Пастаноўка двух спектакляў магілёўскіх тэатраў будзе ажыццяўляцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры
Падведзены вынікі конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый, які праводзіцца Міністэрствам культуры ў 2019 годзе.
Японскі майстар ігры на японскай традыцыйнай бамбукавай флейце выступіць на сцэне Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў
У канцэртнай зале Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў 22 лістапада ў 15.00 адбудзецца музычна-літаратурны вечар «Японія – музычнае адлюстраванне ў Беларусі». Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Японіі сумесна з калектывам установы адукацыі ў межах штогадовага фестывалю «Японская восень у Беларусі».
Лізавета Міснікава выступіць на дзіцячым «Еўрабачанні» пад нумарам 7
Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» у горадзе Глівіцы Лізавета Міснікава выступіць пад нумарам 7. Аб гэтым паведаміла юная выканаўца.
Конкурс у галіне выяўленчага мастацтва аб'яўлены ў Беларусі
Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Урачыстасці пачнуцца са свята на плошчы перад цэнтрам. У 10.00 тут выступяць творчыя калектывы – народныя ансамблі народнай песні раёнаў Магілёўскай вобласці. Будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”», тэматычная экспазіцыя вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна.
Арт-праект «Кропка прыцягнення» Віктара Альшэўскага адкрыўся ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
Арт-праект «Кропка прыцягнення» беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прымеркаваны да Года малой радзімы, адкрыўся сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Гэта творчы эксперымент вялікага майстра, дзе прадастаўлены ўнікальны сплаў філасофіі і мастацтва.
Дзед Мароз прыляціць у Магілёў на верталёце
Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. «Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
Светлавыя фігуры і казачны гарадок упрыгожаць навагодні Магілёў
Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Звыклыя навагоднія ўпрыгожванні горада плануем разбавіць новымі элементамі. Сярод іх тэматычныя фотазоны, маляўнічыя светлавыя канструкцыі», – заўважыў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак. Так, мяркуецца размясціць фотазоны з сімвалам 2020 года ля Палаца культуры вобласці і Магілёўскага лялечнага тэатра.
Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 і 8 лістапада
Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 лістапада ў 16.50 і 8 лістапада ў 17.45, а канцэрт «Джаз без межаў» у тэлеэфіры – 10 лістапада ў 14.40. Выканаўцы, якія прыехалі на свята, адзначаюць цёплы і душэўны прыём у Магілёве. Тут яны не проста выконваюць свае хіты, правераныя часам. У творчай скарбонцы «Залатога шлягера» пакідаюць карціны, напісаныя па матывах фестывалю.
Народны ансамбль «Альісмаілія» выступіў у Бабруйску
Народны ансамбль «Альісмаілія» выступіў у Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прапанавалі сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Канцэрт у горадзе на Бярэзіне стаў часткай Дзён культуры Егіпта, якія прайшлі ў Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску: у конкурснай праграме будзе прадстаўлена 12 спектакляў
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Мы – разам!» сабрала ў Магілёве больш за 700 удзельнікаў
Прафсаюзы Беларусі далі старт правядзенню маштабнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» у падтрымку маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Магілёўскім Палацы культуры вобласці і было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
Дні культуры Егіпта ў Беларусі: фальклорная трупа «Ісмаілія» выступіць 1 лістапада ў Бабруйску
Фальклорная трупа «Ісмаілія» выступіць 1 лістапада ў Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прадставяць сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00. Уваход бясплатны, пры гэтым у зале колькасць месцаў абмежавана – усяго 880. Канцэрт у Бабруйску стане часткай Дзён культуры Егіпта, якія пройдуць у Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада. Такая дамоўленасць дасягнута ў мэтах выканання комплекснай праграмы (дарожнай карты) развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам на 2018–2019 гады.
Урачыстае адкрыццё XXII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2019» адбылося ў Магілёве
Урачыстае адкрыццё XXII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2019» адбылося сёння ў Магілёве. У гэтым годзе на форуме пакажуць 353 фільмы з 49 краін свету. Упершыню будуць прадстаўлены працы з Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Інданезіі.
Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах у 2020 годзе
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада. Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Магілёўскай абласной бібліятэцы перададзены ў дар дзве анталогіі казахскай літаратуры
Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна перададзены ў дар «Анталогія сучаснай казахскай прозы» і «Анталогія сучаснай казахскай паэзіі». У кнігах, атрыманых ад Выдавецкага Дома МДУ імя М. В. Ламаносава і Нацыянальнага бюро перакладаў Рэспублікі Казахстан, сабрана 400 выбраных твораў 60 сучасных казахскіх пісьменнікаў і паэтаў, якія будуць выкарыстоўвацца для знаёмства жыхароў нашага рэгіёна з літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі Казахстана.
