RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна будзе створана першая дэманстрацыйная пляцоўка па ўкараненні малабюджэтных аўтаномных SMART-міні птушкаферм

Установа «Цэнтр інавацыйнага развіцця» ў партнёрстве з сялянска-фермерскай гаспадаркай «Каладчанка», аграсядзібай «Лілея» пры падтрымцы Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта распрацавала ініцыятыву – «Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні малабюджэтных аўтаномных SMART-міні птушкаферм (на сонечных батарэях)», якая аказалася ў ліку пераможцаў конкурсу праграмы малых грантаў глабальнага экалагічнага фонду праграмы развіцця ААН.

На тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна будзе створана першая дэманстрацыйная пляцоўка па ўкараненні малабюджэтных аўтаномных SMART-міні птушкафермаў (на сонечных батарэях) для 3 мэтавых аўдыторый сярод прадстаўнікоў малога-сярэдняга бізнесу: сялянска-фермерскіх гаспадарак, суб’ектаў агратурызму і асабістых гаспадарак. Усяго будзе пастаўлена 5 SMART-міні птушкаферм.

Апрабаванне вопыту кааперацыі ў развіцці і ўкараненні інавацый для малога, сярэдняга і мікра- сельскагаспадарчага бізнесу на прыкладзе аб’яднання розных па маштабе гаспадарак Чэрыкаўскага раёна дазволіць разлічыць эканамічную эфектыўнасць і экалагічную ўстойлівасць праз рацыянальнае спажыванне прыродных рэсурсаў.

Укараненне Smart-экарашэнняў у сялянска-фермерскіх гаспадарках, асабістых падсобных гаспадарках і мікрагаспадарках толькі ў сферы вырошчвання курэй дазволіць знізіць выдаткі ў 3 разы. Пры ўтрыманні пагалоўя з 10 курэй расход вады ў год складае 2200 літраў, пры ўкараненні аўтаматызаванай падачы вады расход вады скарачаецца ў 2 разы. У маштабах Беларусі штогадовая патрэба спажывання вады на вырошчванне птушкі ў сялянска-фермерскіх гаспадарках складае 36608 тыс. літраў. Пры ўкараненні аўтаматызаванай падачы вады, расход арыенціровачна складзе 18304 тыс. літраў.

Спажыванне энергіі на ўтрыманне 10 курэй на год складае арыенціровачна 2592 кВт. Пры ўкараненні аўтаномных SMART-міні птушкаферм (на сонечных батарэях) спажыванне складзе 900 кВт на год, што пацягне зніжэнне расходу энергіі ў 2,8 раза, тым самым дасць магчымасць павысіць патэнцыял суб’ектаў гаспадарання, узровень даходаў і рост прадукцыйнасці працы. Акупальнасць такіх аграінавацыйных рашэнняў складае 1 год.

Прыкладаў прымянення аўтаномных SMART-міні птушкаферм (на сонечных батарэях) на бягучы момант у Беларусі няма.

cherikovnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая