Навiны
Кедры дапоўнілі калекцыю дрэў Падмікольскага парку Магілёва
У Падміколлі высадзілі кедры – падарунак ад жыхара Магілёва, які сам праявіў ініцыятыву і прапанаваў дапамогу ў азеляненні, паведаміў начальнік участка гарадскога парку Юрый Макацарыя.
Паркавы ансамбль дапоўнілі 30 саджанцаў сібірскай і канадскай хвоі. Яшчэ 12 маленькіх зялёных гадаванцаў падрасцяць на асобнай пляцоўцы, каб затым таксама высадзіць у Падміколле.
Работнікі магілёўскіх будаўнічых арганізацый адзначаць Масленіцу
Каля 300 работнікаў будаўнічых арганізацый Магілёва і членаў іх сем’яў збярэ 29 лютага маштабнае спартыўна-забаўляльнае свята «Масленіца – 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка правёў выязны прыём грамадзян у Круглым
Выязныя прыёмы дазваляюць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта і ўрада на месцах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас выязнога прыёму грамадзян у Круглым.
Фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў» пройдзе ў Магілёве
У беларуска-расійскім універсітэце сёння стартуе XIII фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Пра гэта паведамілі ў навучальнай установе.
Апошні званок у школах сёлета празвініць 30 мая
Апошні званок у школах у гэтым годзе празвініць 30 мая, паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.
Сёлетні навучальны год завяршаецца 30 мая, у гэты дзень у школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок».
Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцяў у 9-м класе – 21 мая, у 11-м класе – 22 мая).
Выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 10–11 чэрвеня.
Беларуская цэментная кампанія адкрыла прадстаўніцтва ў Польшчы
Беларуская цэментная кампанія адкрыла ў Польшчы прадстаўніцтва-гандлёвы дом BKC-Polska Sp.zo.o., паведамілі ў БЦК.
«Узрослы ў 2019 годзе попыт на беларускі цэмент ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе прывёў да таго, што наша кампанія адкрыла ў пачатку гэтага года ў Польшчы сваё прадстаўніцтва. З яго з’яўленнем палепшылася лагістыка паставак, еўрапейскія партнёры з Польшчы, Германіі і іншых краін атрымалі магчымасць заключаць кантракты на прамыя пастаўкі», – адзначылі ў кампаніі.
Выхаванка чавускай ДЮСШ Дзінара Алімбекава выйграла кваліфікацыю суперспрынту на чэмпіянаце Еўропы ў «Раўбічах»
На чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў «Раўбічах» завяршылася кваліфікацыя жаночага суперспрынту. Дзінара Алімбекава, выкарыстаўшы адзін дадатковы патрон, пераадолела дыстанцыю за 9,42 хвіліны і паказала найлепшы вынік у гонцы. На другім месцы адборачны этап завяршыла ўкраінка Валя Семярэнка, замкнула тройку лідараў Элізабэт Оберг.
У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2019 год
У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2019 год. Як паведаміў падчас пасяджэння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, забяспечана выкананне 4-х з 6-ці ключавых паказчыкаў.
Навыкі дзеянняў у НС адпрацуюць службы вобласці падчас маштабнага міжведамаснага мерапрыемства «Адзіны дзень бяспекі» ў Магілёве
Маштабнае абласное міжведамаснае мерапрыемства «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе 27 лютага ў Магілёве на базе Лядовага палаца. Тут навыкі дзеянняў у НС адпрацуе кожная служба рэгіёна.
Праграмай таксама запланавана праца тэматычных пляцовак, дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі, канцэрт, паказальныя выступленні спецслужбаў (эвакуацыя, пераслед, затрыманне, выбухі і інш.).
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць Масленіцу ў Магілёве і Бабруйску
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць Масленіцу ў Магілёве і Бабруйску 29 лютага.
