Эканоміка і бізнес
Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены з 11 лютага
У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br 364,46. Дадзены нарматыў прымяняецца з 11 лютага, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
За 2018 год па выніках правядзення маніторынгу абласны бюджэт папоўніўся амаль на Br1,5 млн.
У 2018 годзе ва ўмовах лібералізацыі эканомікі кантрольная дзейнасць падатковых органаў ажыццяўлялася з выкарыстаннем мер прафілактычнага і папераджальнага характару, у тым ліку шляхам правядзення маніторынгу, накіравання рэкамендацый па ліквідацыі і недапушчэнні недахопаў.
За мінулы год інспекцыі Магілёўскай вобласці правялі маніторынг у дачыненні да 260 суб’ектаў гаспадарання, у якіх устаноўлены парушэнні (недахопы) у 239 выпадках. Па выніках накіравання рэкамендацый аб іх ліквідацыі прырост падатковых паступленняў у бюджэт склаў Br1 472,7 тыс.
Камітэт эканомікі аблвыканкама 14 лютага правядзе прамую лінію па пытаннях уключэння насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць, самазанятасці, працы ІП
Камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама 14 лютага правядзе прамую лінію па пытаннях уключэння насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць, павышэння самазанятасці, працы ІП.
На званкі жыхароў Прыдняпроўскага краю з 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 22 17 22 адкажа намеснік старшыні камітэта эканомікі Павел Леанідавіч Марыненка.
У Беларусі зацверджаны новы парадак запаўнення падатковых дэкларацый
Інструкцыя аб парадку запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках (зборах), кнігі пакупак зацверджана пастановай Міністэрства па падатках і зборах ад 3 студзеня 2019 года №2 «Аб вылічэнні і выплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў».
Магілёўскі завод «Строммашына» мае намер больш чым у два разы павялічыць аб’ём вытворчасці
ААТ Магілёўскі завод «Строммашына» у 2019 годзе плануе вырабіць і рэалізаваць прадукцыі больш чым на Вг46 млн, што больш чым у 2 разы перавысіць леташні паказчык. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.
Аграрыі Магілёўскай вобласці поўнасцю забяспечаны насеннем збожжавых для вясновай сяўбы
Пад ураджай 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці засыпана больш за 57,9 тыс. т насення яравых збожжавых і зернебабовых культур, або 118% ад патрэбы. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Кандыцыйнымі з’яўляюцца 49,9 тыс. т насення збожжавых і зернебабовых культур, або больш за 100% ад патрэбы. У сельгасарганізацыях працягваюцца работы па іх ачыстцы і праверцы. У лідарах Горацкі і Шклоўскі раёны, дзе пад вясновую сяўбу засыпана 119% і 118% насення.
Будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра па праспекце Міру ў Магілёве завершаць у 2020 годзе
Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з бізнес- і гандлёва-забаўляльным цэнтрам па праспекце Міру ў Магілёве плануецца завяршыць у 2020 годзе. Пра гэта паведаміў сёння на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме дырэктар ЗТАА «Кейдж Дэвелопмент» Васіль Пашурын.
Парушэнні парадку збірання платы за арэнднае жыллё выяўлены ў Магілёўскай вобласці
Аўдыт эфектыўнасці выкарыстання жылых памяшканняў рэспубліканскага жылфонду, перададзеных міністэрствамі і ведамствамі ў бязвыплатнае карыстанне ААТ у Магілёўскай вобласці, выявіў шэраг праблемных пытанняў. Яны сталі тэмай абмеркавання на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю рэгіёна, паведамілі ў КДК.
Некаторыя таварыствы, як высветлілася ў ходзе аўдыту, не забяспечылі ўключэнне перададзеных ім у карыстанне жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля. Адсутнічалі дагаворы найму, не выкананы парадак налічэння і збірання платы за карыстанне жыллём.
АТЛК ЕРА купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання
АТ «Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі Чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання, паведаміў журналістам прэзідэнт АТЛК ЕРА Аляксей Гром.
«У сакавіку і красавіку 2019 года мы атрымаем па 100 вагонаў. Сума здзелкі – больш за 660 млн расійскіх рублёў (каля $10 млн)», – адзначыў Аляксей Гром. Кампанія накіруе за закупку ўласныя сродкі.
Папяровая фабрыка «Спартак» пасля мадэрнізацыі павялічыць выпуск гафрапаперы ў 1,5 раза
ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» пачало рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі размольна-падрыхтоўчага аддзела і тэхналагічнага патоку папяровай машыны №2. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Андрэй Маліноўскі.
У Магілёве пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве»
У Магілёве 1 лютага пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.
Мерапрыемства адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Што зменіцца ў Беларусі з 1 лютага
Вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат
У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).
Малако «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу
Малако магілёўскай «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Практычны семінар па прасоўванні экспарту беларускіх прадпрыемстваў адбыўся ў Магілёве
Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу правялі ў Магілёве практычны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой», перадае карэспандэнт сайта.
