Традыцыйная абласная спартакіяда падлеткаў «Праз спорт і зносіны – да здароўя кожнага» прайшла ў Магілёве на базе сярэдняй школы №45. У спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: зборныя горада на Дняпры і Бабруйска, ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Сокал» і Магілёўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №2 дрэваапрацоўкі. У склад кожнай уваходзілі хлопцы, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць індывідуальна-прафілактычную працу. Змагаліся каманды ў некалькіх эстафетах.