Рэстаўратары аднаўляюць фрэскі з манастыра ў Бялынічах
Фрэска «Узыходжанне на Галгофу» з’явіцца ў экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
42 гады таму мастак-рэстаўратар Юрый Маліноўскі разам з калегамі выратаваў тры фрэскі 18 стагоддзя з руін Бялыніцкага манастыра. Плануецца, што публіка зможа ўбачыць адну з іх – «Узыходжанне на Галгофу» – на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Малюнак ўяўляе з сябе набор фрагментаў – іх каля паўсотні. Фрэска стане часткай экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
«Адзіны дзень бяспекі»: у Магілёве эвакуіравалі людзей з «Атрыума»
Усяго 4 хвіліны спатрэбілася, каб эвакуіраваць наведвальнікаў і персанал «Атрыума» – самага буйнога гандлёвага-забаўляльнага цэнтра Магілёва. Гэта было заданне для спецслужбаў у «Адзіны дзень бяспекі».
У 10 раніцы ў «Атрыуме» загучала сірэна і просьба пакінуць будынак гандлёвага цэнтра. Потым з’явіліся машыны хуткай дапамогі, пажарныя, міліцыя, ахова. Так праходзяць навучальныя эвакуацыі падчас абвешчанага ў Беларусі «Адзінага дня бяспекі».
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Магілёве 1 сакавіка
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Палацы культуры вобласці Магілёва 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога аддзялення Беларускай лігі КВЗ Віталь Кудасаў.
На малой сцэне Палаца культуры вобласці збярэцца больш за 15 каманд з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Светлагорска, Баркалабава і Горак. Сярод гульцоў – як каманды-пачаткоўцы, так і прафесіяналы.
Прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе «Інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2020”»
Пачаўся прыём заявак на XVIII конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2020”», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве выдадзены ў Беларусі
Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве для вучняў старэйшых класаў выдадзеныя аўтарскім калектывам выкладчыкаў БДУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк правядзе 26 лютага ў Магілёве асабісты прыём грамадзян
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк 26 лютага з 9.00 да 9.30 у межах Адзінага дня інфармавання правядзе асабісты прыём грамадзян у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1).
Некаторыя лекі забараняецца прадаваць у Беларусі з 1 сакавіка
У Беларусі з 1 сакавіка забараняюцца да продажу некаторыя лекавыя сродкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Акцыя «Скажы здароўю “Так!”»: 6 сакавіка жыхары Магілёўскай вобласці змогуць прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на ІППШ і атрымаць кансультацыі
У Магілёўскай вобласці 6 сакавіка з 9.00 да 14.00 пройдзе акцыя «Скажы здароўю “Так!”». Пра гэта паведамілі ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
Жыхары рэгіёна змогуць звярнуцца па кансультацыю, а таксама прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на ІППШ (сіфіліс, ганарэя, трыхаманіяз, ВІЧ) у наступных установах аховы здароўя:
У Беларусі па-ранейшаму не зафіксавана ні аднаго выпадку каранавіруса
У Беларусі захоўваецца спакойная сітуацыя па каранавірусе, не зафіксавана ніводнага выпадку завозу. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
«У Беларусі сітуацыя па-ранейшаму спакойная, ні аднаго выпадку завозу каранавіруснай інфекцыі не зафіксавана, – сказаў міністр. – Мы ў гэтым плане праводзім супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Сітуацыя аналізуецца нават не штодня, а некалькі разоў на дзень».
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова «Вулічныя сустрэчы». Экспазіцыя будзе размяшчацца ў арт-фае на першым паверсе да 15 сакавіка. Наведаць яе змогуць гледачы, якія прыйшлі на спектаклі.
Выстава вулічных фатаграфій прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 200-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых папулярных фатографаў-партрэтыстаў XIX стагоддзя, ураджэнца горада на Дняпры Андрэя Дзеньера, а таксама да 160-годдзя першага фотарэпартажу ў Магілёве.
Магілёўскі інстытут МУС правядзе ведамасны чэмпіянат Беларусі па рукапашным баі
У Магілёўскім інстытуце МУС 26–28 лютага пройдзе ведамасны чэмпіянат Беларусі па рукапашным баі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Абласны адукацыйны праект па бясплатным навучанні асновам экспартнай дзейнасці аб’яўляе аб другім наборы слухачоў
На пляцоўцы Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прайшоў заключны модуль адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра», ініцыятарам якога выступіў камітэт эканомікі аблвыканкама сумесна з цэнтрам экспарту рэгіёна, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».
Шклоўскі завод пастаўляе ў Егіпет спецыяльную паперу для выдання Карана
Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» планамерна асвойваюць рынкі афрыканскага кантынента, паведамілі ў канцэрне. Першыя пастаўкі прадукцыі ажыццяўляюцца ў Гану, Камерун, Кенію, Нігерыю і Марока. Экспартуюцца ў краіны Афрыкі ў асноўным папера, кардон і фанера.
Каля 450 работ аб’яднае выстава выяўленчай творчасці «Церамок» у абласным цэнтры творчасці
У абласным цэнтры творчасці 2 сакавіка адкрыецца выстава дзіцячай выяўленчай творчасці «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі школы развіцця «Ступеньки». Экспазіцыя аб’яднае каля 450 малюнкаў і творчых вырабаў дашкалят.
Традыцыйна на выставе будуць працаваць творчыя майстэрні «Тэатр на далоньцы» (тэхніка арыгамі з каляровай паперы), «Чароўныя фарбы» (маляванне аквагрымам) і фотазоны. Варта адзначыць, што сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей спрыяе іх збліжэнню, развівае творчую фантазію, таму ў экспазіцыю ўключаць рубрыку «Мама, тата, я – творчая сям’я».
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 29–31 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Магілёўскія беспрацоўныя могуць бясплатна навучыцца бізнес-планаванню
У мінулым годзе 110 беспрацоўных магілёўцаў атрымалі дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы: большасць – на прадпрымальніцкую дзейнасць, каля чвэрці сталі рамеснікамі. Сёлета такія субсідыі ў Магілёве атрымала ўжо 14 чалавек, паведаміла начальнік аддзела забеспячэння занятасці насельніцтва упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Сняжана Маісеева.
«М.@rt.кантакт-2020»: замест спектакля «Лавіна» пакажуць пастаноўку «Сібір» Тэатра (не)Нарматыўнай Пластыкі з Санкт-Пецярбурга
Па незалежных ад арганізатараў прычынах паказы спектакля «Лавіна» Алмацінскага тэатра імя Байтэна Амарава «Жас Сахна» (Казахстан) 22 сакавіка ў межах Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» будуць адмененыя. Замест іх глядач убачыць пастаноўку «Сібір» Тэатра (не)Нарматыўнай Пластыкі (Санкт-Пецярбург). Яна адбудзецца на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага, паведаміла загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Клаўдзія Ільініч.
«Разнастайныя забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы як у цэнтральнай бібліятэцы горада, так і ў іншых філіялах будуць праходзіць у гэты дзень. Для гасцей арганізуюць прэзентацыі кніжных навінак. Тых, хто вырашыць стаць нашымі сталымі чытачамі, чакаюць прыемныя сюрпрызы і розыгрышы», – расказала Клаўдзія Ільініч.
Лёгкаатлеты Магілёўскай вобласці занялі першае агульнакаманднае месца на чэмпіянаце Беларусі
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спартсмены Прыдняпроўскага краю паказалі годныя вынікі, вартыя самай пільнай увагі і высокай ацэнкі з боку Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
У скарбонцы магілёўцаў – 12 залатых, 6 срэбраных, 1 бронзавая ўзнагарода. Спартсмены зарабілі 300,5 бала, тым самым забяспечыўшы сабе першае месца ў агульнакамандным заліку.
Вось яны – чэмпіёны краіны:
Переводчик