RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Стартап-семінар «Паспяховая абарона праекта» пройдзе 20 студзеня ў БРУ

Стартап-семінар «Паспяховая абарона праекта» для ўдзельнікаў абласнога тура рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца ў пятніцу, 20 студзеня ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У Магілёўскім раёне праходзіць свята, прысвечанае Дню дзяцей-вынаходнікаў

Сёння, 17 студзеня, у аграгарадку Буйнічы ў Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л.Л. Іванова праходзіць раённае ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага Дня дзяцей-вынаходнікаў «Сёння фантазёры - заўтра вынаходнікі».

Выпуск 13.01.2023

Беларуская

Новабудоўля медыцынскага прызначэння, або Дзіцячая сацыялізацыя

У 2025 годзе Магілёўская абласная дзіцячая бальніца павінна прырасці новым сучасным рэабілітацыйным корпусам. Работы па яго будаўніцтве пачаліся летась і ўжо выйшлі, што называецца, з-пад зямлі. Гэта стала падставай для размовы аб тым, што было, ёсць і будзе ў медустановы з галоўным урачом абласной дзіцячай бальніцы Ігарам Каско.

Магілёўскія старшакласнікі сустрэліся з прадстаўнікамі ваеннай акадэміі Беларусі (відэа)

Некалькі сотняў старшакласнікаў Магілёва і Магілёўскага раёна сустрэліся з прадстаўнікамі ваеннай акадэміі Беларусі і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ. Моладзь атрымала ўнікальную магчымасць з першых вуснаў даведацца пра ўмовы паступлення, навучанне і службу.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 7 залатых медалёў на чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай барацьбе

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 7 залатых медалёў на чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай барацьбе

У Маладзечне (Мінская вобласць) завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай барацьбе. Турнір праходзіў па трох відах барацьбы - грэка-рымскай, вольнай і жаночай. За ўзнагароды змагаліся больш за 300 спартсменаў.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў у новых рэаліях - галоўная тэма семінара ў Чавускім раёне

Кіраўнікі раёнаў у сучасных умовах павінны дакладна ведаць і разумець сваю ролю, пытанні заканадаўства, якія датычацца ўсіх сфер жыццядзейнасці.

У Магілёўскай вобласці на Вадохрышча абсталююць больш за 30 месцаў для купання

У Магілёўскай вобласці на Вадохрышча будзе арганізавана больш за 30 месцаў для купання. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Канстанцін Іваноў.

Магілёўскія хірургі за 5 гадоў зрабілі больш за сто аперацый па трансплантацыі (відэа)

Свой першы прафесійны юбілей у галіне трансплантацыі магілёўскія хірургі адзначылі чарговай аперацыяй. Першая ў рэгіёне аперацыя па трансплантацыі нырак прайшла ў пачатку студзеня 2018 года на базе абласной бальніцы. Для лекараў гэта стала важнай падзеяй, бо спіс чакання на такія аперацыі ўвесь час папаўняецца.