Эканоміка і бізнес
Дагаворы на суму Br425 млн. заключаны на інвестфоруме ў Магілёўскім раёне
Дзесяць дагавораў на агульную суму Br425 млн заключана сёння на першым інвестыцыйным форуме «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей», паведаміла намеснік старшыні па эканоміцы Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.
Самы буйны дагавор быў заключаны паміж ЗАТ «Сервалюкс Агра» (Беларусь) і ТАА «Сервалюкс Усход» (Расія) на пастаўку птушкі ў Расію ў 2020 годзе. Сума дагавора – $20 млн.
«Бабруйскаграмаш» плануе ў 2020 годзе экспартаваць ва Украіну тэхніку на $ 1 млн
ААТ «Бабруйскаграмаш» плануе па выніках 2020 года экспартаваць ва Украіну тэхніку на $ 1 млн, паведаміў маркетынг-дырэктар па працы на рынках Беларусі, блізкага замежжа Уладзімір Дайнека.
Магілёў займае першае месца сярод беларускіх гарадоў з самымі таннымі гатэлямі па версіі турыстычнага пошукавіка Aviasales.by
Турыстычны пошукавік Aviasales.by назваў беларускія гарады з самымі таннымі гатэлямі.
Эксперты сэрвісу прааналізавалі кошт пражывання ў гатэлях буйных гарадоў Беларусі і склалі рэйтынг з самых выгадных напрамкаў для турыстаў. У даследаванні ўлічвалася размяшчэнне ў двухмесным нумары трохзоркавай гасцініцы. Першае месца ў бюджэтным рэйтынгу падзялілі Віцебск і Магілёў. Кошты ў гатэлях гэтых абласных цэнтраў пачынаюцца ад Br 43 з чалавека за ноч. На другім месцы Брэст, дзе суткі ў гатэлі каштуюць ад Br 49.
Шклоўскае «Домабудаванне» паставіла партыю жылых дамоў у Японію
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.
Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе
Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе. За кошт чаго?
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка. Для ўдзелу ў ім выбралі каля 100 дамоў – у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Асіповічах. Гэта стары жылфонд са звышнарматыўнымі стратамі цяпла, паведаміў намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Маслаў.
За студзень – жнівень 2019 года даходы бюджэту Магілёўскай вобласці склалі Br 854,5 млн.
За студзень-жнівень 2019 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br 854,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 9,7 % або Br 75,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br 302,6 млн. (35,4 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 124,5 млн. (14,6 %), падатку на прыбытак – Br 86,8 млн. (10,2 %), акцызаў – Br 59,5 млн. (7,0 %).
У Магілёўскай вобласці да 2021 года з’явіцца 14 электразарадных станцый
У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі.
Так, да 2021 года ўключна мяркуецца стварэнне 431 ЭЗС у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е, у тым ліку ў Магілёве ўвядуць у эксплуатацыю 12 станцый і яшчэ 2 – у вобласці.
Зялёны маркетынг развівае маладая кампанія з Магілёва
Сусветны трэнд апошніх гадоў – зялёны маркетынг – падхапіла маладая кампанія з Магілёва. Тут выкарыстоўваюць незвычайны картон – сотавы.
На прадпрыемстве, акрамя зборшчыкаў канструкцый, працуюць дызайнеры, канструктары і менеджары. Усяго з дзясятак чалавек. Сярод кліентаў – вядучыя прадпрыемствы перапрацоўкі і гандлю Магілёўскай вобласці.
Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы
Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Засталося дапрацаваць тэхнічныя пытанні паставак. Пра гэта паведаміла антыкрызісны кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Таццяна Корань.
У Беларусі распрацоўваецца праграма пераходу грамадскага транспарту на электрычны
У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.
ААТ «Белшына» прэзентуе прадукцыю на міжнароднай тэхнічнай выставе ў Балгарыі
Экспазіцыя Made in Belarus адкрылася на 75-й міжнароднай тэхнічнай выставе International Technical Fair, якая праходзіць па 28 верасня ў Плоўдзіве (Балгарыя). Пра гэта паведамілі ў аддзеле па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
У Магілёўскай вобласці выпрацавалі перспектыўную праграму да 2025 года па развіцці вытворчасцей
У Магілёўскай вобласці выпрацавалі перспектыўную праграму да 2025 года па развіцці вытворчасцей. Пра гэта сёння пасля дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц.
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 2 тыс. новых кватэр
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 088 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 85,4 тыс. кв. м, або 52, 6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 69,7 тыс. кв. м.
ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» рыхтуецца да адкрыцця
ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» рыхтуецца да адкрыцця. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Марат Ігізбаеў.
Магілёўскай вобласці цікавы вопыт латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця ў падтрымцы мясцовых ініцыятыў
Магілёўскай вобласці цікавы латвійскі вопыт падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык падчас сустрэчы са старшынёй Валкскай краёвай думы, старшынёй праўлення латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця Вентсам Армандсам Краўклісам.
