VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбылася ў Магілёве 29-30 мая. У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 120 спартсменаў у складзе 10 зборных каманд з Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, а таксама дружыны Мінска, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, замежныя госці з Маскоўскай вобласці і Літвы.