Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару–2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару–2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, – растлумачылі суразмоўцы. – У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад грамадзян, не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях».
Гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 17 кастрычніка
Гарадскі суботнік абвешчаны ў абласным цэнтры 17 кастрычніка. Работы пройдуць у парку Падміколле, дзе жыхары Магілёва высадзяць дрэвы, як паведамілі ў гарвыканкаме.
Жыццё на вёсцы, армія па кантракце і грантавая падтрымка – маладзёжную палітыку абмеркавалі ў Магілёве
Жыццё на вёсцы, армія па кантракце, грантавая падтрымка ініцыятыў і стартапаў моладзі – гэта толькі невялікая частка пытанняў, якія абмеркавалі сёння падчас працы дыялогавай пляцоўкі «Маладзёжная дзяржаўная палітыка – погляд у будучыню» ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Удзельнікамі абмеркавання стала каля 50 чалавек – студэнты і працоўная моладзь, перспектыўныя маладыя людзі – кадравы рэзерв вобласці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ВНУ, выканаўчай улады і дэпутацкага корпуса.
Канстытуцыйнае рэфармаванне і партыйнае будаўніцтва – тэма дыялогавай пляцоўкі ў Бабруйску
За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе праектаў «Yes, you!»
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае моладзь Магілёва і вобласці ад 14 да 35 гадоў прыняць удзел у конкурсе праектаў «Yes, you!», які пройдзе ў кастрычніку–лістападзе. Ініцыятывы могуць быць звязаныя з наступнымі напрамкамі: • Медыя • Культура • Экалогія і здаровы лад жыцця • Устойлівае развіццё гарадоў • Адукацыя для моладзі
Больш за 200 хлопцаў прынялі ўдзел у абласной «Шкаліядзе»
Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 раёнаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэгіянальнай «Шкаліядзе». Гэта спаборніцтвы сярод школьнікаў 5–6 класаў. Яны праходзяць пад эгідай Федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да канца года
Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года № 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гандлёва-забаўляльны цэнтр з’явіцца на вуліцы Бялінскага ў Магілёве
Шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр плануюцьпабудаваць на вуліцы Бялінскага ў Магілёве. Яшчэ ў красавіку 2019 года праект вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Сёлета плануецца пачаць першы этап – знос прыватнага сектара. Поўная рэалізацыя праекта чакаецца да 2022 года.
Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя А. А. Куляшова адзначыў Дзень нараджэння
Адной са старэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці – МДУ імя А. А. Куляшова – 107 гадоў. У гонар гэтага ў навучальнай установе прайшоў Тыдзень ВНУ. Для студэнтаў ладзілі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, сустрэчы з вядомымі выпускнікамі, песенны флэшмоб, вялікі святочны канцэрт. Узнагароды атрымалі найлепшыя выкладчыкі і студэнты. На 7 факультэтах ВНУ вучыцца каля 5 тыс. чалавек, сярод якіх 1,5 тыс. – замежныя студэнты.
Месячнік «Чалавек з белым кіем» стартаваў у Магілёўскай вобласці
У календары ёсць дзве даты: 15 кастрычніка (Дзень белага кія) і 13 лістапада (Дзень сляпых). У гэты перыяд традыцыйна праводзіцца акцыя «Чалавек з белым кіем». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе – Ігар Каско
Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе. Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско.
Леанід Заяц: важны прыярытэт сацыяльнай палітыкі дзяржавы – падтрымка мацярынства і шматдзетных сем’яў
Адзін з найважнейшых прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы – падтрымка мацярынства і шматдзетных сем’яў. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню маці, якое прайшло сёння ў аблвыканкаме.
Сталі вядомыя пераможцы Кубка Беларусі па кросе ў Магілёве
Сталі вядомыя пераможцы Кубка Беларусі па кросе, які прайшоў у Магілёве.
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару – 2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада
Рэгіянальныя адборы да XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 12 лістапада па 11 снежня, як паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Работнікі МНС павіншавалі жанчын Магілёўскай вобласці з Днём маці
Работнікі МНС павіншавалі жанчын Магілёўскай вобласці з Днём маці.
Акцыю да Дня маці правядуць у Беларуска-Расійскім універсітэце
Традыцыйную акцыю правядзе прафсаюзны камітэт студэнтаў і супрацоўнікаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта сёння ў ВНУ. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў. «Штогод у ВНУ праходзіць мерапрыемства ў Дзень маці. Мы стараемся стварыць атмасферу свята для мам, якія вучацца або працуюць ва ўніверсітэце, і яшчэ раз сказаць ім дзякуй», – адзначыла старшыня першаснай арганізацыі студэнтаў БРУ Марына Бяляева.
«Самая святая місія на зямлі» – Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «Самая святая місія на зямлі – мацярынства. Гэта вялікае шчасце – дарыць жыццё і бачыць свой працяг у наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярпеннем і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям», – гаворыцца ў віншаванні.
Фінал Усебеларускага кросу стартаваў у Магілёве
Сёння ў Магілёве – фінал Усебеларускага кросу на прызы выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Турнір, які падводзіць вынікі цяперашняга няпростага сезона. Прысвячэнне
Сенатар Алег Дзячэнка: на вуліцах Мінска адбываецца палітычны экстрэмізм
На мінскіх вуліцах сёння адбываюцца ўжо не мірныя пратэсты, а палітычны экстрэмізм. Такім меркаваннем з газетай «СБ. Беларусь сёння» падзяліўся член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Алег Дзячэнка. На думку сенатара, радыкалізацыя пратэстных настрояў была чаканая, паколькі заклікі да гвалтоўнай змены дзяржаўнага ладу Беларусі прагучалі яшчэ ў маі. Ішлі яны ў асноўным з-за мяжы. Меркавалася дасягненне патрэбнай мэты выключна праз акты грамадзянскага непадпарадкавання, масавыя вулічныя пратэсты з абавязковым праліццём крыві.
