RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Актыўнае даўгалецце

Аб Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце–2030»

3 снежня 2020 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 693 прынята Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030»

Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі абумоўлена інтэнсіфікацыяй працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, узнікненнем новых патрэб і магчымасцей для пажылых грамадзян, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу.

Мэта нацыянальнай стратэгіі–фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця з дапамогай сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.

Нацыянальнай стратэгіяй вызначана 6 асноўных задач, па кожнай задачы – прыярытэтныя напрамкі дзеянняў і мерапрыемствы, а таксама паказчыкі, па якіх будзе праводзіцца ацэнка выканання Нацыянальнай стратэгіі.

Асноўнымі задачамі Нацыянальнай стратэгіі з’яўляюцца:

  • забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян;
  • стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян;
  • забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця;
  • стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця;
  • развіццё сацыяльнага абслугоўвання;
  • стварэнне адаптаванай да патрэб пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.

Вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі стане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і паўнавартаснай жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, умацавання сувязяў паміж пакаленнямі.