RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Кампанія вакцынацыі праходзіць у Магілёўскай вобласці (відэа)

Кампанія вакцынацыі актыўна ідзе на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Каб папярэдзіць сезонны ўздым рэспіраторнай інфекцыі прышчэпку ад грыпу зрабіла больш за 32% насельніцтва, а супраць кавіду – 73%.

Іван Кубракоў: ліцэй МУС у Магілёве пачне працу не пазней чым у 2024 годзе

Ліцэй МУС у Магілёве запрацуе не пазней чым у 2024 годзе. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у інтэрв’ю праграме «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».

Эксперт: новыя законы павысяць палітычную культуру беларусаў

Не так даўно ў Палацы Незалежнасці прайшла нарада Прэзідэнта, прысвечаная абмеркаванню праектаў нарматыўна-прававых актаў, распрацаваных у развіццё абноўленай канстытуцыі.

Дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца» праходзіць у Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца». Кожны жадаючы можа зрабіць і прынесці мяккія цацкі, якія ў пачатку снежня перададуць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі

На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі ў выглядзе кубоў, якія прадстаўляюць найбуйнейшыя прадпрыемствы горада на Бярэзіне.

Магілёўская спартсменка стала чэмпіёнкай Беларусі па скачках на батуце

У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Удзел у ім прынялі каля 80 наймацнейшых спартсменаў краіны.

У агульнакамандным заліку батутысты Магілёўскай вобласці (выхаванцы Магілёўскай СДЮШАР «Багіма») занялі другое месца ўслед за спартсменамі Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў ўшаноўвалі ў Магілёве

У Магілёве ўшаноўвалі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці працягнулі эстафету цяпла

Актыў БРСМ Магілёўскай вобласці на чале з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрам Лук’янавым і першым сакратаром Магілёўскага абкама БРСМ Аляксандрам Саксонавым дапамаглі насекчы і скласці дровы адзінока пражываючаму пенсіянеру Івану Астаповічу Карлоўскаму 1929 г. н. з Магілёўскага раёна.