RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выбары - 2024

Межы выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання нанесены на Публічную кадастравую карту.

У меню «Пласты» (піктаграма злева) неабходна перайсці ў пункт «Дадатковыя пласты», дзе раскрыць раздзел «Выбарчыя акругі» і ўключыць пласт «па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання».

На карце даступна таксама функцыя пошуку аб'екта па адрасе.

Больш падрабязна

 

ВЫБАРЫ-2024: Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання

Пастанова Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 верасня 2023 г. № 14 «Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 368 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»

 

Рашэнні

Рашэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта 30 кастрычніка 2023 г. № 13-1/44-1 «Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

Рашэнне аб устанаўленні колькасці выбарчых акруг і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ад 12 ліпеня 2023 г. № 48-12

Рашэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта аб утварэнні Магілёўскай абласной, акруговых выбарчых камісій ад 11.12.2023 № 16-1/53-1

Дадатак да рашэння прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 11.12.2023 № 16-1/53-1

Рашэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ад 12 снежня 2023 г. № 1-5 г. Магілёў «Аб колькасці подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання па кожнай выбарчай акрузе»

Рашэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ад 14 снежня 2023 г. № 2-1 г. «Аб графіку работы тэрытарыяльных выбарчых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці»

Рашэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ад 25 студзеня 2024 г. № 2-9 «Аб графіку работы ўчастковых выбарчых камісій»

Рашэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ад 28 лютага 2024 г. № 3-6 «Аб устанаўленні вынікаў выбараў і рэгістрацыі дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання»

Рашэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ад 28 лютага 2024 г. № 3-7 «Аб скліканні першай сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання»

 

Паведамленні

ГРАФІК ПРАЦЫ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ:

У буднія дні - з 10.00 да 19.00 (з перапынкам на абед з 14.00 да 15.00),

у суботу - з 10.00 да 14.00, без перапынку

(за выключэннем суботы напярэдадні выбараў, 24 лютага, калі камісія будзе працаваць па графіку буднага дня),

нядзеля - выхадны дзень.

Месца размяшчэння камісіі: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 114.

Тэл. 8 (0222) 75-13-49

Паведамленне аб сумесным пасяджэнні

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні абласной і акруговых выбарчых камісій адбудзецца 11 снежня 2023 г. у 10.00 у зале селектарных нарад Магілёўскага аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д.71).

Даведачна: У адпаведнасці з арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на сумесным пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

Аб яўцы на сумеснае пасяджэнне неабходна паведаміць загадзя па тэл.  8 (0222) 31-15-61, 8 (0222) 62-83-72

Паведамленне аб першым пасяджэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі

Першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі адбудзецца 12 снежня ў 10.00 у кабінеце № 258 Магілёўскага аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71)

Графік правядзення першых пасяджэнняў Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій

Паведамленне аб пасяджэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі 

25 студзеня 2024 г. у 10.00 адбудзецца пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі. Месца правядзення пасяджэння: г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, каб. 115

Паведамленне пра праведзеннае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі

25 студзеня 2024 г. адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі на якім усталяваны графік працы для ўчастковых выбарчых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Аб'ява аб прыёме тэкстаў перадвыбарных праграм кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
 
Прыём тэкстаў перадвыбарных праграм кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ажыццяўляецца ў будынку Магілёўскага аблвыканкама каб.103 (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).
 
У працоўныя дні: з 8.00 да 17.00
перапынак з 13.00 да 14.00
 
У выхадныя дні:
3 лютага 2024 г. (субота) і
4 лютага 2024 г. (нядзеля)
 
з 8.00 да 17.00
перапынак з 13.00 да 14.00
 
Апошні дзень прыёму дакументаў - 4 лютага 2024 г.
 
Аб'ява аб першым паседжанні зноў абранага Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

Першае пасяджэнне зноў абранага Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання адбудзецца 4 сакавіка ў 14.00 у канферэнц-зале Магілёўскага аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).

Паведамленне аб праведзеным выніковым пасяджэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі

28 лютага 2024 г. адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, на якім разгледжаны пытанні аб устанаўленні вынікаў выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласці, вынікаў выбараў дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, аб рэгістрацыі дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама аб скліканні першай сесіі зноў абранага Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

 

Інфармацыя аб праведзеных пасяджэннях Магілёўскай абласной выбарчай камісіі

 

Інфармацыя аб вылучэнні і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты