Эканоміка і бізнес
У студзені-красавіку ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 1,1 тыс. новых кватэр
У студзені-красавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1 126 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 85,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 47,2 тыс. кв. м, або 55,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 37,3 тыс. кв. м.
Саўмін зацвердзіў меры па рэалізацыі Дырэктывы аб развіцці вёскі
Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Напярэданні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Магілёўскай мытні створаны аператыўна-інфармацыйныя групы для інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Магілёўскай мытні створаныя аператыўна-інфармацыйныя групы для інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб.
З 7 чэрвеня па 7 ліпеня інфармацыю аб парадку перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза можна даведацца па нумарах тэлефонаў:
– аператыўна-інфармацыйная група Магілёўскай мытні: 8 (0222) 29 90 09 (кругласутачна).
– аператыўна-інфармацыйны цэнтр мытных органаў Рэспублікі Беларусь: 8 (017) 218 94 26 (кругласутачна).
Бясплатны семінар для не занятых у эканоміцы грамадзян арганізуюць у Магілёве
Бясплатны семінар па актуальных пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, арганізуюць 28 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва, які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Зацікаўленых чакаюць у 10.00 у канферэнц-зале УКП «Магілёўскі ГЦРМП» (вул. Ленінская, 21, 3 паверх). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (80222) 23 09 21, 23 08 63.
Пілотны праект па энергаэфектыўнасці дамоў рэалізуюць у Магілёўскай вобласці
У Беларусі распрацаваны праекты ўказа Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў, якія прадугледжваюць ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі. Пілотныя праекты плануецца рэалізаваць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка на адкрыцці Міжнароднага навучальнага семінара па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.
У Магілёве ўручылі дыпломы лаўрэатам конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2018 года.
Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Яго пераможцамі па выніках 2018 года сталі 173 прадпрыемствы і арганізацыі, а 274 тавары прызнаныя найлепшымі, з іх 29 вырабляюцца ў Магілёўскай вобласці.
Пагадненне аб устанаўленні адносін дружалюбнага абмену і супрацоўніцтва падпісалі кітайскі горад Цяньцзінь і Магілёўская вобласць
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведала кітайскі горад Цяньцзінь. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
У Асіповічах урачыста адкрылі новую вытворчасць па выпуску цеплаізаляцыйных матэрыялаў з экструзійнага пенапалістыролу
Новыя магутнасці створаны на тэрыторыі ЗТАА «Кровельны завод “Тэхнаніколь”» (уваходзіць у склад карпарацыі «Тэхнаніколь»). Гэта ўжо трэцяя вытворчасць тут і 8 завод па выпуску экструзійнага пенапалістыролу (XPS) карпарацыі ў свеце. Сюды інвеставана 800 млн расійскіх рублёў і створана дадаткова 30 новых высокааплатных працоўных месцаў. Гэта вытворчасць адкрывае для Беларусі доступ да самых высокатэхналагічных сегментаў сучаснага рынку цеплаізаляцыі: з аднаго боку, праектныя магутнасці дазваляюць цалкам закрыць унутраныя патрэбы грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва, а з другога – каля 40% інавацыйнай прадукцыі плануецца экспартаваць.
Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў гандлёвую сетку кітайскай правінцыі Цзянсу
Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў чатыры магазіны гандлёвай сеткі кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аблвыканкама, адбудзецца 28 мая
Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 28 мая. З 9.00 да 11.00 па тэлефоне 8 (0222) 27-36-74 на пытанні жыхароў рэгіёна адкажа начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.
Інфармацыйная сустрэча па рэалізацыі праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» пройдзе 14 мая ў Магілёве
Інфармацыйная сустрэча па пытанні рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адбудзецца 14 мая ў 11.00 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (вул. Ленінская, д. 63, 8 паверх).
Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Паступленні ў бюджэт Магілёўскай вобласці ад індывідуальных прадпрымальнікаў за I квартал 2019 года павялічыліся на 12%
За студзень-сакавік 2019 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br 13,1 млн. падаткаў і плацяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 12%, або на Br 1,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
За гэты перыяд колькасць зарэгістраваных прадпрымальнікаў узрасла на 4,4% (на 1 003 чалавекі) і склала 23 743 ІП. Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў роўна 4,5 %.
У бюджэт Магілёўскай вобласці ў I квартале 2019 года паступіла Br 289,6 млн.
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-сакавік 2019 года паступіла Br 289,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 5,7%, або на Br 15,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 105 млн. (36,3%), падатку на дабаўленую вартасць – Br 51,8 млн. (17,9%), акцызаў – Br 21,7 млн. (7,5%), падатку на нерухомасць – Br 20,4 (7%).
Выкарыстанне зямельных рэсурсаў – на кантролі КДК Магілёўскай вобласці
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў праверку Палыкавіцкага сельвыканкама па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і выканання патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КДК Аляксей Іглікаў.
Устаноўлена 13 выпадкаў невыканання ўмоў прадастаўлення зямель, у 4 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця ўчасткаў, у 9 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым прадугледжаныя ў названых выпадках меры ўздзеяння па «даўгабудах» сельвыканкам не прымаў.
