У Магілёве 31 студзеня адкрыўся новы кніжны магазін. Гэта першая фірмовая гандлёвая кропка ААТ «Белкніга» ў абласным цэнтры, трэцяя ў рэгіёне і 88-я ў краіне. Магазін размясціўся на гістарычна кніжным месцы: па праспекце Пушкіна. Прыгожае сучаснае памяшканне плошчай больш за 100 кв. м зараз прапануе наведвальнікам не толькі шырокі выбар навінак беларускага і расійскага кнігавыдання, але і канцылярскіх тавараў, папярова-белавой прадукцыі – больш за 12 тыс. найменняў. Увесь тавар можна паглядзець, узяць у рукі.