RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе 13 снежня ў прамым эфіры «Беларусь 4 «Магілёў»» і «Радыё Магілёў»

Телемарафон начнется в 14.00 и завершится в 20.30. За 6 с половиной часов с прямом эфире «Беларусь 4» Могилев» побывают более 50 гостей. 

Навагоднія ранішнікі пад адкрытым небам рыхтуе для гасцей Магілёўскі заасад

Навагоднія ранішнікі пад адкрытым небам будуць праходзіць у Магілёўскім заасадзе з 15 снежня. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Наталля Цішкова.

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Юныя гімнасты Магілёва прывезлі ўзнагароды з рэспубліканскіх спаборніцтваў «Юны чэмпіён»

У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».

Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Галайдзін 24 снежня правядзе выязны прыём грамадзян у Бабруйску

Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 снежня з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб на Бабруйскім мытным пасту (Бабруйск, вул. 50 г. ВЛКСМ, дом 40).

Усяго 3 звароты паступіла ў Магаблвыканкам на «гарачую лінію» па пытанні якасці аказання паслуг установамі спорту і турызму

У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму.

Выхаванец СДЮШАР «Багіма» заваяваў сярэбраны медаль у Токіа

Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».

ААТ «Магілёўхімвалакно» будзе пастаўляць поліэфірную прадукцыю на балканскі рынак

«Магілёўхімвалакно» будзе пастаўляць поліэфірную прадукцыю на Балканскі рынак. У Сербію ўжо адпраўленыя першыя тоны канжугейта – так называецца сучаснае поліэфірнае валакно. Яго на прадпрыемстве вырабляюць на першай у свеце прамысловай нямецкай устаноўцы.

Творчы праект прадставілі ў Мсціславе студэнты і выкладчыкі БДАІ

Студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадставілі творчы праект «Вектар» у мсціслаўскім Доме рамёстваў. Аўтары работ у сваіх творах выказалі думкі пра сувязь часоў. Мсціслаў стаў дяевятым горадам Беларусі, дзе экспануецца праект.