RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу

Напярэдадні Дня Перамогі ля падножжа мемарыяла воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» Быхаўскага раёна адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога маладыя следчыя прынеслі прысягу на вернасць Айчыне, народу і прафесіі. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.

Алея з бэзу з'явілася напярэдадні 9 Мая ля Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў

Сімвалічная алея Перамогі з 30 кустоў бэзу з'явілася ля Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. Ініцыятыва стала часткай абласной акцыі "І заквітнее бэз 1945-га", расказала начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Наталля Дашкова.

Пусціла пад адхон варожы эшалон у 14 гадоў! Успамінаем подзвігі партызанаў Асіповіцкага раёна ў гады вайны

Гордыя сцягі для асаблівых гарадоў. Спіс населеных пунктаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як цытадэлі адвагі і бясстрашнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стаў даўжэйшы. У 2024 годзе яшчэ 9 беларускіх гарадоў узнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Адзін з іх - Асіповічы, буйны чыгуначны вузел на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Беларускія ветэраны атрымліваюць віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі (відэа)

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны віншуюць гэтымі днямі ў кожным кутку Беларусі. 9 Мая - асаблівая дата, у першую чаргу для тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі. І каб гэтае свята ветэраны сустрэлі са шчаслівымі вачыма, у госці прыходзяць прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў, моладзь з падарункамі і цёплымі пажаданнямі, бо клопат і ўвага для ветэранаў - самае каштоўнае.

Старадаўні абрад адрадзілі ў Клічаве выхаванкі фальклорнага ансамбля «Купалачка»

Старадаўні абрад адрадзілі ў Клічаве юныя выхаванкі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка». Пра гэта расказала настаўнік па класе народнай творчасці дзіцячай школы мастацтваў райцэнтра Наталля Коктыш.

Супрацоўнікі БТПР правялі зарыбленне вадаёмаў Магілёўскай і Брэсцкай абласцей

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) у ходзе праграмы па ўзнаўленні рыбных рэсурсаў сацыяльна-значных вадаёмаў фонду запасу рыбалоўных угоддзяў правяло зарыбленне вадаёмаў Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Пра гэта паведамілі ў БТПР.

Анатоль Ісачанка: ад таго, наколькі мы зараз аператыўна і кропкава мабілізуем наяўныя рэсурсы, залежыць вынік працы не толькі сёлета

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за першы квартал 2024 гады падвялі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Патрыятычны канцэрт прайшоў у Магілёўскім спецыяльным доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў

Мерапрыемства прымеркавана да Дня Перамогі і 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў Беларусі вымпелам за мужнасць і стойкасць у гады вайны. У іх ліку - Чавусы і Асіповічы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Цырымонія адбылася 7 траўня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.