскі, гліны.

 

Транспарт: раён перасякаюць чыгункі Мінск-Бабруйск (з адгалінаваннем на Градзянку) і Магілёў – Баранавічы, шаша Мінск – Гомель.

 

Славутасці Асіповіцкага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – горад Асіповічы.

 

Сайт Асіповіцкага райвыканкама: http://osipovichi.gov.by

 

Герб горада Асіповічы ўяўляе з сябе на зялёным полі малюнак іспанскага шчыта ў сярэдняй частцы паміж дзвюма чорнымі палосамі на сярэбраным полі паравоза чорнага колеру.

 

 

 

 

Сцяг горада Асіповічы ўяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога размешчаны тры паласы чорнага, белага і чорнага колеру, ніжэй за якія знаходзіцца зялёная паласа шырынёй, роўнай тром папярэднім.