Тканіны «Магатэкс» патрапілі ў трэнды Heimtextil-2019
ААТ «Магатэкс» прыняло ўдзел у адной з вядучых сусветных выстаў тканін Heimtextil-2019 у Франкфурце-на-Майне. У спіс трэндаў трапілі і тканіны Магілёўскага вытворцы, паведамілі ў кампаніі.
«Магатэкс» распрацуе ўніформу для ВПС Замбіі
ААТ «Магатэкс» пашырае рынак экспарту і плануе пастаўку тэкстыльнай прадукцыі ў Паўднёвую Афрыку. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
Бабруйскі цяплічны камбінат мае намер інвеставаць у развіццё вытворчасці больш за $ 18 млн
ТАА «Бабруйскі цяплічны камбінат» сёлета прыступае да рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве кацельні і новых блокаў цяпліц агульнай плошчай 14 га для вырошчвання свежай гародніны. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар камбіната Вугар Садыгаў.
У Беларусі адмяняецца дыферэнцыраваная плата за некаторыя ЖКП
У Беларусі адмяняецца дыферэнцыраваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама электрычную энергію ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года нумар 81, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены з 11 лютага
У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br 364,46. Дадзены нарматыў прымяняецца з 11 лютага, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
За 2018 год па выніках правядзення маніторынгу абласны бюджэт папоўніўся амаль на Br1,5 млн.
У 2018 годзе ва ўмовах лібералізацыі эканомікі кантрольная дзейнасць падатковых органаў ажыццяўлялася з выкарыстаннем мер прафілактычнага і папераджальнага характару, у тым ліку шляхам правядзення маніторынгу, накіравання рэкамендацый па ліквідацыі і недапушчэнні недахопаў. За мінулы год інспекцыі Магілёўскай вобласці правялі маніторынг у дачыненні да 260 суб’ектаў гаспадарання, у якіх устаноўлены парушэнні (недахопы) у 239 выпадках. Па выніках накіравання рэкамендацый аб іх ліквідацыі прырост падатковых паступленняў у бюджэт склаў Br1 472,7 тыс.
Камітэт эканомікі аблвыканкама 14 лютага правядзе прамую лінію па пытаннях уключэння насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць, самазанятасці, працы ІП
Камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама 14 лютага правядзе прамую лінію па пытаннях уключэння насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць, павышэння самазанятасці, працы ІП. На званкі жыхароў Прыдняпроўскага краю з 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 22 17 22 адкажа намеснік старшыні камітэта эканомікі Павел Леанідавіч Марыненка.
У Беларусі зацверджаны новы парадак запаўнення падатковых дэкларацый
Інструкцыя аб парадку запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках (зборах), кнігі пакупак зацверджана пастановай Міністэрства па падатках і зборах ад 3 студзеня 2019 года №2 «Аб вылічэнні і выплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў».
Магілёўскі завод «Строммашына» мае намер больш чым у два разы павялічыць аб’ём вытворчасці
ААТ Магілёўскі завод «Строммашына» у 2019 годзе плануе вырабіць і рэалізаваць прадукцыі больш чым на Вг46 млн, што больш чым у 2 разы перавысіць леташні паказчык. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.
Аграрыі Магілёўскай вобласці поўнасцю забяспечаны насеннем збожжавых для вясновай сяўбы
Пад ураджай 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці засыпана больш за 57,9 тыс. т насення яравых збожжавых і зернебабовых культур, або 118% ад патрэбы. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Кандыцыйнымі з’яўляюцца 49,9 тыс. т насення збожжавых і зернебабовых культур, або больш за 100% ад патрэбы. У сельгасарганізацыях працягваюцца работы па іх ачыстцы і праверцы. У лідарах Горацкі і Шклоўскі раёны, дзе пад вясновую сяўбу засыпана 119% і 118% насення.
Будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра па праспекце Міру ў Магілёве завершаць у 2020 годзе
Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з бізнес- і гандлёва-забаўляльным цэнтрам па праспекце Міру ў Магілёве плануецца завяршыць у 2020 годзе. Пра гэта паведаміў сёння на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме дырэктар ЗТАА «Кейдж Дэвелопмент» Васіль Пашурын.
Парушэнні парадку збірання платы за арэнднае жыллё выяўлены ў Магілёўскай вобласці
Аўдыт эфектыўнасці выкарыстання жылых памяшканняў рэспубліканскага жылфонду, перададзеных міністэрствамі і ведамствамі ў бязвыплатнае карыстанне ААТ у Магілёўскай вобласці, выявіў шэраг праблемных пытанняў. Яны сталі тэмай абмеркавання на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю рэгіёна, паведамілі ў КДК. Некаторыя таварыствы, як высветлілася ў ходзе аўдыту, не забяспечылі ўключэнне перададзеных ім у карыстанне жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля. Адсутнічалі дагаворы найму, не выкананы парадак налічэння і збірання платы за карыстанне жыллём.
