Навiны
Прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю ўшаноўвалі ў Магілёўскім аблвыканкаме
Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся сёння ў аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі стала 30 прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.
Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» адбудзецца ў Магілёве 12–14 сакавіка
Х Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» адбудзецца ў Магілёве 12–14 сакавіка (вул. 30 гадоў Перамогі, 1А, спартыўны комплекс «Алімпіец»). Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП, якое выступае арганізатарам экспазіцыі.
Магілёўская «Стужка» выпускае за дзень да 15 тыс. чатырохслаёвых медыцынскіх масак
Магілёўскае прадпрыемства «Стужка» выпускае чатырохслаёвыя медыцынскія маскі з сыравіны ўласнай вытворчасці. У дзень тут шыюць да 15 тыс. вырабаў, як паведаміла начальнік аддзела рэкламы ААТ «Стужка» Таццяна Сафроненка.
У парку Падміколле Магілёва дзеці прымацуюць зробленыя сваімі рукамі шпакоўні
У магілёўскім парку Падміколле адбудзецца акцыя «Хатка для птушак». Пра гэта паведамілі ў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Вендаражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, якая выступіла арганізатарам праекта.
Як адзначылі суразмоўцы, ва ўстанове адукацыі сярод вучняў правялі спаборніцтва на самую лепшую шпакоўню. Найбольш цікавыя экспанаты – а іх 16 штук – 6 сакавіка атрымаюць прапіску ў адным з самых любімых месцаў адпачынку магілёўцаў. Прымацоўваць на дрэвы домікі для птушак будуць самі дзеці.
Пачатак мерапрыемства – у 10.00.
Артылерысты адпрацоўваюць стральбу з самаходак пад Асіповічамі
На палігоне Асіповіцкі адпрацоўваюць стральбу падраздзяленні 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, паведамілі ў Мінабароны.
«На працягу двух дзён вайскоўцы гарматнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна адпрацоўваюць падрыхтоўку і вядзенне баявых дзеянняў у абарончым баі. На этапе баявой стральбы гвардзейцы вялі агонь з самаходных артылерыйскіх установак “Гіяцынт”», – праінфармавалі ў абаронным ведамстве.
Артылерысты паразілі калоны тэхнікі і нерухомыя цэлі, вялі загараджальны агонь.
БЕЛТА
Зарплата ў бюджэтнай сферы – на кантролі КДК
Праведзены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці маніторынг паказаў, што не ва ўсіх установах бюджэтнай сферы забяспечана належнае выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па недапушчэнні зніжэння памераў налічанай заработнай платы работнікам пры ўвядзенні з 2020 года новых умоў аплаты працы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
У 2019 годзе дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета правялі 525 прыёмаў грамадзян і разгледзелі каля 1,3 тыс. зваротаў
У мінулым годзе дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета правялі 525 прыёмаў грамадзян і разгледзелі каля 1,3 тыс. зваротаў. Пра гэта паведаміла сёння намеснік старшыні аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык падчас сесіі, на якой разглядаліся справаздачы аб рабоце прэзідыума аблсавета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна ў 2019 годзе.
Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня міліцыі адбудуцца ў Магілёве 5 сакавіка
4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць у Магілёве 5 сакавіка.
У гэты дзень начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня ў зале калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў сустрэнецца з членамі сем’яў супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У 12.00 у гарадской ратушы пройдзе цырымонія ўручэння ўзнагарод кіраўнікам і супрацоўнікам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама ўшанаванне бацькоў супрацоўнікаў.
Леанід Заяц: чалавек не павінен абыходзіць усе інстанцыі, каб вырашыць сваю праблему
Чалавек не павінен абыходзіць усе інстанцыі, каб вырашыць сваю праблему. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас асабістага прыёму грамадзян у Магілёве.
Дэпутат Ігар Марзалюк стаў вядучым праекта СТВ
Ігар Марзалюк–дэпутат і гісторык – стаў вядучым грамадска-палітычнага ток-шоу«У абстаноўцы міру». Ён і яго госці–палітыкі, грамадскія дзеячы, эксперты–штотыдзень будуць збірацца за гістарычным круглым сталом, каб слухаць і чуць часам палярныя пазіцыі адзін аднаго.
