Навiны
Сярэднявечныя замкі і касмічныя гарады – у Магілёве праходзіць конкурс па легаканструяванні
Каля 100 работ прапанавалі юныя ўдзельнікі на гарадскі конкурс па легаканструяванні «LEGO-фрыстайл» у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела інтэлектуальна-тэхнічнай творчасці ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» горада Магілёва» Ірына Ганчарова.
Магілёўскія камунальнікі знайшлі чамадан з савецкімі грашыма
У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма.
У ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва расказалі, што пры зносе аднаго з хлявоў па вуліцы Раманава знайшлі чамадан, напоўнены пачкамі трохрублёвых савецкіх купюр. Злічыць грошы не ўдалося праз цвіль, якая пакрыла іх. Падобная знаходка таксама была ў адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў, дзе 2700 савецкіх рублёў «траячкамі» захоўвалася ў звычайных пакетах.
Па стане на 17 сакавіка выпадкаў каранавіруса ў Магілёўскай вобласці не выяўлена
На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, як паведаміла намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай. Пад наглядам знаходзіцца 110 чалавек, у стацыянарах – 23. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 235 чалавек.
Памяць не мае тэрміну даўнасці: жыхарцы Ніжняга Ноўгарада даставілі капсулу з самага вялікага братняга пахавання на тэрыторыі Чавускага раёна
Сям’я Галіны Еўсціфеевай, жыхаркі Ніжняга Ноўгарада, шукала звесткі пра сваяка, дзядзьку Веніяміна Сямёнавіча Захарава, чый лёс доўгія гады заставаўся невядомым. Сваякі ведалі, што ён служыў у Горкаўскай 160-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у кастрычніку 1940 года. Улетку 1941 года сілы дывізіі вялі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Дастатковы запас медыцынскіх масак, дэзынфікавальных і лекавых сродкаў ёсць ва ўсіх аптэках РУП «Фармацыя» Магілёўскай вобласці
Штодня Магілёўскае РУП «Фармацыя» праводзіць маніторынг пакупніцкага попыту і наяўнасці медыцынскіх марлевых масак у аптэках вобласці.
Упакоўку з гафракардону пачнуць вырабляць у Магілёўскім раёне
Папера замест пластыку. У Магілёўскай вобласці маюць намер перайсці на біяраскладальную ўпакоўку. У рэгіёне з’явіцца вытворча-складскі комплекс па вырабе тары і ўпакоўкі з гафракардону, як расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў.
Галоўная тэма АДІ ў сакавіку –«Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця»
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 сакавіка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму стану рэгіёнаў і перспектывам іх развіцця.
МЗС Беларусі адсочвае сітуацыю з вяртаннем беларусаў з замежных паездак
Усе выпадкі складанасці вяртання на радзіму беларускіх грамадзян з замежных паездак адсочваюцца ў кругласутачным рэжыме. Пра гэта сказана ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоля Глаза ў сувязі з дадатковымі абмежаваннямі ў сумежных краінах з прычыны распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19.
Сакрэт Чавускага хлеба
Чавускае райст стала адным з найлепшых у Рэспубліцы. І гэта пры тым, што ў раёне рэзка ўзрасла канкурэнцыя.
Лакаматывам гандлю ў Чавускім райст называюць хлебазавод. Ён дае львіную долю выручкі. За месяц тут вырабляюць каля 280 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
Пакупніка імкнуцца заваяваць якасцю. Над поспехам у гэтым цэху працуе адразу 3 пакаленні супрацоўнікаў. Рэцэптуру чавускай выпечкі, якая ўжо стала брэндам раёна, выконваюць строга. Праз рукі гэтых жанчын за суткі праходзіць больш за 8 тон цеста. Тых, хто выпякае хлеб, пазнаюць на вуліцах.
Падняць Магілёўскую вобласць – Аляксандр Лукашэнка аб задачах новаму памочніку на Магілёўшчыне
Былы член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі з гэтага часу будзе працаваць памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці. Прымаючы гэтае кадравае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае:
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Колькасць выпадкаў каранавіруса ў Беларусі вырасла да 36
У Беларусі на сёння зарэгістравана 36 пацыентаў са станоўчым лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каранавіруса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Тры пацыенты выпісаныя, тры–рыхтуюцца да выпіскі. У васьмі маюцца мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу, праводзіцца неабходная тэрапія па зацверджанай інструкцыі. Адзін з пацыентаў у стане сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. У астатніх прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.
Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні: у чатырох раёнах Магілёўскай вобласці – новыя кіраўнікі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У прыватнасці, глава дзяржавы даў згоду на прызначэнне:
Аляксандра Мікалаевіча Сухадольскага – старшынёй Бабруйскага райвыканкама;
Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Субоціна памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Субоціна памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Новы рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» плануе займацца вытворчасцю драўняных пелет
Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт –ТАА «Дуна пелет». Інвестыцыйны праект, які рэалізуецца з удзелам латвійскага капіталу, прадугледжвае стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці драўляных пелет (гранул). Плануецца арганізаваць каля 20 новых працоўных месцаў.
У якасці пляцоўкі для размяшчэння прадпрыемства інвестарам быў абраны зямельны ўчастак у межах СЭЗ «Магілёў» у Бабруйску.
Антысептыкі для апрацоўкі рук з’явіліся на ўсіх чыгуначных вакзалах Магілёўскай вобласці
Дазатары з дэзінфікуючымі сродкамі ўстанавілі на чыгуначных вакзалах у Бабруйску, Крычаве, Асіповічах, Магілёве, а таксама ў 20 залах чакання раённых станцый. Любы пасажыр можа бясплатна скарыстацца антысептыкамі для апрацоўкі рук, паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БЧ.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмацніла кантроль за бяспекай дарожнага руху тэхнікі АПК
Пасяўная набірае абароты. Інтэнсіўнасць руху сельскагаспадарчай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання прыкметна ўзрасла. У сувязі з чым Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна ўзмацніла кантроль за бяспекай дарожнага руху тэхнікі АПК.
