RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Магілёў рыхтуецца прыняць чэмпіянат СНД па марафоне

Чэмпіянат СНД па марафоне, адкрыты чэмпіянат Беларусі па марафоне і Магілёўскі міжнародны марафон пройдуць у абласным цэнтры 28 верасня. Аб гэтым паведамілі арганізатары ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі.

Дадатковыя аўтобусы на «Вераснёўскі фэст» у Жылічах

27 верасня ў Жыліцкім палацава-паркавым комплексе пройдзе трэці фестываль «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Для зручнасці гасцей ААТ «Магілёўаблаўтатранс» арганізуе дадатковыя аўтобусныя рэйсы з Магілёва, Кіраўска і Бабруйска.

Магілёў - Жылічы - Магілёў (Аўтобусны парк № 1)

Наталля Качанава дэпутатам - мы павінны дайсці да кожнага чалавека і калі ёсць праблемы, трэба зрабіць усё, каб іх там не было

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава правяла сёння ў Магілёве сустрэчу са старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Больш за 700 заявак, каля 80 краін-удзельніц. Фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» праходзіць у Магілёве

XXVIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2025», які стартаваў у Магілёве, б'е геаграфічныя рэкорды. З 78 краін-удзельніц нямала тых, хто ўпершыню далучыўся да творчага форуму: Ангола, Бангладэш, Бахрэйн, Бенін, Гандурас, Іарданія, Камерун, Манголія, Пакістан, Панама, Туніс, Шры-Ланка.

На Магілёўшчыне 9 грамадзянскіх ініцыятыў атрымалі фінпадтрымку абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў

Направленность инициатив разная: сохранение исторической памяти, реконструкция памятных мест, обустройство детских площадок, зон отдыха. Победители предварительно прошли конкурсный отбор: в Могилевскую областную ассоциацию местных Советов депутатов было отправлено более 50 проектов из всех районов области. Авторы инициативы должны были предусмотреть не менее 10 процентов собственных средств от суммы, необходимой для реализации проекта.

Свята дабра і сяброўства. У Магілёве далі старт фестывалю творчасці для людзей з інваліднасцю

У Магілёве далі старт мерапрыемству Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш».

Хакеісты «Магілёва» здабылі першую перамогу ў сезоне экстралігі

Чатыры матчы - у Оршы, Маладзечне, Жлобіне і Смаленску - адкрылі праграму сёмага тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі.

Турнір «Кубак двара» збярэ ў Магілёве больш за 140 юных футбалістаў

У Магілёве 24 верасня пройдзе традыцыйны дзіцячы футбольны турнір «Кубак двара» памяці заслужанага трэнера БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Падшываленкі. Пра гэта расказала інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба Анастасія Максімава.

Аляксандр Румак: падмурак беларускага грамадства - павага да ўсіх, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання

Беларусь з'яўляецца прыкладам дзяржавы, дзе поліканфесійнасць не раз'ядноўвае грамадства, а працуе на захаванне міру, згоды і стабільнасці. Дзе паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў пануе ўзаемная павага. Аб гэтым гаварыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, які наведаў сёння, 23 верасня, з рабочым візітам Магілёўскую вобласць.