У Магілёве сёння адкрыўся новы дзіцячы сад. З экалагічна чыстых матэрыялаў і са шматфункцыянальнымі памяшканнямі – падобны ёсць толькі ў Мінску. Для маладога мікрараёна Спадарожнік, які актыўна развіваецца і прырастае жыхарамі, гэта трэцяя дашкольная ўстанова.