RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Шклоўскі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

 

Шклоўскі раён размешчаны на поўначы Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці.

 

Насельніцтва: 26 тыс. чалавек (на пачатак 2020 года).

 

Плошча: 1 334 кв. км.

 

Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Днепр з прытокамі Лахва, Бярозаўка, Чарніца, Арціслаўка; а таксама Бася і Аўчэса (больш за 30 дробных рэк). Іх працягласць складае 447,9 км. Плошча, якую займаюць азёры і вадаёмы, дасягае 1238 га.

 

Карысныя выкапні: маюцца радовішчы будаўнічай сыравіны – цагляна-чарапічнай гліны, пяску, жвіру.

 

Транспарт: праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша – Магілёў, аўтамагістраль Віцебск – Гомель. Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым, Горкамі, Оршай, Бялынічамі і з Магілёвам.

 

Славутасці Шклоўскага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – горад Шклоў.

 

Сайт Шклоўскага райвыканкамаhttp://shklov.mogilev-region.by/ru

 

Герб Шклова: у блакітным полі «барочнага шчыта» рука натуральнага колеру, якая трымае сярэбраны бязмен.

 

Сцяг: прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога апраўлены белай каймой герб горада Шклова.