Парад калясак пройдзе ў Бабруйску 21 верасня
У Бабруйску 21 верасня пройдзе сямейны парад-конкурс на арыгінальна аформленую дзіцячую каляску або веласіпед, паведамілі ў гарвыканкаме. Мерапрыемства прымяркуюць да свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Шэсце пачнецца ў 12.30 ад Палаца мастацтваў і завершыцца ў Маладзёжным парку, дзе адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў спаборніцтва і святочная праграма для сем’яў.
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе.
«“Беларусь 4” Магілёў» пакажа архівы фестывалю Залаты шлягер»
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве ў чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», а тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў фестывалю мінулых гадоў. Па нядзелях у 16.45 у эфіры тэлеканала будзе выходзіць праграма «Залаты шлягер: год за годам». Відэазапіс канцэрта першага фестывалю, які адбыўся ў 1995 годзе, гледачы ўбачаць ужо 15 верасня. Свае найлепшыя песні выканаюць Юрый Багацікаў, Аляксандар Колкер, Марыя Пахоменка, Муслім Магамаеў, Віктар Вуячыч, Тамара Міянсарава, Уладзімір Трошын, Нані Брэгвадзэ, Эдуард Хіль.
Аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
Незвычайны аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Яго прывёз прадстаўнік Цэнтра культуры і спорту Японіі «Добрасуседства» ў краінах СНД, даследчык японскай культуры Уладзіслаў Асака, паведамілі ва ўстанове культуры. На інтэрактыўнай выставе можна ўбачыць экспанаты з прыватнай калекцыі, радзімай якіх з’яўляюцца далёкія краіны: Японія, Інданезія (в. Балі), Папуа-Новая Гвінея, Гватэмала і Шры-Ланка.
Ларыса Грыбалёва выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Магілёўскай вобласці
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пройдзе канцэрт пераможцаў рэгіянальнага этапу праекта «Зорная краіна» Ларысы Грыбалёвай, паведамілі арганізатары.
Свята смачнай ежы і добрага настрою «Дранік-фэст» пройдзе 28 верасня ў Магілёве
Пятае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 28 верасня з 12.00 да 18.00. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё» ўзначаліў Віталь Аўсеенка
Медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё» ўзначаліў Віталь Генадзьевіч Аўсеенка. Раней ён быў першым намеснікам галоўнага рэдактара на першым гарадскім тэлеканале ў Гомелі, працаваў на «Радыё 107,4 FM», удзельнічаў у адкрыцці Гомельскай радыёстанцыі «Праўда Радыё», Бабруйскага радыё «Zефір FM» і тэлеканала «Бабруйск 360». Апошняе месца работы Віталя Аўсеенка– тэлеканал «СТВ» у Мінску.
Магілёўская дэлегацыя прыняла ўдзел у святкаванні Дня пісьменства ў Слоніме
Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняла дэлегацыя нашага рэгіёна на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандрам Казекам. У яе склад увайшлі вядомыя магілёўскія аўтары: Уладзімір Ясеў, Алёна Беланожка, Жанна Усцінава, Алена Кісель.
Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе Тыдзень ушанавання артыстаў-юбіляраў
Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе тыдзень ушанавання артыстаў Галіны Угначовай і Васіля Галеца, якія ў жніўні адзначылі 70-годдзе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. На працягу чатырох дзён можна будзе назіраць за таленавітай ігрой юбіляраў: кожны вечар на асноўнай і малой сцэнах тэатра будуць ісці спектаклі з іх удзелам. Праграма ўключае экзістэнцыяльную камедыю «Ю», Сучасны вадэвіль «Спадары, таварышы, сволачы і дамы», драму «Любоўныя пісьмы» і народную камедыю «Без Ягора будзе гора».
Студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прывязе ў Магілёў праект да 90-годдзя з дня нараджэння Яўгена Глебава
Студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 6 верасня прывязе ў Магілёў праект «Музычная спадчына Радзімы», прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава і Года малой радзімы.
