Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Бабруйскім раёне 29 жніўня правядуць «Конны фэст», прысвечаны Году малой радзімы
У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
Пракурор Магілёўскай вобласці заклікаў грамадзян не парушаць закон. Відэа
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк звярнуўся да жыхароў рэгіёна. Ён папярэдзіў грамадзян аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і заклікаў праявіць разважлівасць і не парушаць грамадскі парадак.
Рэспубліканская акцыя «Увага – дзеці!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня
У Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Сямейнае трыа з Касцюковіцкага раёна аб’яднала таленты ў «Радні» і на святах вёсак выступае як цвік праграмы
Усе работнікі Муравільскага сельскага дома культуры – блізкія сваякі. Мала таго, творчае сямейнае трыа спявае ў народным ансамблі з самай што ні на ёсць прыдатнай назвай – «Радня». Гастрольны графік – па два канцэрты на тыдзень. Зараз ансамбль «Радня» рэпеціруе новую праграму.
Рэгістрацыя геаграфічных указанняў падыме імідж рэгіянальных брэндаў
29 жніўня гэтага года ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях». Геаграфічнае ўказанне – гэта аб’ект інтэлектуальнай уласнасці, які ўяўляе з сябе абазначэнне, якое ідэнтыфікуе тавар як той, што робіцца на тэрыторыі пэўнага геаграфічнага аб’екта, калі якасць, рэпутацыя ці іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем.
СААЗ і ЮНІСЕФ рэкамендавалі дзецям з 12 гадоў насіць маскі ў сувязі з пандэміяй
Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) і дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) рэкамендавалі дзецям з 12 гадоў насіць ахоўныя маскі ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным на сайце СААЗ, паведамляе ТАСС. «Згодна з парадай СААЗ і ЮНІСЕФ, дзеці 12 гадоў і больш павінны насіць маску пры тых жа ўмовах, што і дарослыя, у прыватнасці калі няма гарантыі захавання дыстанцыі ў 1 м ад іншых людзей і ў дадзеным раёне перадача віруса шырокамаштабная», – адзначаецца ў дакуменце.
Гадавое заданне па працаўладкаванні на зноў створаныя працоўныя месцы па Магілёўскай вобласці складае 4,5 тыс. чалавек
Гадавое заданне па працаўладкаванні на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў па вобласці складае 4,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Якаўлева.
Фестываль народных промыслаў і рамёстваў збярэ ў Краснаполлі майстроў Магілёўскай вобласці
У гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці 22 жніўня пройдзе рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык». Пра гэта паведаміла дырэктар Краснапольскага раённага Дома рамёстваў Валянціна Маскалькова.
У Магілёве і Бабруйску пройдуць аўтапрабегі «За Беларусь!»
В Могилеве и Бобруйске сегодня пройдут автопробеги «За Беларусь!». К участию приглашаются все неравнодушные автомобилисты.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў агульнарэспубліканскім флэшмобе сэлфі з беларускім сцягам
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў агульнарэспубліканскім флэшмобе з беларускай сімволікай. Падлучыцца да руху лёгка: трэба зрабіць сэлфі са сцягам Сінявокай і размясціць здымак у сацсетках з хэштэгам # МОЙ_СЦЯГ!!!.
Магутная відэакамера, квадракоптар і штучны інтэлект: як у лясгасах краіны працуе інавацыйная сістэма маніторынгу за пажарамі
Цэлы лес навінак Колькасць лясных пажараў у гэтым годзе набліжаецца да дзевяці соцень. Агонь ужо пашкодзіў не адну тысячу гектараў лесу, знішчыў расліннасць, прагнаў з абжытых месцаў звяроў. І, безумоўна, знішчыў працу некалькіх пакаленняў лесаводаў. Менавіта таму ў Мінлясгасе робяць упор на ранняе выяўленне лясных пажараў. Дапамагае ў гэтым сучасная інтэлектуальная сістэма, якую ў апошнія пару гадоў пачалі ўкараняць у лясгасах.
Каля двух дзясяткаў мабільных брыгад у Магілёўскай вобласці аказваюць тэхдапамогу механізатарам прама ў палях
Хуткая для камбайнаў Мабільныя рамонтныя брыгады аказваюць тэхнічную дапамогу механізатарам прама ў палях Жніво ў Магілёўскай вобласці набліжаецца да фінішу. Каб тэхніка працавала без замінак, у рэгіёне працуе ў рэжыме нон-стоп каля двух дзясяткаў мабільных рамонтных брыгад. Яны гатовыя выехаць у любы пункт вобласці і ліквідаваць паломку або правесці тэхнічнае абслугоўванне ў палявых умовах.
Дваццаць пяць тысяч дзяцей адпачыла ў лагерах Магілёўскай вобласці
Загарадныя лагеры Магілёўскай вобласці гэтым летам былі загружаныя на 85%. У іх адпачыла больш за 10 тысяч дзяцей. Сёлета ў сувязі з прафілактыкай распаўсюджвання інфекцый колькасць змен у лагерах скарацілі: для дзяцей арганізавалі максімум па 3 заезды. Усе 16 загарадных лагераў функцыянавалі. Яшчэ большую ўвагу надалі санітарным патрабаванням. Нагадаем: у загарадных лагерах выхавальнікі і ўвесь персанал працавалі вахтавым метадам, г. зн. на працягу змены не пакідалі тэрыторыю. Роўна як і прысутнасць бацькоў на тэрыторыі лагера не дапускалася, каб мінімізаваць кантакты.
