Горацкі раён далучыўся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «У славу агульнай перамогі», прымеркаванай да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У межах праекта ў кожным сельсавеце прайшлі мітынгі ля помнікаў, устаноўленых у памяць пра тых, хто абараняў родную зямлю ад фашысцкай чумы. З месцаў пахавання мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, брацкіх магіл савецкіх салдат, якія змагаліся за мір і свабоду, былі зроблены заборы зямлі.