RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Чавусы і Асіповічы ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»

Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» сёлета адзначаны 9 населеных пунктаў Беларусі. Сярод іх Чавусы і Асіповічы. Нагадаем, гэты знак адрознення быў заснаваны ў 2004 годзе. І да гэтага ім былі ўзнагароджаны 27 населеных пунктаў. Кожны з якіх стаў сапраўднай цытадэллю мужнасці.

Асабісты прыём грамадзян 15 мая правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 15 мая правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін.

Прыём будзе праходзіць з 9.00 да 13.00. каб. 338 па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71.

Капітальны рамонт жылых дамоў праходзіць у Бабруйску

У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці адрамантавалі 125 дамоў, сёлета запланавана 127. Прычым у першым квартале гэтага года, план па ўводу капітальна адрамантаванай жылплошчы ў рэгіёне нават перавыкананы. А гэта больш за 30 тысяч квадратных метраў жылля. Ушчыльную займаюцца капрамонтам жылля ў горадзе Бабруйску.

Магілёўскі БДУТ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі плануе залічыць амаль сто чалавек

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі плануе залічыць сёлета амаль сто чалавек па васьмі спецыяльнасцях і прафілізацыях, расказалі ва ўстанове вышэйшай адукацыі.

Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)

Праект «Інклюзіўны падыход да захавання навакольнага асяроддзя» рэалізаваў Краснапольскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Фінансавую падтрымку праекту аказаў глабальны экалагічны фонд. У рамках праекта сацыяльныя работнікі ў Краснаполлі атрымалі 45 ровараў і 5 электраровараў.

Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў стартуе ў Магілёве 16 мая

Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам» стартуе ў Магілёве на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій 16 мая. Пра гэта расказалі ў ВНУ.

У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе

У Кіраўску на стадыёне ДЮСШ прайшоў адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд.

Героі Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы ў Дрыбінскім раёне: Праскоўя Ягораўна Ільюшына

Падарожнічаючы па Дрыбінскім раёне ў пошуках матэрыялу для тэматычнай рубрыкі, нельга не зазірнуць у ціхую, размешчаную недалёка ад райцэнтра вёсачку пад назвай Абраімаўка. Адна з вуліц невялікага населенага пункта носіць імя ўраджэнкі гэтай мясцовасці Пашы Ільюшынай.

За першы квартал бягучага года санаторна-курортнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці было рэалізавана больш за 8 тыс. пуцёвак

За студзень-сакавік 2024 года санаторна-курортнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці было рэалізавана 8266 пуцёвак, што склала 102,6%, да студзеня-сакавіка 2023 года, у тым ліку для замежных грамадзян 910 пуцёвак. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.