13 верасня ў дзіцячым парку горада Горкі адбудзецца раённае фальклорнае свята «Жытнёвы звон».
Арганізатарамі свята з'яўляюцца аддзел культуры Горацкага раённага выканаўчага камітэта і ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна».
Свята праводзіцца з мэтай адраджэння, захавання фальклорнай культуры і традыцый рэгіянальнага характару, іх папулярызацыі і актуалізацыі ў сучасным грамадстве, а таксама далучэння падрастаючага пакалення да традыцыйнай культуры.
У рамках праграмы свята запланавана правядзенне канцэртнай праграмы з удзелам творчых калектываў Горацкага раёна, выстава букетаў і кветкавых кампазіцый «Кветак вясёлы карнавал», выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-клас бытавых танцаў, работа гульнявых пляцовак і іншае.
Традыцыйна на свяце арганізуецца адкрыты конкурс па саломапляценні. У гэтым годзе ўдзельнікі конкурсу сваімі рукамі з саломы створаць «Беларускі сувенір».