Бібліятэкі 1-6 лістапада запрашаюць юных магілёўцаў на дзіцячы кніжны фестываль
Бібліятэкі Магілёва запрашаюць 1-6 лістапада юных жыхароў горада на Bookids FEST, або дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя», які ўжо не першы год праходзіць у абласным цэнтры. Як адзначылі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», слоган фестывалю застаецца нязменным – «Будзь у трэндзе – чытай!».
Рэпетыцыі «Залатога шлягера» ідуць у Магілёве
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019» пачнецца ў Магілёве 31 кастрычніка. Зараз у горадзе ідуць рэпетыцыі канцэртных праграм форуму. Так, аркестр народных інструментаў імя Л. Л. Іванова ў зале Магілёўскага філіяла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» рыхтуецца акампанаваць вядомаму французскаму выканаўцу Рышару Гальяна. Такі сімбіёз джаза і народных інструментаў прагучыць упершыню не толькі ў Магілёве, але і Беларусі. Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў адзначыла 100-гадовы юбілей
Да 100-годдзя з дня заснавання ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў урачыста адкрылі музейны куток. Тут таксама прэзентавалі кнігу пра гісторыю навучальнай установы «Волшебных звуков вековое торжество». Урачыстае мерапрыемства ў гонар юбілейнай даты адбылося ў Палацы культуры вобласці. У святочнай абстаноўцы ўшаноўвалі работнікаў і ветэранаў установы адукацыі. Са сцэны гучалі віншаванні, а навучэнцы і знакамітыя выпускнікі выступілі з канцэртнымі нумарамі.
Больш за 350 фільмаў з 49 краін свету пакажуць на «Анімаёўцы» ў Магілёве
XXII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» пройдзе ў Магілёве 24–27 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Выстава на тэму вясковай глыбінкі адкрыецца ў Магілёве
Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
Музеі Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломамі на Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»
IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў у Брэсце 4-6 кастрычніка і аб’яднаў больш за 120 удзельнікаў – музеяў рознага профілю, галерэяў, турыстычных і дызайнерскіх фірм, вытворцаў музейнага, выставачнага і электроннага абсталявання. З 25 музеяў Магілёўскай вобласці ў мерапрыемстве прымала ўдзел 18 музейных устаноў, паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі пройдуць у Магілёве 12-13 кастрычніка
Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі пройдуць у Магілёве 12-13 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом, прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом пад назвай «Зноў заквітнела вясна», прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны. Яго выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» за сродкі Саюзнай дзяржавы.
«“Беларусь 4” Магілёў» пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998»
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў. 6 кастрычніка ў 16:45 «“Беларусь 4” Магілёў»пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998». Свае найлепшыя песні выконваюць Юрый Багацікаў,Ігар Лучанок, Муслім Магамаеў, Нані Брэгвадзэ, Мікалай Слічэнка, Эдзіта П’еха і іншыя.
Будучых акцёраў будуць рыхтаваць у Магілёўскім абласным тэатры лялек
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка. Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый. «Акрамя таго, яны будуць рэгулярна ставіць спектаклі. Нават калі з 20 дзяцей затым 2-3 стануць акцёрамі тэатра лялек, для нас гэта вялікая справа», – лічыць Уладзімір Андрыенка.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ ў Магілёве пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца ў Магілёве 3-4 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе пад знакам дзвюх знамянальных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А лейтматыў гэтай сустрэчы – словы пісьменніка за мір. Асноўнае пасяджэнне прыме ў першы дзень Палац культуры вобласці. У фае гасцей сустрэнуць тэматычныя выставы.
Пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»: мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна
Завяршаецца XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна. Горад Бялынічы прыняў эстафету на правядзенне ў наступным годзе Дня пісьменства. Таму арганізатары пленэру запрасілі сусветна вядомых жывапісцаў адлюстраваць на палотнах пейзажы Бялыніцкай зямлі, радзімы вядомага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Па словах мастакоў, надвор’е нармалізавалася, пасля дажджоў з’явілася сонца, а з ім яркія фарбы восені, гэта значыць, на мове пейзажыстаў, з’явіўся жывапіс.
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня з 14.00 да 17.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Мерапрыемства пад назвай «Дзень дабра і павагі» прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей. У яго праграме – канцэртная праграма, якая будзе прадстаўлена адразу на некалькіх пляцоўках. Яшчэ адна пазнаёміць удзельнікаў свята з кніжнымі навінкамі. Пляцоўка фінансавай граматнасці дапаможа людзям пенсійнага ўзросту асвоіць методыку аплаты камунальных паслуг праз сучасныя гаджэты.
Дзень культуры Японіі адзначаць у Магілёве 18 верасня
Дзень культуры Японіі адзначаць у Магілёве 18 верасня. Мерапрыемства ў межах 7-га фестывалю «Японская восень у Беларусі-2019» пройдзе на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.