У Чавускім раёне ў спартыўна-аздараўленчым цэнтры «Рудзея» прайшоў X турыстычны злёт работнікаў Магілёўскага аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і рэспубліканскіх устаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі вобласці і знаходзяцца на прафсаюзным уліку ў абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў. Тэматыка мерапрыемства – «Год міру і стварэння» На працягу двух дзён больш за 200 удзельнікаў злёту спаборнічалі ў рыбнай лоўлі, настольным тэнісе, дартсе, пляжным валейболе, шашках, праходжанні паласы перашкод і творчым конкурсе «Візітная картка».