Папаўненне ў чыгуначным парку Магілёва
Магілёў і Мінск звяжа новы шасцівагонны дызель-цягнік. Ён адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі і камфорту пасажыраў і ў агульным мае звыш 300 месцаў, у тым ліку першага класа. Прадугледжаны вай-фай, медыя і сістэма кандыцыявання. Зараз ідзе працэс узгаднення з пасажырамі часу адпраўлення новага хуткаснага цягніка. А ўжо 21 жніўня ў рэйс адправіцца яшчэ адзін дадатковы цягнік бізнес-класа Магілёў-Салігорск. Ён будзе ў дарозе ўсяго 4 гадзіны.
Магілёўскі «Тэхналіт» заняўся вытворчасцю драўнянага вугалю
Магілёўскі «Тэхналіт» распрацаваў новую тэхналогію вытворчасці драўнянага вугалю. Інавацыйнае прадпрыемства будуюць у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна на месцы былога вайсковага аэрадрома.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць гледачу прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна» па аднайменнай п’есе расійскага і беларускага драматурга тэатра і кіно, рэжысёра Андрэя Іванова. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Памылку доступу» (так вызначаны жанр спектакля) з узроставым абмежаваннем +16 паставіў рэжысёр тэатра Уладзімір Пятровіч. Ён жа займаўся музычным афармленнем спектакля.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны выйгралі 8 залатых медалёў на першынстве Беларусі па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе
У Мінску адбылося першынство Беларусі па барацьбе вольнай і грэка-рымскай. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 8 залатых узнагарод. У вольнай барацьбе пераможцамі першынства сталі Уладзіслаў Койка (65 кг) і Васіль Паўлючэнка (97 кг). У турніры па жаночай барацьбе першынствавалі Наталля Варакіна (50 кг), Аляксандра Кіслякова (53 кг), Крысціна Здункевіч (59 кг), Вікторыя Воўк (55 кг) і Яўгенія Андрэйчыкава (65 кг). У спаборніцтве змагароў грэка-рымскага стылю «золата» выйграў Мікіта Казакоў (77 кг).
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
У галерэі Андрэя Вараб’ёва на Дубравенцы ў Магілёве адкрыўся арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі». На выставе прадстаўлены паўсотні работ мясцовых скульптараў і мастакоў. Сярод іх Уладзімір Конанаў, Андрэй Вараб’ёў, Сяргей Янчанка, Карней Аляксееў, Серж Ардэн. ТРК «Могилев»
Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг падзяліўся вопытам выратавання самых цяжкіх хворых
Загадчык аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1 Валерый Кананкоў: «Дабро заўсёды вяртаецца»
Фестываль у гонар Яблычнага Спасу правялі ў Кіраўскім раёне
Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас, адзначаюць сёння праваслаўныя хрысціяне. На Кіраўшчыне ў гонар свята ў гэтым годзе ўпершыню вырашылі правесці раённы фестываль, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Ларыса Гаўрылава. Месцам правядзення выбралі добраўпарадкаваны некалькі гадоў таму да «Дажынак» вадасвятны комплекс Святога Аляксандра Неўскага ў вёсцы Пацева Слабада. Там абсталявана купель і добраўпарадкаваны крыніца, ваду у якой асвячаюць падчас рэлігійных святаў.
Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністра і зацвердзіў склад урада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Рамана Галоўчанку прэм'ер-міністрам Беларусі з далейшым узгадненнем яго назначэння з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў урада: Мікалая Снапкова - першым намеснікам прэм'ер-міністра, Уладзіміра Кухарава - намеснікам прэм'ер-міністра, Юрыя Назарава - намеснікам прэм'ер-міністра, Ігара Петрышэнку - намеснікам прэм'ер-міністра,
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі, як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Журналістаў і блогераў запрашаюць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе, прысвечаным Дню беларускага пісьменства
Аб'яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020». Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа “Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”.
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 20 жніўня выпускае ў абарот канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах», паведамілі ў Мінсувязі. Наклад складзе 20 тыс. Мастак маркі, канверта і спецштэмпеля – Таццяна Дольская. Дызайн Марыны Юрчык. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.
Толькі мірныя перамены: мітынг салідарнасці адбыўся на плошчы Леніна ў Магілёве
Площадь Ленина в Могилеве вчера ближе к вечеру превратилась в красно-зеленое море — митинг в поддержку мира, безопасности и спокойствия в Беларуси собрал тысячи людей, которые приходили по одному, парами, целыми компаниями и даже трудовыми коллективами. Многие принесли с собой плакаты со словами поддержки Александру Лукашенко.
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
Тысячы магілёўцаў сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, каб выказаць падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі.
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
Урокі і COVID-19. Госця праграмы «Днямі» ТРК «Магілёў» –намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, галоўны інфекцыяніст вобласці Ірына Бас.
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
Здаць апад і купіць веласіпед
Магілёўскі завод «Электрарухавік» паставіць маторы «Белкамунмашу» – вытворцу гарадскога электратранспарту
Магілёўскі завод «Электрарухавік», які ўваходзіць у склад холдынга «Магілёўліфтмаш», рыхтуецца да пастаўкі рухавікоў ТАД 155-4-БУ1 вядучаму вытворцу наземнага гарадскога электрычнага транспарту ў краінах СНД – ААТ «Кіруючая кампанія холдынга “Белкамунмаш”». Як паведамілі на прадпрыемстве, гэтыя рухавікі прызначаны для цягавага электрапрываду колавых транспартных сродкаў пры харчаванні ад статычнага пераўтваральніка напружання і частаты.