У пунктах правядзення рэпетыцыйнага тэставання Магілёўскай вобласці ўзмоцняць меры прафілактыкі ВРІ і каранавіруса
У пунктах правядзення рэпетыцыйнага тэставання Магілёўскай вобласці ўзмоцняць меры прафілактыкі ВРІ і каранавіруса. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 1,5 тыс. т бярозавага соку
Лясгасы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. За сезон плануецца сабраць каля 1,5 тыс. т, у тым ліку каля 300 т рэалізаваць насельніцтву.
Кошт бярозавага соку ў лясніцтвах непасрэдна ў лясным фондзе складзе ад 11 да 20 кап. за 1 літр, у двары лясгаса або лясніцтва ад –18 да 30 кап, у 5 літровых бутлях –2 рублі 20 капеек.
Каронавірус у Беларусі пацверджаны ў 27 пацыентаў
Каранавірус у Беларусі пацверджаны ў 27 пацыентаў, як паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан.
«РНК каранавіруса вылучана сумарна ў 27 пацыентаў. Тры пацыенты ўжо паправіліся. Гэта першы пацыент і асобы, якія з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню», – сказала Алена Богдан. Ва ўстановах аховы здароўя знаходзяцца 24 чалавекі, у аднаго захворванне носіць сярэднецяжкі характар, у астатніх–лёгкае або бессімптомнае цячэнне.
75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «“Беларусь 4” Магілёў» прысвячае тэлевізійны праект «Шляхі Перамогі»
75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «“Беларусь 4” Магілёў» прысвячае тэлевізійны праект «Шляхі Перамогі». Здымачная група плануе аб’ехаць усе рэгіёны вобласці, каб расказаць аб малавядомых старонках гераічнага подзвігу савецкага народа ў ваенныя гады. Размова пойдзе не толькі аб буйных франтавых бітвах, але і дзейнасці партызанскіх атрадаў, падполля і г. д.
У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы плануюць стварыць секцыю пажарна-выратавальнага спорту
У абласным кадэцкім вучылішчы плануюць стварыць секцыю пажарна-выратавальнага спорту. Ініцыятарамі выступілі магілёўскія выратавальнікі. Кіраўніцтва вучылішча ідэю падтрымала, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
«Пажарна-выратавальны спорт аб’ядноўвае комплексы разнастайных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, – растлумачыў дырэктар вучылішча Юрый Грышанаў. – Некаторыя з нашых навучэнцаў у далейшым стануць ратавальнікамі, і гэтыя навыкі ім абавязкова спатрэбяцца».
Першы ўзор МАЗа на газавым паліве быў сабраны на «Магілёўтрансмашы»
Мінскі аўтазавод выпусціў першы серыйны газавы смеццявоз. Навінка была паказана на прэзентацыі ў Магілёве, паведамілі ў прэс-цэнтры ААТ «МАЗ».
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, адзін з іх скончыўся гібеллю
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, адзін з іх скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі Вольга Нехарошых.
12 сакавіка каля 7 гадзін раніцы жыхары в. Курбакі Краснапольскага раёна ўбачылі дымлівы дах дома і выклікалі ратавальнікаў. Ведаючы, што ў«капкане» можа знаходзіцца 71-гадовы пенсіянер, паспрабавалі ўвайсці ў дом, аднак ён увесь быў напоўнены з’едлівым дымам. Дапамагчы пенсіянеру ўжо было немагчыма. Загінулы пражываў адзін. Паводле слоў суседзяў, не паліў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Кастынгі беларускага шоу X-Factor пройдуць у Магілёве і Бабруйску
Белетэлерадыёкампанія вядзе актыўную падрыхтоўку маштабнага тэлевізійнага праекта X-Factor, які ўпершыню будзе рэалізаваны ў нашай краіне і выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» восенню гэтага года.
Кастынгі музычнага шоу талентаў пройдуць і ў Магілёўскай вобласці: 21–22 сакавіка – у Магілёве (Палац культуры вобласці), 26 красавіка – у Бабруйску (абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча). Пачатак рэгістрацыі–у 10.00. Фінальныя праслухоўванні плануецца правесці ў Мінску ў маі.
На дадзены момант выпадкаў каранавіруса ў Магілёўскай вобласці не выяўлена
На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, якпаведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пад наглядам знаходзіцца 101 чалавек, у стацыянарах–6. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 214 чалавек.
У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам
У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з прычыны сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя лічыць, што асноўная задача на сённяшні момант–знізіць рызыку завозу віруса з іншых краін. «Таму сёння на спецыяльнай нарадзе ў Савеце Міністраў прынята рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам», – праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.
Прыём грамадзян правядзе 20 сакавіка ў Дрыбіне начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Дземянкавец
Прыём грамадзян правядзе 20 сакавіка з 12.00 да 14.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземянкавец.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (802248) 24 8 16, (802248) 25 3 24.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу–2020»
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2020». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 28 сакавіка–4 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У Магілёве на выставе «Партызаны Беларусі» прадставяць фотаматэрыялы ўнікальнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння»
У Палацы культуры вобласці 14 сакавіка адкрыецца інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя заснавана на дакументах і матэрыялах сумеснага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Беларусі «Партызаны Беларусі» (partizany.by), дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).
Переводчик