Эка-арт фестываль «Астравы Дулебы» пройдзе ў гарадскім парку Клічава 31 жніўня
Эка-арт фестываль «Астравы Дулебы» пройдзе ў гарадскім парку Клічава 31 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Майстры народных промыслаў і рамёстваў Магілёўшчыны прадставяць сваю творчасць на фестывалі ў Краснаполлі
II рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Рамесная майстэрня» пройдзе 24 жніўня ў Краснаполлі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Раманенка.
Выстава памяці мастака Уладзіміра Шпартава адкрыецца ў Магілёве
Выстава памяці мастака Уладзіміра Шпартава адкрыецца 15 жніўня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У экспазіцыю, прымеркаваную да 80-годдзя з дня яго нараджэння, увойдуць палотны з фондавай калекцыі музея, паведамілі ва ўстанове культуры.
У свята Мядовага спаса ля Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне адбудзецца фестываль «Макавей»
Ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне 13-14 жніўня адзначаць Мядовы спас. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.
Персанальная выстава Канстанціна Качана адкрыецца ў Магілёве
Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. На выставе, якая з поспехам падарожнічае па Беларусі, будзе прадстаўлена 62 работы мастака. У пейзажах і нацюрмортах таленавіты жывапісец раскрывае паэтычную прыгажосць сціплай беларускай прыроды, прыгажосць малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека.
Агурочныя далікатэсы прапануюць гасцям свята летняга ўраджаю ў Шклове
Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме. Гулянне адкрыецца ў 12.00 ля негалоснага сімвала Шклова – помніка агурку на плошчы каля раённага Дома культуры. Усе прысутныя стануць сведкамі жартоўнага тэатралізаванага паказу.
Магілёўская гарадская капэла адкрые новы канцэртны сезон праграмай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У праграме прагучаць «Гераічная» сімфонія Людвіга ван Бетховена і кантата «Stabat Mater dolorosa» («Стаяла маці журботная») Карла Джэнкінса. Выканаюць маштабныя творы сімфанічны аркестр і хор капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі.
У Бабруйску 4 жніўня адкрыецца «Яўрэйскі дворык»
Адкрыццё пляцоўкі «Яўрэйскі дворык» адбудзецца 4 жніўня на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава ў Бабруйску. У мерапрыемстве прымуць удзел жыхары горада на Бярэзіне, шматлікія госці з Беларусі і замежжа.
Фестываль нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску 1-6 лістапада
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства культуры.
Мастакі з сямі краін прымуць удзел у пленэры па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»
XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаны Году малой радзімы, пачне працу ў верасні. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Інтэрактыўная навуковая выстава працуе ў музеі этнаграфіі Магілёва
Інтэрактыўная навуковая выстава «Лабараторыя Элементарыум» працуе ў музеі этнаграфіі Магілёва (вул.Першамайская, 8).Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Наведвальнікаў чакаюць розныя вопыты і шоу-праграмы. На выставе таксама можна самастойна пазнаёміцца з незвычайнымі прыборамі, механізмамі, маятнікамі, драўлянымі галаваломкамі. Усе жадаючыя змогуць правесці свой уласны эксперымент і пераканацца, што навука – гэта вельмі займальна і цікава. Выстава будзе доўжыцца да 24 верасня. Выхадныя дні: серада, чацвер. Час працы: 9.30–17.30. Каса – да 17.00.
Майстры Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломамі конкурсаў фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Майстры Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломамі конкурсаў, якія адбыліся ў межах XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Белтэлерадыёкампанія аб’явіла прыём заявак для ўдзелу ў нацадборы на дзіцячае «Еўрабачанне-2019»
Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае «Еўрабачанне-2019», паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі. Да праслухоўвання дапускаюцца прэтэндэнты ад 9-ці да 14-ці гадоў – грамадзяне Беларусі або замежнікі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны не менш за два з паловай гады. У адборы можа ўдзельнічаць песня на рускай або беларускай мовах. Выкарыстоўваць замежную можна, але ў абмежаваным аб’ёме – не больш за 40 % ад усяго тэксту. Акрамя таго, кампазіцыя не павінна быць камерцыйна рэалізаваная, а таксама выкананая публічна да 1 мая гэтага года.
