Сваё дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на свяце «Купалле» ў Александрыі прадстаўляюць больш за 200 беларускіх рамеснікаў і 100 замежных майстроў. Прыехалі прадстаўнікі 22 рэгіёнаў Расіі, і для Комі, Мардовіі, Магаданскай, Іркуцкай і Ульянаўскай абласцей гэта будзе купальскі дэбют. Упершыню прыедуць майстры з роспісам і ювеліры з Азербайджана і Узбекістана.