У Магілёве на працягу месяца створаць рэестр састарэлага і пустога жылля
У Магілёве на працягу месяца абследуюць безгаспадарчыя домаўладанні і створаць рэестр старога і пустога жылля. Такую задачу паставіў на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.
У студзені-сакавіку ў Магілёўскай вобласці пабудавана 975 новых кватэр
У студзені-сакавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 975 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 73 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 39,4 тыс. кв. м, або 54% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 29,5 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 15,5 тыс. кв. м жылля, або 21,2% ад агульнага ўводу па рэгіёне.
Спецыяліст па ЗЭД з Германіі будзе аказваць дапамогу ў развіцці IT-бізнесу і прыцягненні інвестыцый магілёўцам
У ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (МАРР) пачаў сваю дзейнасць інтэграваны спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з Германіі Віктар Гусеў. Ён прыехаў у абласны цэнтр на два гады ў межах двухбаковага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і Айзенаха.
КДК Магілёўскай вобласці праверыў Горацкую цэнтральную раённую бальніцу
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.
Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур
Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржсродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў – на пастаянным кантролі КДК Магілёўскай вобласці
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў старшыня ведамства Алег Садоўскі.
Як паказалі праведзеныя ў 2018-м і студзені-сакавіку 2019 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва аб’ектаў рознага прызначэння ў вобласці пакуль не выкараненыя. Кантралюючыя органы па-ранейшаму працягваюць выяўляць неадзінкавыя парушэнні ў гэтай сферы.
Калектыву ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне працы
Калектыву ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне працы. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Нараўне з прысуджэннем прэміі ў намінацыі «Прамысловасць і будаўніцтва» за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці арганізацыі, калектыву таксама прысвоена званне лаўрэата з уручэннем Ганаровага знака ФПБ, дыплома і грашовага ўзнагароджання.
Прафсаюзны маніторынг цэн: даражэюць ялавічына і сыры
Прафсаюзы прааналізавалі рост цэн на харчовыя тавары за першы квартал 2019 года. Па большасці пазіцый кошт прадуктаў харчавання ў Магілёўскай вобласці застаўся на ранейшым узроўні. Паводле слоўспецыялістаў, нязначныя ваганні па некаторых найменнях ёсць, што тлумачыцца сезоннасцю і скарачэннем рынкаў збыту.
У склад «Беллеспаперапрама» ўключана ААТ «Шклоўскае лесапільна-пелетнае прадпрыемства»
Яшчэ тры прадпрыемствы ўключаны ў склад канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці («Беллеспаперапрам»). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №225 ад 9 красавіка 2019 года.
Гаворка ідзе пра таварыствы з абмежаванай адказнасцю «Шклоўскае лесапільна-пелетнае прадпрыемства» і «Акітама», а таксама пра адкрытае акцыянернае таварыства «Зеленаборскае».
Дакумент уступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Магілёўская мытня скарачае час здзяйснення мытных аперацый
У Магілёўскай мытні ў першым квартале 2019 года доля партый тавараў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, час выпуску якіх не перавышае 2 гадзіны, склала 84%. Аналагічны паказчык па выніках 2018 года складаў толькі 75%, паведаміў начальнік аддзела арганізацыі мытнага кантролю ведамства Дзмітрый Дзеразоўскі.
«Паскарэнне здзяйснення мытных аперацый, скарачэнне тэрмінаў выпуску тавараў садзейнічае развіццю бізнесу добрасумленных суб’ектаў гаспадарання», – адзначыў ён.
На «Чырвоным харчавіку» адкрылі абноўлены ўчастак ручной глазіроўкі зефіру
Абноўлены ўчастак ручной глазіроўкі зефіру адкрыўся на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар прадпрыемства Анастасія Хурсан.
«Участак ручной глазіроўкі зефіру – гонар фабрыкі. Яго рэканструкцыя пачалася ў канцы 2018 года. Мадэрнізацыя праводзілася без прыцягнення іншых службаў: усё рабілася ўласнымі сіламі і за сродкі прадпрыемства», – адзначыла прадстаўнік фабрыкі. На рэканструкцыю ўчастка, паводле яе слоў, было выдаткавана прыкладна Br200 тыс.
ААТ «Магілёўліфтмаш» дамовілася аб удзеле ў праграме замены старых ліфтаў у Арменіі
ААТ «Магілёўліфтмаш» дамовілася аб удзеле ў праграме замены старых ліфтаў у Арменіі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства.
КДК Магілёўскай вобласці вывучыў парадак акумулявання адлічэнняў на капрамонт жылфонду
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучаны парадак акумулявання адлічэнняў на капрамонт жылфонду па дамах, у якіх створаны таварыствы ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыкаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Тарыфная стаўка першага разраду з 1 мая павялічыцца да Br36,4
Тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена ў памеры Br36,4. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2019 года нумар 214, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
ІП змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой
Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 сакавіка 2019 года нумар 212/5 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым-партале.
Суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва фарміруюць больш за 38% бюджэту Магілёўскай вобласці
За студзень-люты 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br73 млн., або 38,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічыліся на 14%, або на Br9 млн. у фактычным вылічэнні.
Рост паступленняў ад арганізацый склаў 13,7% (Br7,4 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 15,7% (Br1,6 млн.).
Переводчик