RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 10.05.2024

Беларуская

Аляксандр Гарошкін правёў асабісты прыём грамадзян

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.

Мадэрнізацыя абсталявання праходзіць на бабруйскай «Белшыне» (відэа)

Буйны інвестпраект рэалізуецца на бабруйскай «Белшыне». Тут на заводзе буйнагабарытных шын ідзе паступовая мадэрнізацыя абсталявання: старое мяняецца на новае і перадавое. Сучасныя зборачныя комплексы і вулканізацыйныя прэсы дазваляюць выпускаць шыны радыяльнай канструкцыі высокай якасці.

На конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО» пададзена больш за 300 заявак

Завершаны прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО», пераможцы будуць абвешчаныя 8 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Выпуск 03.05.2024

Беларуская

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 мая старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 мая старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін.

З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31-00-97 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Рэд.

Пратэставалі электробусы, якія выйшлі на маршруты ў Шклове

Шклоўскаму раёну пашанцавала: з яго стартаваў амбіцыйны пілотны праект па пераводзе беларускіх гарадоў на грамадскі электратранспарт. Па дарогах сталіцы і абласных цэнтраў электробусы курсіравалі і раней, але каб адразу ўвесь аўтапарк перайшоў на электраплатформу - такое ў краіне ўпершыню. Шклоўскаму філіялу аўтапарка № 5 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» перадалі ў канцы сакавіка 15 электробусаў, з якіх 12 ужо выйшлі на маршруты. Нашы карэспандэнты ацанілі перавагі машын, якія працуюць ад разеткі, заадно даведаліся меркаванне аб транспарце будучыні ў вадзіцеляў і пасажыраў.

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе 15-16 мая ў школах Беларусі

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе 15-16 мая ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі, паведамляе Нацыянальны адукацыйны партал.

У Беларусі сёння адзначаюць Дзень сям'і

Міжнародны дзень сем'яў адзначаецца штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН. У Беларусі ў гэты дзень таксама адзначаюць рэспубліканскае свята - Дзень сям'і.