RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бялыніцкі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

 

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. На поўначы, усходзе і поўдні раён мяжуе з Круглянскім, Шклоўскім, Магілёўскім і Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, а на захадзе і паўночным захадзе – з Бярэзінскім і Крупскім раёнамі Мінскай вобласці.

 

Насельніцтва: 18,9 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года)

 

Плошча: 1419 кв. км

 

Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Друць са шматлікімі прытокамі, прыток Бярэзіны – Клева і прыток Дняпра – Лахва.

 

У раёне за​лягаюць такія карысныя выкапні, як пясок, жвір, гліна, сапрапелі.

 

Славутасці Бялыніцкага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – горад Бялынічы.

 

Сайт Бялыніцкага райвыканкамаhttp://belynichi.gov.by/

 

Герб

На блакітным полі герба намалявана заступніца пасёлка – Бялыніцкая Божая Маці з немаўляткам у залатой вопратцы». Аўтар герба – Ларыса Журавовіч.

 

 

 

 

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні, як 1 да 2-х і складаецца з гарызантальных палос – роўныя верхнія і ніжнія палосы блакітнага колеру, пасярэдзіне – паласа залатога колеру, якая складае 1/2 шырыні палотнішча сцяга.