Энергетыкі Магілёўскай вобласці завяршаюць падрыхтоўку да зімы
Магілёўскія энергетыкі завяршаюць падрыхтоўку да зімы цеплакрыніц і цепласетак. Якасна забяспечыць бесперабойную працу спажыўцоў цеплавой энергіяй у асенне-зімовы перыяд дазволіць вытворчасць работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, планавых рамонтах, тэхабслугоўванні абсталявання Магілёўскай ЦЭЦ-1, Магілёўскай ЦЭЦ-3 і цеплавых сетак, паведамілі ў адміністрацыі філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
Магілёўскі завод «Строммашына» прадстаўляе прадукцыю на маштабнай гандлёва-прамысловай выставе ў Ерэване
Магілёўскі завод «Строммашына» прадстаўляе прадукцыю на маштабнай гандлёва-прамысловай выставе Armenia Expo ў Ерэване. Наша прадпрыемства дэманструе абсталяванне для здабычы нафты і вады з глыбінных свідравін, цюбінгі для падземных збудаванняў метрапалітэна і шахт.
У Магілёўскай вобласці ідзе восеньская пасяўная кампанія
У Магілёўскай вобласці актыўнымі тэмпамі ідзе восеньская пасяўная кампанія. Як адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Віткоўскі, яе асаблівасць у гэтым сезоне ў тым, што значна павялічаны плошчы, апрацаваныя гліфасатутрымоўвальнымі прэпаратамі, каб на палях расло менш пустазелля. Дзякуючы гэтаму культурныя расліны атрымаюць вялікую пажыўнасць ад зямлі і, як следства, павялічыцца ўраджайнасць.
Урад прадаставіў субсідыю на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі рыбгасу «Свіслач»
Пастановай Саўміна ад 9 верасня ўстаноўлены пералік рыбаводных арганізацый, якім у 2019–2022 гадах прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдадзенымі у 2019 годзе на тэрмін да трох гадоў для набыцця камбікармоў для рыбы і пагашэння запазычанасці за камбікармы, якія набыты ў гэтым годзе і выкарыстоўваюцца для кармлення рыбы.
У пералік уключана 6 ААТ, сярод якіх рыбгас «Свіслач», які ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Новы памер утрымання сродкаў з наймальнікаў для выплаты зарплаты ўстанаўліваецца з 10 верасня
Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,56. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 верасня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Тарыфы на паслугі ЖКГ у 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы
Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.
У Бабруйску правядуць сустрэчу з суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Савет па развіцці прадпрымальніцтва Бабруйска сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў 11 верасня правядзе прыём суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі горада.
Сустрэча арганізуецца з мэтай выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў. Яна адбудзецца ў памяшканні бізнэс-цэнтра ААТ «Атэль “Турыст”», (вул. Войкага, 20) з 10.00 да 12.00.
Прапановы і пытанні для разгляду можна накіраваць на электронную пошту imp.bricrb@mail.ru.
У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах
У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.
Пытанні ўдасканалення падатковага заканадаўства і карэкціроўкі Падатковага кодэкса разгледзяць удзельнікі выязнога пасяджэння ў Магілёве
Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.
Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі
Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з намеснікам дырэктара бальніцы кітайскай медыцыны правінцыі Цзянсу Ван Юе.
У Шклоўскім раёне прэзентавалі першыя ўзоры Айчыннай ільноўборачнай тэхнікі
У Шклоўскім раёне прайшоў семінар-дэманстрацыя айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі лёну. Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі 80-90%.
«Магатэкс» прыме ўдзел у выставе сродкаў індывідуальнай абароны ў Маскве
ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».
Мерапрыемства ўяўляе цікавасць для кіраўнікоў кампаній, спецыялістаў па бяспецы федэральных і рэгіянальных органаў улады, цэнтраў аховы працы, навукова-даследчых інстытутаў, прафсаюзных лідараў, службаў забеспячэння і іншых спажыўцоў. Выставачная пляцоўка не мае аналагаў у Расіі і блізкім замежжы і стала важным інструментам фарміравання расійскага рынку сродкаў індывідуальнай абароны.
Бюджэт Магілёўскай вобласці на 61,1% фарміруюць арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-ліпень 2019 года паступіла Br 473,5 млн. На іх долю прыпадае 61,1% агульных фінансавых уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Арганізацыі недзяржаўнага сектара пералічылі Br 242,5 млн. (31,3%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br 35,4 млн. (4,6%), фізічныя асобы – Br 24,1 млн. (3,1%).
Суразмоўцы нагадалі, што агульныя паступленні ў бюджэт рэгіёна склалі Br 775,5 млн.
Тарыфная стаўка першага разраду будзе павышана з 1 верасня да Br41
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.
Переводчик