RU BY EN 中文
Instagram

Фотафакт

Урачыстае адкрыццё новай школы № 46 прайшло 2 верасня ў мікрараёне Казіміраўка ў Магілёве. На святочнай лінейцы адбылася цырымонія ўзнагароджання будаўнікоў, якія прынялі актыўны ўдзел ва ўзвядзенні аб’екта.

02.09.2019 - 13:39

Агульнагарадское свята «Стварай, выдумляй, спрабуй!», прысвечанае Дню ведаў, прайшло 1 верасня ў Паднікольскім парку. Яго праграма была разлічана як на дзяцей, так і дарослых.

01.09.2019 - 18:54

Экафестываль «Астравы Дулебы» прайшоў 31 жніўня ў гарадскім парку Клічава. Мерапрыемства аб’яднала выставы, экскурсіі, музычную праграму, спартыўныя спаборніцтвы, магчымасць убачыць рэканструкцыі розных эпох і пакаштаваць экапрадукты.

31.08.2019 - 19:03

Серыя адкрытых дыялогаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Беларусь і Я» стартавала 30 жніўня ў Магілёве.

30.08.2019 - 15:16

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц 28 жніўня ў межах адзінага дня інфармавання наведаў ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”». Кіраўнік рэгіёна азнаёміўся з вытворчым працэсам і навінкамі прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствам.

28.08.2019 - 13:01

У аграгарадку Гарадзішча адбылося свята, прысвечанае намалоту ў 100 тыс. т у Шклоўскім раёне і акцыі Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

27.08.2019 - 09:10

У аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна 24 жніўня адбылося свята, прымеркаванае да 75-годдзе ўтварэння ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага».

26.08.2019 - 08:17

Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці жыхароў в. Боркі, жыўцом спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў 25 жніўня.

25.08.2019 - 19:07

Акцыя «Падарунак школе» прайшла 22 жніўня ў Магілёве. Маладыя спецыялісты, якія атрымалі свае першыя працоўныя месцы ва ўстановах адукацыі горада ў 2019/2020 навучальным годзе, высадзілі алею з туй на тэрыторыі новай школы ў мікрараёне Казіміраўка.

22.08.2019 - 18:39

Канцэрт дзіцячага аркестра народных інструментаў пачатковай школы горада-пабраціма Нанкіна адбыўся 22 жніўня ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў № 3 імя Салдатава.

22.08.2019 - 17:56