Сродкі ад правядзення рок-фэсту «Эдем» у Магілёве накіруюць спецыялізаванаму Дому дзіцяці
Маштабны рок-фэст «Эдем» у Магілёве стане яркай падзеяй гэтага лета. Сабраныя падчас правядзення музычнага мерапрыемства сродкі арганізатары накіруюць на разліковы рахунак Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці. Грошы пойдуць на паляпшэнне медыцынскай і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Выстава ў абласным краязнаўчым музеі пазнаёміць магілёўцаў з традыцыямі і культурай Японіі
Выстава «Традыцыі і культура Японіі» працуе ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыю ўвайшло каля 100 прадметаў, прадастаўленых Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь. У выставачнай зале можна ўбачыць традыцыйныя японскія лялькі, архітэктурна-ландшафтныя макеты японскіх храмаў і замкаў, муляжы страў нацыянальнай кухні, калекцыі паветраных змеяў і масак, тэматычныя часопісы, адзенне. Адзін з найбольш яркіх экспанатаў – вясельная жаночае кімано, якое нявеста апранала на цырымонію шлюбу.
Мужчынскі погляд на лялькі прадэманструе дызайнер Сяргей Драздоў магілёўцам
У музеі этнаграфіі Магілёва сёння адкрыецца новы вернісаж – персанальная выстава Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд». Гэта некалькі дзясяткаў лялек і кампазіцый, створаных у стылі стымпанк (кірунак навуковай фантастыкі, што ўключае тэхналогію і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, натхнёнае паравой энергіяй XIX стагоддзя), які адсылае гледача ў часы каралевы Вікторыі, калі мора баразнілі каларытныя піраты, а вандроўцы лезлі ў нетры амазонкі.
Фотавыстава «Мой родны кут» прадстаўлена ў Магілёве
Передвижная фотовыставка «Мой родны кут», приуроченная к Году малой родины, работает в Могилеве. Об этом сообщили в государственном предприятии «Киновидеопрокат».
Магілёўшчына – лепшая вобласць у рэспубліцы па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання вяскоўцаў
Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва ў 2018 годзе падвялі на калегіі Міністэрства культуры. Згодна з вынікамі Магілёўшчына стала пераможцам у намінацыях «Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва» і «Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва клубнымі арганізацыямі», паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Абраз прападобнага Гаўрыіла Самтаврыйскага прыбудзе ў Бабруйск
У жаночы манастыр Святых жонак-міраносіц Бабруйска сёння прыбудзе абраз прападобнага Гаўрыіла Самтаврыйскага. Сустрэча абраза пройдзе ў 13.00 на тэрыторыі манастыра. Прыкласціся да яе можна будзе ў манастырскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» да дзвюх гадзін дня 14 ліпеня. Уваход у храм – з 6.00 да 22.00. Да гэтага абраз святога знаходзіўся ў Сергіеўскім храме пасёлка Туголіца, куды быў дастаўлены 5 ліпеня з падворка Успенскага жаночага манастыра горада Кемерава (Расія).
Онлайн-акцыю «Смачнае чытанне» праводзіць у Магілёве гарадская бібліятэка імя К. Маркса
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае наведвальнікаў прыняць удзел у онлайн-акцыі «Смачнае чытанне». Для гэтага неабходна знайсці ў мастацкіх кнігах цытату, якая мае адносіны да ежы і напояў, прадуктаў або кулінарыі. Гэтыя цытаты да 31 жніўня можна прынесці ў бібліятэку ці запоўніць спецыяльную электронную форму. Самых актыўных удзельнікаў акцыі чакаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца ў бібліятэцы ў рамках святкавання Дня бібліятэк.