У Бабруйску пройдзе штогадовы адкрыты турнір сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў на кубак старшыні гарвыканкама, паведамілі ў гарадской адміністрацыі.
Гарачымі і трагічнымі выдаліся выхадныя ў вобласці: адбылося 15 пажараў, загінулі тры чалавекі, дваіх выратавалі работнікі МНС. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Важны этап выбарчай кампаніі Беларусі завяршаецца сёння. Гэта вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Нагадаем, палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне маглі вылучыць свайго прэтэндэнта.
У арганізацыі «Асіповічыгазбуд» адна з наймацнейшых прафсаюзных пярвічак раённага цэнтра. Праца калектыва звязана з будаўніцтвам інжынерных камунікацый - газа-і нафтаправодаў. Задачы складаныя і адказныя.
Расчысціць двор ад снега, зводзіць у паліклініку, данесці прадукты з крамы - навучэнцы 9 «Б» класа сярэдняй школы № 3 з Горак бяруцца за любую карысную справу, з якой па розных прычынах ужо не так лёгка справіцца людзям шаноўнага ўзросту.
Адзіны ўрок «Ола - сястра Хатыні» прайшоў ва ўсіх установах адукацыі Рэспублікі Беларусь, уключаючы Магілёўскую вобласць. Гэты ўрок - памяць аб трагедыі ў беларускай вёсцы Ола.