«Бабруйскаграмаш» мае намер пашырыць сваю прысутнасць у Фінляндыі
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» наведала дэлегацыя кіраўніцтва фінскай кампаніі Agri Kymi OY (г.Каўвола) на чале з кіраўніком Ханнай Пулканен.
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 4,1 тыс. новых кватэр
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 4124 новых кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 318,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 153,9 тыс. кв. м, або 48,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 93,6 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 135,1 тыс. кв. м.
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Пракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў верасні-снежні 2018 года правяла планавую праверку выканання ўказа «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач». Дэталёва вывучана сітуацыя ў Магілёве і Бабруйску, а таксама ў шасці раёнах вобласці.
Пракуратура прапануе стварыць у Паўднёвай прамзоне СЭЗ «Магілёў» стацыянарны пост па кантролі выкідаў
Пракуратура прапануе арганізаваць у Паўднёвай прамысловай зоне СЭЗ «Магілёў» пастаянны экалагічны маніторынг атмасфернага паветра, паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне аб ліквідацыі ААТ «Крычаўгрузаўта»
Рашэннем эканамічнага суда Магілёўскай вобласці адкрытае акцыянернае таварыства «Крычаўгрузаўта» прызнана банкрутам, у дачыненні да даўжніка адкрыта ліквідацыйная дзейнасць да 1 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Таварыства прызнанае эканамічна неплацежаздольным 13 ліпеня 2017 года. У дачыненні да даўжніка ўведзена працэдура санацыі тэрмінам да 31 снежня 2018-га. Паводле яе вынікаў упраўляючаму адмоўлена ў зацвярджэнні справаздачы.
У 2018 годзе амаль 47% бюджэту вобласці сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва
У 2018 годзе амаль 47% бюджэту рэгіёна сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
Найбуйнейшымі плацельшчыкамі горада на Дняпры сталі: РУП «Магілёўэнерга», РУП «Магілёўаблгаз», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль» у Магілёве, ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэце абласнога цэнтра склала 26,9%, або Br149,3 млн.
У 2018 годзе на 33% абласны бюджэт сфарміраваны суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу
За 2018 год суб’екты сярэдняга і малога бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br391,2 млн., або 32,8% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам дадзеныя паступленні павялічыліся на 10,6%, або на Br37,3 млн. у фактычным вылічэнні.
Рост фінансавых уліванняў ад арганізацый склаў 10,2% (у бюджэт выплачана Br340,7 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 13% (Br50,5 млн.).
Магілёўскі вагонабудаўнічы завод упершыню паставіць рухомы састаў у Літву
СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» (МВЗ) плануе ў бягучым годзе ўпершыню паставіць Літоўскім чыгункам 150 паўвагонаў (мадэль 12-6993) для перавозкі тэхналагічнай дранкі, паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Мартынаў.
За 2018 год у кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 193 млн.
За 2018 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 193 млн. у параўнанні з мінулым годам даходы павялічыліся на 13,3% , або на Br139,7 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Філіял «Домабудаванне» завода газетнай паперы паставіць у Францыю 48 драўляных дамоў
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» плануе паставіць у 2019 годзе ў Францыю 48 драўляных дамоў. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў на Міжнароднай мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
Парадак аплаты працы бюджэтнікаў у Беларусі зменіцца з 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Акцыі БЦЗ і «Крычаўцэментнашыфера» будуць перададзены беларускай цэментнай кампаніі
У гаспадарчае вядзенне рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»» да 1 сакавіка будуць перададзены акцыі ААТ «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер», якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 студзеня 2019 года нумар 31, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Акцыі гэтых прадпрыемстваў будуць перададзены ў валоданне беларускай цэментнай кампаніі бязвыплатна.
КДК праверыў камунальнае прадпрыемства «Бабруйскі футбольны клуб «Белшына»
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйскі футбольны клуб «Белшына»». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Як паказалі вынікі, у апошнія гады клуб сістэматычна не забяспечваў дасягненне запланаваных эканамічных і спартыўных вынікаў, па прычыне неабдуманых трансферных здзелак панёс значныя фінансавыя страты.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзеў эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Адзначана, што органамі кіравання аграпрамысловым комплексам вобласці прымаліся арганізацыйна-практычныя меры па забеспячэнні эфектыўнай працы перапрацоўшчыкаў малака, іх развіцці.
Першае беларуска-венгерскае сельгаспрадпрыемства створаць у Магілёўскай вобласці
Першае беларуска-венгерскае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе будуць выкарыстоўвацца венгерскія тэхналогіі па апрацоўцы кукурузы, створаць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках перагавораў з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.
КДК Магілёўскай вобласці выявіў парушэнні ў дзейнасці БФСТ «Дынама»
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверак Магілёўскай абласной, Бабруйскай гарадской арганізацыйных структур БФСТ «Дынама» і яго ўстановы «Магілёўская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву», паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Адзначана, што ў цэлым забяспечваецца выкананне ўскладзеных задач і функцый.
Переводчик