АТЛК ЕРА купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання
АТ «Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі Чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання, паведаміў журналістам прэзідэнт АТЛК ЕРА Аляксей Гром. «У сакавіку і красавіку 2019 года мы атрымаем па 100 вагонаў. Сума здзелкі – больш за 660 млн расійскіх рублёў (каля $10 млн)», – адзначыў Аляксей Гром. Кампанія накіруе за закупку ўласныя сродкі.
Папяровая фабрыка «Спартак» пасля мадэрнізацыі павялічыць выпуск гафрапаперы ў 1,5 раза
ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» пачало рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі размольна-падрыхтоўчага аддзела і тэхналагічнага патоку папяровай машыны №2. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Андрэй Маліноўскі.
У Магілёве пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве»
У Магілёве 1 лютага пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне. Мерапрыемства адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Што зменіцца ў Беларусі з 1 лютага
Вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).
Малако «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу
Малако магілёўскай «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Практычны семінар па прасоўванні экспарту беларускіх прадпрыемстваў адбыўся ў Магілёве
Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу правялі ў Магілёве практычны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой», перадае карэспандэнт сайта.
«Бабруйскаграмаш» мае намер пашырыць сваю прысутнасць у Фінляндыі
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» наведала дэлегацыя кіраўніцтва фінскай кампаніі Agri Kymi OY (г.Каўвола) на чале з кіраўніком Ханнай Пулканен.
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 4,1 тыс. новых кватэр
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 4124 новых кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 318,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 153,9 тыс. кв. м, або 48,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 93,6 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 135,1 тыс. кв. м.
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк. Пракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў верасні-снежні 2018 года правяла планавую праверку выканання ўказа «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач». Дэталёва вывучана сітуацыя ў Магілёве і Бабруйску, а таксама ў шасці раёнах вобласці.
Пракуратура прапануе стварыць у Паўднёвай прамзоне СЭЗ «Магілёў» стацыянарны пост па кантролі выкідаў
Пракуратура прапануе арганізаваць у Паўднёвай прамысловай зоне СЭЗ «Магілёў» пастаянны экалагічны маніторынг атмасфернага паветра, паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне аб ліквідацыі ААТ «Крычаўгрузаўта»
Рашэннем эканамічнага суда Магілёўскай вобласці адкрытае акцыянернае таварыства «Крычаўгрузаўта» прызнана банкрутам, у дачыненні да даўжніка адкрыта ліквідацыйная дзейнасць да 1 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства. Таварыства прызнанае эканамічна неплацежаздольным 13 ліпеня 2017 года. У дачыненні да даўжніка ўведзена працэдура санацыі тэрмінам да 31 снежня 2018-га. Паводле яе вынікаў упраўляючаму адмоўлена ў зацвярджэнні справаздачы.
У 2018 годзе амаль 47% бюджэту вобласці сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва
У 2018 годзе амаль 47% бюджэту рэгіёна сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці. Найбуйнейшымі плацельшчыкамі горада на Дняпры сталі: РУП «Магілёўэнерга», РУП «Магілёўаблгаз», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль» у Магілёве, ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэце абласнога цэнтра склала 26,9%, або Br149,3 млн.
У 2018 годзе на 33% абласны бюджэт сфарміраваны суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу
За 2018 год суб’екты сярэдняга і малога бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br391,2 млн., або 32,8% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці. У параўнанні з мінулым годам дадзеныя паступленні павялічыліся на 10,6%, або на Br37,3 млн. у фактычным вылічэнні. Рост фінансавых уліванняў ад арганізацый склаў 10,2% (у бюджэт выплачана Br340,7 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 13% (Br50,5 млн.).
Магілёўскі вагонабудаўнічы завод упершыню паставіць рухомы састаў у Літву
СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» (МВЗ) плануе ў бягучым годзе ўпершыню паставіць Літоўскім чыгункам 150 паўвагонаў (мадэль 12-6993) для перавозкі тэхналагічнай дранкі, паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Мартынаў.
За 2018 год у кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 193 млн.
За 2018 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 193 млн. у параўнанні з мінулым годам даходы павялічыліся на 13,3% , або на Br139,7 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Філіял «Домабудаванне» завода газетнай паперы паставіць у Францыю 48 драўляных дамоў
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» плануе паставіць у 2019 годзе ў Францыю 48 драўляных дамоў. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў на Міжнароднай мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
Парадак аплаты працы бюджэтнікаў у Беларусі зменіцца з 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Акцыі БЦЗ і «Крычаўцэментнашыфера» будуць перададзены беларускай цэментнай кампаніі
У гаспадарчае вядзенне рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»» да 1 сакавіка будуць перададзены акцыі ААТ «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер», якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 студзеня 2019 года нумар 31, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Акцыі гэтых прадпрыемстваў будуць перададзены ў валоданне беларускай цэментнай кампаніі бязвыплатна.