У Горках 6 красавіка прайшло свята «Здаровы я – здаровы горад», якое стала самай яркай і маштабнай падзеяй Тыдня здароўя ў Горацкім раёне. Праграма была насычанай: агульнагарадская зарадка, кірмаш «Здароўе», паказальныя выступленні спартсменаў, спаборніцтвы па гіравым спорце і армрэслінгу, масавы забег работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў, катанне на роліках, скандынаўская хада, віктарыны, выстава-дэгустацыя карыснага харчавання, велапрабег, флэшмоб на тэму ЗЛЖ.