У вёсцы Сумарокава Магілёўскага раёна адкрылі дзіцячую спартыўную пляцоўку
Бесплатными «тренажерками» под открытым небом активно прирастают не только городские микрорайоны, но и сельские окраины. Сегодня такую торжественно открыли в деревне Сумароково.
Антывірусныя тачары распрацавалі ў Магілёве
Антывірусныя тачары распрацавалі спецыялісты прыватнага прадпрыемства ў Магілёве. Пра гэта расказаў заснавальнік ТАА «КомплексПро» Дзмітрый Калееў. «У восеньскі перыяд людзі больш, чым звычайна, схільныя да прастудных і вірусных захворванняў, у свеце працягваецца пандэмія каранавіруса. Каб дапамагчы мінімізаваць распаўсюджванне хвароб, мы распрацавалі тачар, які скароціць колькасць дакрананняў да розных паверхняў у грамадскіх месцах», – расказаў Дзмітрый Калееў.
Ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы ў Магілёве пачнуць уключаць 14 кастрычніка
Ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы ў Магілёве пачнуць уключаць 14 кастрычніка. Падключэнне жылога сектара маюць намер пачаць 15 кастрычніка. Пра гэта расказаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў. Паводле яго слоў, старт ацяпляльнага сезона прадыктаваны ўмовамі надвор’я: паводле даных Магілёўаблгідрамета, з чацвярга на гэтым тыдні чакаецца пахаладанне і да выхадных начныя тэмпературы апусцяцца да мінус 2 градусаў, а мінімальная дзённая па вобласці складзе плюс 3–4 градусы.
Месячнік па прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у побыце і ахове сістэм газазабеспячэння абвешчаны ў Магілёўскай вобласці
Штогод напярэдадні ацяпляльнага сезона для прадухілення няшчасных выпадкаў у Магілёўскай вобласці праводзіцца месячнік па прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у побыце і ахове сістэм газаснабжэння. У гэтым годзе ён будзе доўжыцца да 13 лістапада. РУП «Магілёўаблгаз» нагадвае: пры эксплуатацыі газавых пліт неабходна выконваць наступныя правілы: – пераканацца, што ўсе краны зачыненыя; – пасля гэтага цалкам адкрыць кран на газаправодзе;
Аўтапрабег у падтрымку законнасці і правапарадку правядуць у Магілёве 14 кастрычніка
Аўтапрабег у падтрымку законнасці і правапарадку «За Беларусь!» правядуць у Магілёве 14 кастрычніка. Удзельнікі акцыі стартуюць а 18.00 ад аўтастаянкі каля ГЦ «Е-сіці». Далей іх маршрут будзе пралягаць праз вул. Гагарына – пр-т Пушкінскі – пл. Арджанікідзэ – вул. Піянерская – пр-т Міру – вул. Якубоўскага. Завершыцца аўтапрабег на аўтастаянцы каля ГЦ «Парк Сіці». Арганізатарам мерапрыемства выступае моладзевы ініцыятыўны рух #ямыбацька МАГІЛЁЎ.
Конкурс кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 16 кастрычніка
Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 16 кастрычніка. Ён збярэ каля 20 работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усёй вобласці. Спаборніцтвы адбудуцца чацвёртым разам, як расказаў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Стаў вядомы расклад матчаў футбольнага клуба «Днепр» у межах фінальнага раўнда Другой лігі
Стаў вядомы расклад матчаў футбольнага клуба «Днепр» у межах фінальнага раўнда Другой лігі. Пра гэта паведамляецца на сайце ФК.
Турнір на прызы Сяргея Гарлуковіча сабраў у Магілёве юных беларускіх футбалістаў
Турнір па футболе сярод юнакоў 2007 года нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча стартаваў у Магілёве, як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. У спаборніцтвах прымае ўдзел 8 каманд: «Днепр-Магілёў», «Славія» (Мазыр), «Нёман» (Гродна), «Шахцёр» (Салігорск), «Днепр-Магілёў-2», «Віцебск», СДЮШАР № 8 (Гомель) і зборная г. Магілёва 2006 г. н. (па-за конкурсам). Баталіі праходзяць у футбольным манежы.
Сувенірную стужку з лагатыпам «раЗАм» выпускае магілёўскае прадпрыемства
Сувенірную чырвона-зялёную стужку з белым лагатыпам «раЗАм» выпускае ААТ «Стужка». Шырыня вырабу – 12 мм, паведамілі на прадпрыемстве.
Як у Клічаве адраджаюць беларускія культурныя традыцыі
Таленты пачынаюць развіваць ужо ў трохгодак.
У Магілёўскай вобласці ў Дзень маці правядуць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне з дапамогай прамых тэлефонных ліній
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама паведамляе аб правядзенні ў межах святкавання Дня маці акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні з дапамогай «прамых ліній», якія адбудуцца 14 кастрычніка з 11.00 да 13.00. Атрымаць адказы на пытанні можна будзе па тэлефонах: (8 0222) 75 25 65 – па пытаннях, звязаных з дзейнасцю органаў загса; (8 0222) 29 45 49 – па пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў.