«Прамая лінія» ў Магілёўскім аблвыканкаме, гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў, райвыканкамах вобласці 3 ліпеня праводзіцца не будзе
У сувязі з дзяржаўным святам Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня «прамая тэлефонная лінія» ў аблвыканкаме, гарвыканкамах і адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці праводзіцца не будзе. Наступная «прамая лінія» адбудзецца ў аблвыканкаме 10 ліпеня з 9.00 да 12.00. Яе правядзе першы намеснік старшыні Анатоль Васільевіч Уласевіч. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сёння стартуе VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Сёння стартуе VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які на працягу васьмі гадоў праходзіць пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Чарговы форум пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.
Выстава «Тканае неба Аляксандрыі» адкрыецца 10 ліпеня ў Шклоўскім раёне
Экспазіцыя «Тканае неба Аляксандрыі» пачне працу 10 ліпеня ў Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна. Адкрыццё выставы ўвайшло ў праграму рэспубліканскага свята «Купалле», расказала загадчыца аддзела этнаграфіі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Святлана Рыбакова.
«Цягнік Перамогі» прыбыў на вакзал у Магілёў
Магілёў сёння сустрэў «Цягнік Перамогі». Удзельнікамі святочнага мітынгу, прысвечанага адкрыццю ўнікальнай перасоўнай выставы, сталі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, ветэранскіх арганізацый, БРСМ, гараджане. Значнасць гэтага праекта падкрэсліў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Добраўпарадкаванне і пытанні ЖКГ–Леанід Заяц правёў прамую лінію з жыхарамі Магілёўскай вобласці
Пытанні ЖКГ, добраўпарадкавання і навучання пераважалі сёння на прамой тэлефоннай лініі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з жыхарамі вобласці. Званкі паступілі з Бабруйскага, Магілёўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага і іншых раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
Трэці працоўны семестр 2021 года ўрачыста адкрылі на плошчы Славы ў Магілёве
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2021 года адбылося сёння ў Магілёве. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў абласной выканаўчай улады, гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, штабоў працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прайшло на плошчы Славы. Удзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню, прынялі віншавальныя і на дарогу словы ад ганаровых гасцей.
Учарашні вечар паказаў: усе службы Магілёўскай вобласці, у прыватнасці медыцынскі блок, спрацавалі аператыўна і зладжана
Прыкладна ў першыя хвіліны пачатку адзінаццатай гадзіны ў Магілёве і найбліжэйшых раёнах знікла электрычнасць. Так, жыхарам адключаных ад падачы святла і вады тэрыторый, хто яшчэ не спаў, гэта даставіла некаторы дыскамфорт. Але самае галоўнае пытанне датычылася не асабістых інтарэсаў: як у такіх умовах будуць працаваць медустановы? Бо некаторым пацыентам патрэбна экстраная дапамога, другія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, функцыянаванне якіх залежыць ад крыніц сілкавання.
Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена
Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал ДВА «Белэнерга». «Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме», – заявілі ў ведамстве.
Магілёўшчына рыхтуецца да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які хутка пройдзе ў Маскве і Маскоўскай вобласці, – гэта не толькі яшчэ адна прыступка на шляху паспяховага развіцця Саюзнай дзяржавы, але і пляцоўка для наладжвання прамых сувязяў і падпісання кантрактаў на сотні мільёнаў долараў. Чаканнямі ад маючых адбыцца сустрэч падзяліўся з намі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар: – Супрацоўніцтва рэгіёнаў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў беларуска-расійскіх адносін. Прычым штуршок да развіцця часта даюць менавіта такія мерапрыемствы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Цумараў Уладзімір Міхайлавіч – старшыня гарвыканкама);
Нашчадкі воінаў-пераможцаў годна прадстаўляюць нашу краіну, абараняюць і захоўваюць яе цэласнасць – Леанід Заяц
Потомки воинов-победителей достойно представляют нашу страну, защищают и сохраняют ее целостность. На это обратил внимание председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц во время митинга-реквиема «Звон скорби» на Буйничском поле.
Тыдзень моладзі стартаваў ў Магілёве
Тыдзень моладзі пройдзе ў Магілёве з 21 па 27 чэрвеня, кожны дзень якога будзе прысвечаны пэўнай тэме. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Беларускія медыкі зрабілі айчынную медыцыну вядомай і прызнанай ва ўсім свеце – Леанід Заяц
Беларускія медыкі зрабілі айчынную медыцыну вядомай і прызнанай ва ўсім свеце. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскага работніка.
Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя адзначае 80-годдзе
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, адбылося сёння ў горадзе на Дняпры.
Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Змены закранулі і Магілёўшчыну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне: Гулага Міхаіла Уладзіміравіча – старшынёй Горацкага райвыканкама; Слабоднікавай Галіны Паўлаўны–старшынёй Кіраўскага райвыканкама.
Ручнік абраны сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле»
Сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абраны ручнік. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклове правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклове правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.
У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%
У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская. «У гэтым годзе мы пачалі ўборку траў крыху раней, узялі добры тэмп. На сённяшні дзень ужо скошана 74% траў першага ўкосу. Прыбрана з плошчы больш за 110 тыс. га – 77% ад скошанага. Гэта ў два разы вышэй у параўнанні з узроўнем мінулага года», – адзначыла Лілія Гулінская.
Прамую тэлефонную лінію 19 чэрвеня правядзенамеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка
Прамую тэлефонную лінію 19 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць кантракты на $ 132 млн
На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Баркалабаўскі жаночы манастыр адзначае 380-годдзе
Сёння, у вялікае свята Ушэсця Гасподняга, Баркалабаўскі жаночы манастыр у Быхаўскім раёне адзначае 380-годдзе. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Дапамагаў яму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 390 выпускнікоў
Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,9 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 363 выпускнікам, срэбным – 31.
Урачыстасці ў гонар 380-годдзя Свята-Узнясенскага жаночага манастыра адбудуцца ў Быхаўскім раёне 10 чэрвеня
У свята Ушэсця Гасподняга 10 чэрвеня адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 380-годдзя Свята-Узнясенскага жаночага Баркалабаўскага манастыра. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Дапамагаць яму будзе епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Прыбыццё мітрапаліта Веніяміна чакаецца ў 9.00. Пачатак службы – у 9.05. Яна будзе доўжыцца прыкладна да 10.30–10.40.
Улетку ў Магілёўскай вобласці больш за 740 лагераў прымуць дзяцей на аздараўленне
У бягучым годзе з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 44 тыс. дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў кругласутачных лагерах – 17,6 тыс. (з іх 2 354 – у спартыўна-аздараўленчых). Будзе арганізавана праца 743 лагераў– 178 кругласутачных (з іх – 16 стацыянарных) і 565 дзённых, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію 12 чэрвеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч
Прамую тэлефонную лінію 12 чэрвеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Леанід Заяц: мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці
Мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у інтэрв’ю праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.
Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2021»: сайт Магілёўскага аблвыканкама заняў другое месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў
XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2021» прайшоў 1–4 чэрвеня ў Мінску. У межах мерапрыемства назвалі пераможцаў і прызёраў «Інтэрнэт-прэміі». Сайт Магілёўскага аблвыканкама (распрацоўшчык – Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) заняў другое месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў.
Дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва падпісалі Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Хэнань
Дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва падпісалі Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Хэнань. Зацвярджэнне дакумента, подпісы пад якім паставілі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і віцэ-губернатар правінцыі Хэнань Хэ Цзіньпін, адбылося сёння ў час анлайн-сустрэчы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
На гала-канцэрт фестывалю «Купалле» ў Александрыі плануюць прадаць каля 2,5 тыс. білетаў
На фінальны канцэрт рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») плануюць рэалізаваць каля 2,5 тыс. білетаў. Аб гэтым у час пасяджэння пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заявіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Ігар Петрышэнка: трэба дадаць навізны «Купаллю» ў Александрыі, захаваўшы нацыянальны каларыт
Трэба дадаць навізны ў праграму рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі, захоўваючы пры гэтым яго нацыянальны каларыт. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).