Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылося ў Магілёве 14 чэрвеня. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прайшло на пляцоўцы каля корпуса №7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.