Саўмін вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранавіруса
Савет Міністраў вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 сакавіка 2020 года нумар 171, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Да Дня пісьменства ў Бялынічах абновяць больш за 100 аб’ектаў
Больш за сто аб’ектаў рэканструююць і добраўпарадкуюць у Бялынічах да Дня беларускага пісьменства. Пра гэта «Радыё Магілёў» паведаміў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнай службы Бялыніцкага жылкамгаса Максім Стукалаў.
Міністэрства аховы здароўя пашырыла пералік краін з небяспечнай эпідсітуацыяй па каранавірусе
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змены ў пералік краін з небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па каранавірусе, уключыўшы туды Італію, Іран, Рэспубліку Карэя, Францыю, Германію, Іспанію, Польшчу і Чэхію. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя. За тымі, хто прыбывае з эпідэмічна небяспечных краін, праводзяць медыцынскае назіранне на працягу 14 дзён.
Магіляўчанам прапануюць прыдумаць лагатып для парку ў Падміколлі
Магіляўчанам прапануюць прыдумаць лагатып для парку ў Падміколлі. Конкурс праводзіць гарадскі камітэт ГА «БРСМ» пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама, Упраўлення камунальных прадпрыемстваў і КВУП «Магілёўзелянбуд». Мэта творчага спаборніцтва–стварэнне сучаснага, арыгінальнага, лёгка вядомага лагатыпа, які будзе выкарыстоўвацца ў якасці афіцыйнай эмблемы ва ўсёй інфармацыйна-рэкламнай і прадстаўніцкай прадукцыі парку.
За студзень – люты індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br12,1 млн.
За студзень–люты 2020 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br12,1 млн. Тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 105%, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскай вобласці пажылым грамадзянам і людзям з хранічнымі захворваннямі могуць выпісаць рэцэпты on-line або прынесці на дом
Каб мінімізаваць колькасць планавых пацыентаў у паліклініках Магілёва, людзям з хранічнымі захворваннямі і пажылым прапануюць прынесці рэцэпты на дом. Звяртацца трэба па тэлефоне выкліку ўрача на дом. Усе званкі пацыентаў па стане здароўя медыцынскія рэгістратары фіксуюць пісьмова ў журнале зваротаў і ў электроннай сістэме «ўрач». Заяўка аб выкліку ўрача на дом адпраўляецца ўчастковаму ўрачу агульнай практыкі.
«“Беларусь 4” Магілёў» пакажа спектаклі магілёўскіх тэатраў на тэлеканале і ў інтэрнэце
Тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» увесь красавік выхаднымі днямі мае намер паказваць спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і абласнога драматычнага тэатра. Адначасова трансляцыі запланавана весці ў інтэрнэце.
«Прамую лінію» па пытаннях бяспекі дарожнага руху правядзе 26 сакавіка ДАІ вобласці
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях, звязаных з бяспекай дарожнага руху і дзейнасцю Дзяржаўтаінспекцыі, адбудзецца 26 сакавіка. З 11.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 63 45 94 на званкі жыхароў рэгіёна адкажа в. а. начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Мікалаевіч Цурпанаў.
У гімназіі Быхава выпускаюць вучнёўскую газету, пра якую ведае кіраўнік дзяржавы
Навучэнец Быхаўскай гімназіі Дзмітрый Іваноў стрымаў слова, дадзенае Прэзідэнту падчас уручэння кіраўніком дзяржавы пашпартоў юным грамадзянам Беларусі ў Палацы Незалежнасці 10 сакавіка. Тады ён паабяцаў перадаць Аляксандру Лукашэнку новы нумар выдання. Вучнёўская газета ўжо адпраўлена ў Мінск. Вокладку ўпрыгожвае фота з акцыі «Мы–грамадзяне Беларусі!», дзе Прэзідэнт уручае хлопцу пашпарт.
Каля 700 прызыўнікоў у Магілёўскай вобласці будуць накіраваны на тэрміновую ваенную службу
Каля 700 маладых людзей з Магілёўскай вобласці будуць прызваны і накіраваны для праходжання тэрміновай службы ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Беларусі. Пра гэта паведаміў начальнік накіравання прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці Максім Касянкоў.
Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна
Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2019 года вызначылі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Сацслужба Магілёўскай вобласці гатовая дапамагчы пажылым і інвалідам з дастаўкай прадуктаў і лекаў
Сацыяльная служба Магілёўскай вобласці гатовая аказаць дапамогу пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.
За студзень – люты ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br204,5 млн.
За студзень – люты 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br204,5 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 7,9% або на Br15 млн. у фактычным вылічэнні, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку –Br79,5 млн. (38,9%), падатку на дабаўленую вартасць – Br60,3 млн. (29,5%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br14,8 млн. (7,2%), акцызаў – Br12,6 млн. (6,2%), зямельнага падатку – Br7,4 млн. (3,6%).
Святары заклікалі вернікаў Магілёўскай вобласці выконваць узмоцненыя правілы гігіены
Рэлігійныя канфесіі Магілёўскай вобласці актыўна падключыліся да прафілактыкі каранавіруса. Святары рэкамендуюць вернікам не цалаваць прадметы культавага пакланення. У праваслаўным кафедральным саборы Магілёва ўстанавілі рукамыйнікі, з’явілася вадкасць для дэзынфекцыі рук. І так – ва ўсіх цэрквах і кляштарах. Да абразоў вернікам рэкамендавана не прыкладвацца. Святы Сінод даслаў ва ўсе епархіі рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцыі.
