Рыгор Берднікаў з аграгарадка Свенск - апошні баявы ветэран Вялікай Айчыннай вайны ў Слаўгарадскім раёне. Прымаў удзел у вызваленні Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Усходняй Прусіі і Германіі. Рыгору Фёдаравічу - 98. Нягледзячы на салідны ўзрост, адрозніваецца хвацкай памяццю і моцнай фізічнай формай. Франтавік заўсёды рады гасцям, якіх сустракае на нагах. Асабліва вітае школьнікаў, якім не стамляецца паўтараць: «Паверце мне, абпаленай вайной: няма нічога даражэй мірнага неба!»