Расійскі фестываль анімацыйнага кіно: акцыя «Адкрытая прэм’ера» пройдзе 11–14 сакавіка ў Магілёве
У Суздалі 11–16 сакавіка пройдзе ХХV адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно. Яго арганізатары сёмым разам праводзяць шырокамаштабную акцыю «Адкрытая прэм’ера», сутнасць якой – паказ найноўшых мультфільмаў конкурснай праграмы і галасаванне гледачоў за ўпадабаную карціну. Сёлета яны стартуюць 11 сакавіка.
Як і ўсе папярэднія гады, у кожным горадзе-ўдзельніку акцыі паводле вынікаў галасавання вызначыцца найлепшы, на думку гледачоў, фільм. Карціна, якая набярэ самую вялікую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз фестывалю на ўрачыстай цырымоніі яго закрыцця.
У турніры абласнога цэнтра творчасці па плаванні, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі, прыняла ўдзел моладзь Беларусі і Расіі
У турніры абласнога цэнтра творчасці па плаванні, прысвечаным 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, прыняла ўдзел моладзь Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла метадыст аддзела фізічнага выхавання ДУДА«АЦТ» Дзіна Дзямідава.
Прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Лабараторыя тэатральнай фатаграфіі ўпершыню ўвайшла ў спецпраграму «М@rt.кантакт»
Лабараторыя тэатральнай фатаграфіі ўпершыню ўвайшла ў спецыяльную праграму міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt.кантакт», паведаміла куратар творчага праекта, магілёўскі фатограф Яўгенія Аліфірэнка.
У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі залу «Археалогія і прырода»
У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі залу «Археалогія і прырода». Праект быў рэалізаваны дзякуючы сумеснай працы калектыву ўстановы культуры, выканаўчай улады і жыхароў рэгіёна.
Краязнаўчую базу ўспамінаў аб Вялікай Айчыннай вайне стварылі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі аддзела маркетынгу Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна стварылі карпаратыўную ккраязнаўчую базу даных«Жывая памяць пакаленняў». Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Ілона Сарокіна.
Кіраўскі раён 6 сакавіка ўрачыста адзначыць 85-годдзе ўтварэння
У кіраўскім раённым Доме культуры 6 сакавіка ў 14.00 адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння раёна і падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год. Тут таксама арганізуюць выставу творчых работ устаноў сацыяльнай сферы, дэгустацыю прадукцыі, вырабленай арганізацыямі раёна і Магілёўскай вобласці.
На плошчы імя Кірава будуць працаваць сельскагаспадарчыя падворкі з культурным суправаджэннем.
Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях
«Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях», –паведаміла кіраўнік беларускага экалагічнага руху Анастасія Ждановіч.
«Аднаўленне пацярпелых ад жука-караеда тэрыторый спрыяе скарачэнню эмісій парніковых газаў і аднаўленню экасістэм, вяртанню высечак у гаспадарчы абарот з устойлівым экалагічным складнікам. Гэта станоўча адбіваецца на паляпшэнні здароўя мясцовых жыхароў і зніжае экалагічныя пагрозы ў рэгіёне», – сказала Анастасія Ждановіч.
Фінал абласнога этапу агляду-конкурсу рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 4 сакавіка ў Магілёве
Фінал абласнога этапу агляду-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 4 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, на базе якога адбудзецца мерапрыемства.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 сакавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёве вырас попыт на медыцынскія маскі, аптэкі фарміруюць дадатковыя заказы
Попыт на медыцынскія маскі ў аптэках Магілёва імкліва вырас. Для яго задавальнення зробленыя дадатковыя заказы. Пра гэта расказала генеральны дырэктар Магілёўскага РУП «Фармацыя» Алена Раманенка.