Школы Магілёўскай вобласці працуюць у звычайным рэжыме – толькі ўзмоцнены меры прафілактыкі ВРІ
Ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці прымаюць дадатковыя меры для зніжэння захворвання, звязанага з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. Як паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ігар Лашкевіч, у школах рэгіёна часцей праводзяць вільготную ўборку, абмежавалі доступ старонніх асоб, адмянілі масавыя мерапрыемствы і экскурсіі. Асаблівая ўвага – захаванню рэжыму праветрывання памяшканняў, наяўнасці сродкаў гігіены.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Новую залу адкрылі ў Слаўгарадскім гісторыка-краязнаўчым музеі
Новы зала «Археалогія і прырода» адкрылася ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Святлана Мельянцова. «Дэманстрацыйная зала ўключае ў сябе некалькі раздзелаў. Адзін з іх – «Археалагічныя помнікі Слаўгарадскага раёна. Гісторыя даследавання». Тут прадстаўлена карта археалагічных помнікаў раёна, фатаграфіі археолагаў, якія працавалі на Слаўгарадскай зямлі. Экспануецца і разнастайная тэматычная літаратура», – адзначыла яна.
У Магілёўскай вобласці з 23 сакавіка аб’яўлены Тыдзень дзіцячай бяспекі
У рэгіёне з 23 сакавіка аб’яўлены Тыдзень дзіцячай бяспекі. Галоўная мэта мерапрыемства –своечасовае папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, пра што паведамілі ў аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Паступова ўсталёўваецца добрае надвор’е, на жаль, яно «спрыяе» дзіцячаму траўматызму на дарогах: дзеці шмат часу праводзяць на вуліцы і прадастаўлены самі сабе.
У Магілёўскай вобласці пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі могуць атрымаць пенсію і аплаціць камуналку дома
У Магілёўскай вобласці пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі могуць атрымаць пенсію дома. Для гэтага варта звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі. Акрамя таго, заяўку можна падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне154. Такім жа чынам пажылыя людзі могуць ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, паведамляецца на сайце «Белпошты».
Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23 па 29 сакавіка
Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі 23 па 29 сакавіка. Як расказалі ў галоўным упраўленні Нацбанка па Магілёўскай вобласці, розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адбудуцца па ўсёй краіне.
КДК Магілёўскай вобласці 27 сакавіка правядзе «гарачую лінію» па пытаннях налічэння і выплаты заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 27 сакавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемныя пытанні пры налічэнні і выплаце заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях Магілёўскай вобласці».
У Слаўгарадзе пачалі будаваць новы дзіцячы сад
Будаўніцтва новага дзіцячага садка пачалі ў Слаўгарадзе, паведаміла старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская. У раёне вуліцы Калініна пачалі ўзводзіць дзіцячы сад, ужо заліваюць падмурак. Установу дашкольнай адукацыі, разлічаную на 75 дзяцей, плануецца адкрыць ужо ў гэтым годзе. Вуліца Калініна ў Слаўгарадзе знаходзіцца ў мікрараёне шматкватэрных жылых дамоў. Тут пражывае вялікая колькасць маладых сем’яў, ёсць і шматдзетныя. Для развіцця мікрараёна і для зручнасці яго жыхароў неабходны дзіцячы садок, адзначыла яна.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім раёне
Змена графіка працы аптэкі, зямельныя пытанні, развіццё пасажырскіх перавозак –гэтыя і іншыя тэмы сталі прадметам абмеркавання падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіў сёння ў Слаўгарадзе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці атрымае больш за 2,6 тыс. чалавек
Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці атрымае больш за 2,6 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Паводле слоў суразмоўцаў, у рэгіёне на 1 сакавіка бягучага года пражывала 456 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 2199 асоб, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў і наступстваў вайны.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць 28 сакавіка далучыцца да міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі»
Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР. У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
У БЧ паведамілі, як будуць хадзіць цягнікі ў зносінах з Расіяй
Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, да 00.00 23 сакавіка будуць прытрымлівацца дзеючага графіка, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Да зняцця абмежаванняў з 20 сакавіка адмяняецца цягнік № 64/63 Мінск – Новасібірск, з 22 сакавіка –цягнікі №308/307 Баранавічы – Саратаў, № 390/389 Мінск – Анапа, № 236/237 Мінск – Масква – Мінск, № 221/222 Брэст – Масква і Мінск –Масква.
Прыкметы COVID-19 у Беларусі мае дзевяць чалавек, у 37 – няма праяў
Прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі мае дзевяць чалавек, у 37 – няма праяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «Сёння ў Беларусі клінічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі мае 9 пацыентаў, гэта значыць, па сутнасці, зараз хварэе 9 чалавек», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня
«Прамую лінію» правядзе 19 сакавіка з 9.00 да 11.00 начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць па нумары тэлефона: 8 (0222) 25-22-51.
Новага памочніка прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна прадставілі ў аблвыканкаме
У аблвыканкаме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі ў афіцыйнай абстаноўцы прадставіў актыву рэгіёна памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна.
Тэлевізійны праект «Шляхі Перамогі»: бой ля вёскі Гаі, Магілёўскі раён
Канал «Беларусь 4 “Магілёў”»паказаў першы выпуск тэлевізійнага праекта «Шляхі Перамогі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У першай серыі расказваецца пра легендарны бой батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ля вёскі Гаі Магілёўскага раёна.