Сёння ў музеі ім. П.У. Масленікава ўрачыста адкрылася выніковая выстава XXVII Міжнароднага пленэра па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» «Магілёўшчына індустрыяльная». У гэтым годзе форум сабраў 15 мастакоў з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана. Пляцоўкамі для творчасці сталі 15 прадпрыемстваў рэгіёну, 9 з якіх знаходзіліся ў Магілёве. У адкрыцці экспазіцыі прыняў удзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.