Тры комплексы па вырошчванні каштоўных відаў рыб плануюць пабудаваць у Магілёўскай вобласці да 2025 года
Вытворчасць фарэлі і іншых каштоўных відаў рыб плануюць развіваць у Беларусі. Мінсельгасхарч распрацаваў комплекс мер па развіцці рыбнай галіны, праінфармавала намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Вольга Барэйша.
У прыватнасці, упор у найбліжэйшыя гады будзе зроблены на вытворчасць фарэлі. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці плануецца пабудаваць тры адпаведныя комплексы магутнасцю тысяча тон на год кожны да 2025 года.
Заснаваны сцяг тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў указ аб увядзенні сцягоў тэрытарыяльнай бароны. Гэтым жа дакументам зацверджаны палажэнні аб сцягах тэрытарыяльнай абароны ўсіх абласцей Беларусі, іх апісанні і выявы.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці атрымалі сцяг з выявай герба рэгіёна ў цэнтры палотнішча.
Абноўленая паліклініка пачала працу ў Магілёўскім абласным анкадыспансеры
Абноўленая пасля рэканструкцыі паліклініка пачала працаваць у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры. Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Жанна Чарнякова.
«Самыя значныя перамены закранулі рэгістратуру. Цяпер яна абсталяваная па прынцыпе «Клапатлівая паліклініка». Арганізавана электронная чарга, размеркаваныя патокі наведвальнікаў: афармленне першасных пацыентаў праходзіць у рэгістратуры, а тыя, хто ўжо звяртаўся па дапамогу раней, абмінуць гэты этап», – адзначыла Жанна Чарнякова.
Комплексны план добраўпарадкавання Магілёва на 2020 год уключае 21 аб’ект
Комплексны план добраўпарадкавання абласнога цэнтра на 2020 год уключае 21 аб’ект. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама генеральны дырэктар УКП Міхаіл Галушкоў.
Паводле яго слоў, на працягу бягучага года ў межах капітальнага рамонту і будаўніцтва аб’ектаў добраўпарадкавання ў горадзе запланаваны работы па 21 аб’екце. У прыватнасці, будзе працягнута добраўпарадкаванне парку культуры і адпачынку ў раёне Падміколля, завершаць работы па рамонце моста па вуліцы Першамайскай, пачнуць рамонт вуліцы Крупскай, адрамантуюць помнік Леніну на плошчы Леніна.
Малы і сярэдні бізнес фарміруе больш за 46% бюджэту Магілёўскай вобласці
За студзень 2020 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br64,2 млн, або 46,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам фінансавыя ўліванні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыліся на 11,8%, або Br6,8 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 12,4%, або Br5,9 млн., ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 8,9%, або Br0,9 млн.
За студзень 2020 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br138,1 млн.
За студзень 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br138,1 млн. Гэта на 9,7% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br57,5 млн. (41,7%), падаходнага падатку – Br40,9 млн. (29,6%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br14,1 млн. (10,2%), акцызаў – Br6,2 млн. (4,5%), экалагічнага падатку – Br4,1 млн. (3%).
Ордэнам Маці ўзнагароджана 12 жыхарак Магілёўскай вобласці
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 57 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У Асіповічах плануюць рэканструяваць цэнтральную плошчу
Рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада запланавана на бягучы год. Зараз вядзецца распрацоўка архітэктурнага рашэння і першыя вынікі ўжо існуюць у выглядзе 3D-мадэлі.
Аддзяленне мастацкай гімнастыкі СДЮШАР «Багіма» зменіць прапіску
Залу мастацкай гімнастыкі па вуліцы Ленінскай у Магілёве плануюць закрыць, а для заняткаў шукаюць новае памяшканне. Пра гэта паведаміў дырэктар СДЮШАР «Багіма» Віктар Шайнікаў.
Будынак па Ленінскай, 25 з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гэта былы палац архіепіскапа, пабудаваны ў 19 стагоддзі. Шмат гадоў памяшканне выкарыстоўвалі для спартыўных трэніровак. Аднак тры гады таму высветлілася, што будынак мае патрэбу ў капітальным рамонце.
Переводчик